Ромул і Рэм
Гісторыя Старажытнага Рыма |
---|
Заснаванне Рыма |
Царскі перыяд |
Рэспубліка |
Імперыя |
Паняцці |
Асобы |
Ромул і Рэм (лац.: Romulus і Remus) — у рымскай міфалогіі два браты, легендарныя заснавальнікі Рыма. Сыны бога Марса і весталкі Рэі Сільвіі. Немаўлятамі кінутыя ў раку Тыбр, яны цудоўным чынам выратаваліся і былі выкармленыя ваўчыцай. Пазней іх заўважыў пастух Фаўстул, у сям'і якога яны і атрымалі выхаванне.
Праз гады Рэм быў захоплены слугамі хітрага і жорсткага цара Амулія. Ромул накіраваўся вызваляць брата. Да яго далучыліся шматлікія беднякі, пастухі, рабы, якія ненавідзелі цара Амулія і не маглі больш цярпець яго тыранію. Цар быў звергнуты і загінуў, але жыхары горада Альба-Лонгі не пажадалі прыняць братоў і той натоўп беднаты, які яны прывялі з сабою. Тады Ромул і Рэм вырашылі пабудаваць новы горад дзеля пастухоў, рабоў, сялян, якія іх падтрымалі.
Браты патрабавалі божага знаку, які б высветліў, каму з братоў належыць заснаваць горад. Багі абралі Ромула. Рэм паспрабаваў перашкодзіць яму, але быў забіты. Ромул здесніў абрад збавення, каб змыць грэх братазабойства, заснаваў Рым і зрабіўся яго першым царом. Ён сабраў пад сваёй уладай шматлікіх выгнаннікаў, здабыў дзеля іх жонак, захапіўшы пад час свята сабіянскіх жанчын. Гэта выклікала войны з сабіянамі, якія скончыліся мірам паміж двума гарадамі. Падчас навальніцы Ромул таямніча знік, яму пачалі пакланяцца, нібыта бажку, пад імем Квірына.
Першакрыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Цыцэрон — «Рэспубліка», VI, 22 — Сон Сцыпіёна.
- Ціт Лівій — «Гісторыя ад заснавання горада», I.
- Дзіянісій Галікарнаскі — «Гісторыя Рыма», I.
- Плутарх — «Параўнальныя жыццяпісы: Жыццё Ромула, Нумы Пампілія, Каміла».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ромул і Рэм