ФК Атлетыка Мадрыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атлетыка Мадрыд
Поўная назва ісп.: Club Atlético de Madrid S.A.D.
Мянушкі ісп.: Colchoneros (Матрацнікі)
ісп.: Indios (Індэйцы)
Заснаваны 26 красавіка 1903
Горад Мадрыд, Іспанія
Стадыён Ванда Метрапалітана, Мадрыд
Умяшчальнасць: 67 703
Уладальнік Мігель Анхель Хіль Марын[d][1], Wanda Group[d][1] і Энрыке Серэса[d][1]
Прэзідэнт Энрыке Серэса[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2022/23 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Атлетыка Мадрыд» (ісп.: Club Atlético de Madrid S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб з Мадрыда. Заснаваны 26 красавіка 1903 года. Хатні стадыён — «Ла Пеінета», які ўмяшчае 68 тысяч гледачоў. Клуб з’яўляецца адным з самых паспяховых іспанскіх клубаў у гісторыі, не аднойчы перамагаючы ў Ла Лізе і Кубку Іспаніі, а ў 1996 годзе зрабіўшы залаты дубль. У 1962 годзе клуб перамог у Кубку ўладальнікаў кубкаў, у 1974 годзе футбалісты дайшлі да фіналу Кубку чэмпіёнаў, дзе ў перайгроўцы з буйным лікам саступілі «Баварыі» з Мюнхена. 2010, 2012 і 2018 гады сталі пераможнымі ў Лізе Еўропы. У сезоне 2013/2014 «Атлетыка» выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, дзе саступіў клубу «Рэал Мадрыд» у дадатковы час (1:4), праз два гады фінал Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала» паўтарыўся, на гэты раз «Атлетыка» саступіла па пенальці.

Клуб быў заснаваны 26 красавіка 1903 года трыма басконскімі студэнтамі і першападачкова планаваўся як рэзервовая каманда «Атлетыка» (Більбаа) у Мадрыдзе, таму ў спаборніцтвах удзел не прымаў. Але праз чатыры гады клуб зарэгістраваўся ў іспанскай федэрацыі футбола і стаў самастойным, атрымаўшы права гуляць у спаборніцтвах.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі клуб мае мянушку «матрацнікі» з-за паласовых кашуль у колер старамоднага матрацу. У 1970-я гады за «Атлетыка» ўсталявалася яшчэ адна мянушка — «індзейцы» (ісп.: Los Indios). Як лічыцца гэта звязана з падпісаннем некалькіх ігракоў з Паўднёвай Амерыцы. Але ёсць меркаванні, што мянушка з’явілася з-за таго, што клуб базаваўся на беразе ракі альбо з-за супрацьпастаўлення індзейцам «белых» (ісп.: Los Blancos), як называюць «Рэал Мадрыд» — іх галоўных праціўнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1903—1947[правіць | правіць зыходнік]

«Атлетыка» з’яўляецца адным з найбольш паспяховых і папулярных іспанскіх клубаў. Ён быў заснаваны 26 красавіка 1903 года трыма басконскімі студэнтамі, якія навучаліся ў Мадрыдзе. Гэты клуб не задумваўся ад самага пачатку як самастойны і незалежны, і лічыўся чымсьці накшталт філіялу «Атлетыка» з Більбаа, таму ўдзелу ў спаборніцтвах не прымаў. Але ў таварыскіх сустрэчах на лакальным узроўні паказаў сябе вельмі баяздольнай камандай. І толькі 20 лютага 1907 года, зарэгістраваўшыся ў іспанскай федэрацыі футбола пад назвай «Атлетык» Мадрыд, клуб стаў цалкам самастойным і атрымаў правы выступаць у афіцыйных турнірах.

Ад самага пачатку колеры клуба паўтаралі колеры «Атлетыка» з Більбаа, гэта значыць сіне-белую расфарбоўку. Але ў 1911 годзе былі апрабаваны чырвона-белыя ў вертыкальную палоску футболкі. Гэтая камбінацыя колераў ужывалася тады ў масавым парадку на іспанскіх мануфактурах для вытворчасці матрацаў. А паколькі чырвона-белую паласатую матэрыю можна было купіць за бесцань, то многія клубы падхапілі тады гэту ідэю, у тым ліку і басконскі «Атлетык». Носьбітаў такіх футболак празвалі «матрацнікамі», але з тай прычыны, што мадрыдцы ў гэтым пачынанні былі першымі, то мянушка замацавалася менавіта за імі.

