Прэмія імя Францішка Багушэвіча
Выгляд
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра. Заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца 22 сакавіка (да Дня Волі) за выдатную гістарычную прозу аўтарам кнігаў, якія спрыяюць абуджэнню пачуццяў гістарычнай самасвядомасці і нацыянальнае незалежнасці чытачоў[1].
Лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]- 1995 — Кастусь Акула «Змагарныя дарогі»[2][3]
- 1996 — Уладзімір Арлоў[4]
- 1997 — Лявон Баршчэўскі Пераклад выбраных апавяданняў Франца Кафкі («Прысуд»), укладанне хрэстаматыі «Літаратура народаў свету»; Аляксандр Лукашук «За кіпучай чэкісцкай работай» і «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста»[5][6]
- 1998 — Сяргей Ёрш «Вяртанне БНП»[7]
- 1999 — Вячка Целеш «Гарады Беларусі на старых паштоўках» [8]
- 2000 — Ніна Стужынская «Беларусь мяцежная. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя.» Вільня
- 2001 — Алесь Белы «Хроніка Белай Русi. Chronicon Russiae Albae. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы»[9]
- 2002 — Андрэй Катлярчук «Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў»[10]
- 2003 — Захар Шыбека «Нарысы гісторыі Беларусі 1795—2002»[11]
- 2004 — Аляксандр Надсан «Біскуп Чэслаў Сіповіч: святар і беларус», выдавецтва «БелФранс»[12]
- 2006 — Леанід Маракоў «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794—1991»[13]
- 2010 — Вольга Бабкова «…І цуды, і страхі»[14]
- 2011 — Зміцер Санько серыя «Нашы славутыя землякі» і Людміла Рублеўская «Сутарэнні Ромула»[15]
- 2012 — Алесь Краўцэвіч за кнігу «Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі» і Уладзімір Ляхоўскі за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)» [16].
- 2013 — Дзмітрый Матвейчык за кнігу «Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў».
- 2014 — Анатоль Трафімчык за кнігу «1939 год і Беларусь: забытая вайна».
- 2015 — Святлана Марозава за кнігу «„Сваёй веры ламаць не будзем…“: супраціўленне дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)» і Дзяніс Лісейчыкаў за кнігу «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг»[17].
- 2016 — Віктар Корбут і Зміцер Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917».
- 2017 — Уладзімір Лякін за кнігу «Ліцвіны ў гвардыі Напалеона».
- 2018 — Васіль Герасімчык за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда», (выдавецтва «ЮрсаПрынт», 2018)[18].
- 2019 — Алесь Смалянчук за кнігу «Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю», прысвечаную прэм’еру БНР і лідару правага крыла ў яе кіраўніцтве.
- 2020 — Сяргей Абламейка за кнігу «Кастусь Каліноўскі. Палітычнае нараджэньне Беларусі».
Зноскі
- ↑ Наша Ніва «Смелыя паасобку, асцярожныя разам»(недаступная спасылка)
- ↑ Радзіма Кастуся Акулы . Адметныя мясціны і помнікі на абшарах даўняга ВКЛ. Праверана 11 кастрычніка 2013.
- ↑ Радзіма Кастуся Акулы
- ↑ Ларыса Андросік. Арлоў Уладзімір . Электронная Энцыклапедыя. Праверана 11 кастрычніка 2013.
- ↑ Аляксандр Лукашук(недаступная спасылка). Аўтарскія чытанні (1 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 кастрычніка 2013.
- ↑ Наш Васіль Быкаў . Радыё «Свабода» (19 чэрвеня 2006). Праверана 11 кастрычніка 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Сяргей Ёрш - лаўрэат літаратурнай прэміі // Газета Слонімская. — 1 красавіка 1999. — № 95. — ISSN 1991-3850.
- ↑ http://zbsb.org/n/337.shtml Архівавана 2 чэрвеня 2009.
- ↑ Б.Т. Прэмія Беламу // Наша Ніва : газета. — 16 красавіка 2001. — № 16 (225). — С. 2. — ISSN 1819-1614. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ ПЭН-цэнтр уганараваў гісторыка Катлерчука // Народная воля : газета. — 17 красавіка 2003. — № 70, 1633. — ISSN 1819-1614.
- ↑ Ігар Шаўчук. Захар Шыбека: Час белых плямаў у гісторыі скончаны . Сеціўная газета «Беларускія навіны» (25 сакавіка 2004). Праверана 18 кастрычніка 2013.
- ↑ Валянціна Аксак. Абвешчаны лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча . Радыё «Свабода» (25 сакавіка 2005). Праверана 18 кастрычніка 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Сямён Печанко. Прэмія Багушэвіча — аўтару энцыклапедыі рэпрэсаваных // Наша Ніва : газета. — 8 верасня 2006. — № 33 (487). — С. 33. — ISSN 1819-1614.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Бабкова і Сяргей Шапран атрымалі прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра . Радыё «Свабода» (3 сакавіка 2011). Праверана 18 кастрычніка 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ СМ. ПЭН-цэнтр вызначыў шматлікіх лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча(недаступная спасылка). Наша Ніва (17 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2013.
- ↑ Узначальваць ПЭН-цэнтр зноў будзе Андрэй Хадановіч Архівавана 10 сакавіка 2016.
- ↑ Іна Студзінская. Лаўрэатамі літаратурных прэміяў сталі Арлоў, Марозава, Лісейчыкаў і Лапатка . Радыё «Свабода» (25 кастрычніка 2016). Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ Васіль Герасімчык стаў лаўрэатам Прэміі Багушэвіча // Наша Ніва, 13 красавіка 2019
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- pen-centre.by Архівавана 25 кастрычніка 2019.