Плошча Міцкевіча (Львоў)
Плошча Міцкевіча Львоў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Галіцкі раён |
Ранейшыя назвы | Плошча Эрцгерцага Фердынанда, Марыйская плошча |
Назва ў гонар | Адам Міцкевіч |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Міцкевіча — плошча ў Галіцкім раёне Львова (Украіна). Адна з цэнтральных плошчаў горада.
У плане плошча трохвугольнай формы з’яўляецца паўднёва-ўсходнім працягам праспекта Свабоды. На яе таксама выходзяць: праспект Шаўчэнкі (былая вул. Акадэмічная), вуліцы Тэатральная, Братоў Рагатынцаў, Валавая, Варанога, Каперніка, а з усходу прымыкае Галіцкая плошча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы сярэднявечча рака Полтва перад сучаснай плошчай Міцкевіча падзялялася на два рукавы і на невялікім востраве, які яны ўтваралі, з даўніх часоў была пастаўлена капліца Божай Маці. Астравок той называўся Марыйным.
Паводле даследаванняў Я. Вітвіцкага, на тэрыторыі сучаснай плошчы Міцкевіча ў перыяд Рэчы Паспалітай знаходзіўся шэраг фартыфікацыйных збудаванняў: вежы Мяснікоў, Бондараў і Кушняроў, бастыёны Фарскі і Змяіны (ён жа Вадзяны), адрэзак высокай сцяны і землянога вала. Гэтыя ўмацаванні былі знесены ў канцы XVIII стагоддзя аўстрыйскімі ўладамі, а з пачатку XIX стагоддзя плошчу пачалі забудоўваць. Гэтую тэрыторыю асушылі, праз раку Полтву, якая працякала тут, перакінулі два масты ў 1840 годзе. Такім чынам сфармавалася плошча Эрцгерцага Фердынанда, якая была названая так у гонар Фердынанда д’Эстэ, аўстрыйскага намесніка кароннага края Галіцыі і Ладамерыі ў 1832—1846 гадах. Назву Фердынанд-пляц (плошча Фердынанда) гэтая тэрыторыя афіцыйна атрымала з 29 чэрвеня 1843 года.
У 1848 годзе, падчас рэвалюцыі ў Аўстрыйскай імперыі («Вясна народаў»), тут праходзілі дэманстрацыі львоўскіх студэнтаў. А ўжо ў 1851 годзе менавіта тут праходзіла сустрэча гараджанамі маладога аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа I, у гонар якога была ўсталяваная арка. У 1856 годзе была здзейсненая спроба праводзіць на плошчы кірмашы.
У 1861 годзе на плошчы на сродкі графіні Бадэні ўстаноўлена мармуровая фігура Дзевы Марыі, і плошча з 1871 года стала называцца Марыйскай або Мар’яцкай. Пасля, з-за будаўніцтва ў 1899—1904 гадах помніка Адаму Міцкевічу, фігура Дзевы Марыі была перанесена на новае месца — туды, дзе яна стаіць і сёння. Фігура Дзевы Марыі прастаяла тут да 1950 года, калі з фантана знялі фігуру, копію якой вярнулі на месца ў 1997 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Міцкевіча (Львоў)