Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве
Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Medyczny im. Piastów Śląskich we Wrocławiu | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Medyczny im. Piastów Śląskich we Wrocławiu |
Міжнародная назва | Wrocław Medical University |
Заснаваны | 1811 |
Рэарганізаваны | 1950 |
Тып | медыцынскі ўніверсітэт |
Рэктар | Пётр Панікоўскі |
Рэктар | Piotr Ponikowski[d][1] |
Студэнты | 6 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Уроцлаў |
Юрыдычны адрас |
наб. Л. Пастэра 1, 50-367 г. Уроцлаў, Польшча |
Сайт | umed.wroc.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Medyczny im. Piastów Śląskich we Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Названы ў гонар старэйшай галіны дынастыі Пястаў. Займаецца навучаннем лекараў розных спецыяльнасцяў і рознага медыцынскага персаналу (фармацэўтаў, лабарантаў, дыягностаў, фельчараў, дыетолагаў, медсясцёр, акушэраў, фізіятэрапеўтаў, менеджараў у галіне аховы здароўя і інш.), ажыццяўляе педагагічную, навуковую і клінічную дзейнасць.
Нягледзячы на тое, што ў яго цяперашнім выглядзе ён існуе з 1950 года, традыцыі медыцынскай адукацыі ўзыходзяць да 1811 года, калі быў створаны Уроцлаўскі ўніверсітэт, у які увайшоў сярод іншых медыцынскі факультэт. Стварэнне асобнага ўніверсітэта адбылося ў 1950 годзе пасля рашэння дзяржаўных органаў ПНР аб аддзяленні медыцынскіх факультэтаў ад універсітэтаў.
Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт займае 1-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце — 1466-е сярод усіх тыпаў ВНУ.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Фармацэўтычны факультэт
- Лячэбны факультэт
- Лячэбна-стаматалагічны факультэт
- Факультэт навук аб здароўі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/18711a61-b8cc-4cb5-97c3-893045eff81e Праверана 17 верасня 2022.