Станіслаў Чупурна
Выгляд
Станіслаў Чупурна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Румбальд Валімунтавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
XIV стагоддзе |
||||||
Смерць | 1411 |
Станіслаў Чупурна (? — 1411) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Першы вядомы маршалак земскі (1407[1]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў гістарычных дакументах 1396—1411. Набліжаны баярын вялікага князя Вітаўта. 12 кастрычніка 1398 году падпісаў Салінскі мір з крыжакамі. У 1401 годзе адзін з аўтараў Віленска-Радамскай уніі. У 1411 годзе браў удзел у падпісанні Торунскага міру (1411).