Медыцынскі ўніверсітэт у Лодзі
Медыцынскі ўніверсітэт у Лодзі | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Medyczny w Łodzi | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Medyczny w Łodzi |
Міжнародная назва | Medical University of Łódź |
Заснаваны | 1948 |
Тып | медыцынскі ўніверсітэт |
Рэктар | Радзіслаў Кордэк |
Рэктар | Radzisław Kordek[d][1] |
Студэнты | 9 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лодзь |
Юрыдычны адрас |
Алея Касцюшкі 4, 90-419 г. Лодзь, Польшча |
Сайт | umed.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медыцынскі ўніверсітэт у Лодзі (польск.: Uniwersytet Medyczny w Łodzi) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Лодзі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт пачаў сваю дзейнасць 1 кастрычніка 2002 года. Узнік ён пры зліцці, на падставе закона ад 27 ліпеня 2002 года аб стварэнні медыцынскага універсітэта ў Лодзі, двух мясцовых вышэйшых навучальных устаноў: Медыцынскай акадэміі (1950) і Ваенна-медыцынскай акадэміі (1957), працягваючы пры гэтым доўгія традыцыі абедзвюх акадэмій. Іх вытокі ўзыходзяць да існаваўшага ў 1945-1949 гадах медыцынскага факультэта Лодзінскага універсітэта.
Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт заняў 7-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце 2707-е сярод усіх тыпаў ВНУ.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Лячэбны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт навук аб здароў'і
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медыцынскі ўніверсітэт у Лодзі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/2072dfce-faec-4917-bcb2-9421f61fe387 Праверана 17 верасня 2022.