Перайсці да зместу

Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
27 кастрычніка 2008 — 22 сакавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік Вадзім Папоў
Пераемнік Ігар Сергеенка
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
лістапад 1994 — кастрычнік 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Кулакоў
Пераемнік Аляксандр Косінец

Нараджэнне 2 студзеня 1949(1949-01-02)[1][2] (75 гадоў)
Дзеці Уладзіслаў Уладзіміравіч Андрэйчанка[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Паўла́віч Андрэйчанка (нар. 2 студзеня 1949, в. Мар’янова, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Скончыў Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1968), Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў аграномам у калгасе «Перамога сацыялізму» Верхнядзвінскага раёна (1968), старшым аграномам па вапнаванні Зубкоўскага спецаддзялення «Сельгастэхнікі». У 1972—1973 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1973—1974 гг. — загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама ЛКСМБ. 1974—1975 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Лёзненскага РК КПБ. 1975—1978 гг. — сакратар парткама саўгаса «Адаменкі». 1978—1981 гг. — старшыня калгаса імя А. Ф. Данукалава. 1981—1985 гг. — намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. 1985—1987 гг. старшыня выканкама Лёзненскага Савета народных дэпутатаў. 1981—1991 гг. — першы сакратар Верхнядзвінскага РК КПБ. 1991—1994 гг. — першы намеснік, старшыня камісіі па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні харчаваннем насельніцтва Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. — старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2008). З 27.10.2008 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, з 18.10.2012 Старшыня Палаты Прадстаўнікоў пятага склікання.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

З 2016 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці[3].

З 2019 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання.

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[4].

У снежні 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[5].

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II і III ступені, ордэнам Дружбы (Расія), удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тры юбілейных медаля; узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква).

Жанаты, мае двух дзяцей. Сын Уладзіслаў Андрэйчанка з’яўляецца дырэктарам аператара сотавай сувязі «МТС»[6].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Ва Уладзіміра Андрэйчанкі ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам[7].

Зноскі

  1. а б в г д Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 17. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.)Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. Андрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях
  4. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  5. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-240 (англ.). Canada Gazette (7 снежня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
  6. Назначен новый директор компании МТС
  7. http://nashaniva.by/?c=ar&i=155262