Перайсці да зместу

Паліяк (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліяк
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Брэт Глэдман і John J. Kavelaars[d]
Дата адкрыцця 7 жніўня 2000
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 15 024 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,3631
Перыяд абарачэння 686,9 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 8,2 exagram[1]
Атмасфера няма

Паліяк (лац.: Paaliaq) (першапачаткова S/2000 S2) — натуральны нерэгулярны спадарожнік Сатурна. Адкрыты 7 жніўня 2000 года астраномам Брэтам Глэдманам. У жніўні 2003 года афіцыйна атрымаў назву ў гонар волата Паліяка з эскімоскай міфалогіі.

Спадарожнік мае дыяметр каля 22 км, поўны абарот вакол Сатурна здзяйсняе за 687 дзён. Сярэдняя адлегласць ад Сатурна да Паліяка складае 15200 тыс. км. Разам са спадарожнікамі Сіярнак, Іджырак, Ківіёк і Таркек уваходзіць у эскімоскую групу спадарожнікаў Сатурна.

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.