Юзаф Сангушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка
Juzef Sanguška. Юзэф Сангушка.jpg
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка, XVIII ст.
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Літоўская Пагоня»
Вялікі маршалак літоўскі
1768 — 1781
Папярэднік: Ігнацы Агінскі
Пераемнік: Уладзіслаў Гуроўскі
 
Нараджэнне: 20 чэрвеня 1740(1740-06-20)
Kolbuszowa[d], Гміна Кальбушова, Kolbuszowa County[d], Падкарпацкае ваяводства, Польшча
Смерць: 12 мая 1781(1781-05-12) (40 гадоў)
Krakovets[d], Явараўскі раён, Львоўская вобласць, УССР
Род: Сангушкі
Бацька: Павел Караль Сангушка
Маці: Барбара Дунін
Жонка: Ганна Цэтнер
Дзеці: Раман
 
Узнагароды:
ордэн Белага Арла

Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 мая 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (17601768) і вялікі літоўскі1768).

Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Мінску і Гродна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Літоўская Пагоня», сын Паўла Караля, вялікага маршалка літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на вальны сойм 1754 годзе[1]. На сойме 17671768 гадоў абвясціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

Падтрымаў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 годзе таемна далучыўся да Барскай канфедэрацыі.

У 1774 годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнер, з якой меў сына Рамана (17751790).

Зноскі

  1. Roman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]