Перайсці да зместу

Універсітэт імя В. Дзюка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя В. Дзюка
англ.: Duke University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Duke University
Заснаваны 1838
Студэнты 14 832 і 18 003[1]
Краіна
Размяшчэнне Дарэм, Паўночная Караліна, ЗША
Сайт duke.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя В. Дзюка (англ.: Duke University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дарэм у штаце Паўночная Караліна, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваная метадыстамі і квакерамі ў 1838 годзе, вучэльня пераехала ў Дарэм у 1892 годзе. У 1924 годзе тытунёвы і электраэнергетычны прамысловец Джэймс Б'юкенен Дзюк заснаваў фонд для фінансавання дзейнасці вучэльні, і яна змяніла назву ў гонар яго памерлага бацькі — Вашынгтона Дзюка. Універсітэт кіруе дзвюма філіяламі ў Азіі: медыцынскай школай у Сінгапуры (заснаванай у 2005 годзе) і ўніверсітэтам у Куньшані ў Кітаі (заснаваны ў 2013 годзе). Універсітэт выдаткоўвае больш за 1 мільярд долараў ЗША ў год на даследаванні, што робіць яго адным з дзесяці найбуйнейшых даследчых універсітэтаў ЗША. Станам на 2019 год 15 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 3 лаўрэаты прэміі Цьюрынга былі звязаны з універсітэтам. Сярод выпускнікоў універсітэта таксама 50 стыпендыятаў Радоса. Ён з'яўляецца альма-матар для аднаго прэзідэнта ЗША (Рычарда Ніксана) і 14 мільярдэраў.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа права
  • Школа багаслоўя
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Школа экалогіі
  • Школа інжынерыі
  • Школа бізнесу
  • Школа дзяржаўнай палітыкі
  • Школа магістратуры і аспірантуры