Спачатку каманда не мела ўласнай пляцоўкі. Неўзабаве сітуацыя змянілася, дзякуючы намаганням прэзідэнта клуба Хуліяна Руэтэ. 9 лютага 1913 года стадыён «О’Донел» прыняў дэбютны паядынак.

У 1923 годзе «Атлетык» перабраўся на новую арэну «Эстадыа Метрапалітана дэ Мадрыд», які быў здольны змясціць 35,8 тысяч гледачоў. Адкрыццё адбылося 13 мая, з удзелам клуба «Рэал Сасьедад», які быў перайграны з лікам 2:1. У першай палове 1920-х гадоў клуб здолеў тройчы атрымаць перамогу ў рэгіянальных турнірам, а ў 1926 годзе «Атлетык» быў блізкі да заваёвы Кубка Іспаніі. У фінале яны трывалі паражэнне ад «Барселоны» (2:3), прапусціўшы вырашальны гол у дадатковы час.

Паводле вынікаў сваіх выступаў мадрыдскі «Атлетык» быў запрошаны ў першы чэмпіянат Іспаніі, які адбыўся ў 1928—1929 гадах, у якім клуб заняў шосты радок. Аднак ужо ў наступным клуб заняў апошняе месца і вылецеў з лігі. У элітную лігу ён вярнуўся ў 1934 годзе дзякуючы ейнаму пашырэнню да 12 каманд. Неўзабаве клуб зноў падлягаў адпраўцы ў другі дывізіён, але гэтаму перашкодзіла Грамадзянская вайна. Пасля аднаўлення чэмпіянату шанц застацца ў эліце іспанскага футбола «Атлетыка» даў «Рэал Аўеда», які папрасіў федэрацыю аб гадавой паўзе, патрэбную для аднаўлення разбуранага стадыёну. Але і ў «Атлетыка» меліся праблемы. Страціўшы на вайне загінулымі восем чалавек, клуб быў вымушаны аб’яднацца з камандай ваенна-паветраных войскаў. Атрымаўшы 4 кастрычніка 1939 года новую назву «Атлетык Авіясьён», клуб павінен быў правесці стыкавы матч з іншым прэтэндэнтам на месца ў эліце — памплёнскай «Асасунай». 26 лістапада ў Валенсіі гэтая гульня была выйграна мадрыдцамі з лікам 3:1.

Два першыя сезоны пасля аднаўлення чэмпіянату «Атлетык Авіясьён» скончыў на першым месцы, што стала сэнсацыйнымі вынікамі. Варта адзначыць Рыкарда Замору, былога найлепшага брамніка свету, які трэніраваў каманду ў абедзвюх пераможных кампаніях. У сувязі з пастановай генералісімуса Франка аб перайменаванні іншамоўных назваў на іспанскі лад назва клуба ў 1941 годзе была трохі пераўтворана ў «Атлетыка Авіясьён», а ў 1947 годзе кіраўніцтва клуба вырашыла выключыць з назвы ваенны складнік і вярнуцца да зыходнага — «Атлетыка», якое захоўваецца і дагэтуль. У тым жа годзе «матрацнікі» дамагліся самай вялікай за ўсю гісторыю перамогі ў дэрбі супраць «Рэала» (5:0).

1947—1950[правіць | правіць зыходнік]

У 1949 годзе клуб узначаліў Аленіа Эрэра. У сезоне 1949/1950 «Атлетыка» стаў чэмпіёнам Іспаніі ў трэці раз. «Матрацнікі» апярэдзілі «Дэпартыва» ўсяго на адно ачко. У гэтым жа сезоне мадрыдцы згулялі феерычны матч супраць клуба «Атлетык» Більбаа, які скончыўся з лікам 6:6.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Іспанія[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіянат Іспаніі:
    • Чэмпіён (11): 1939/40, 1940/41, 1949/50, 1950/51, 1965/66, 1969/70, 1972/73, 1976/77, 1995/96, 2013/14, 2020/21
    • Другое месца (10): 1943/44, 1957/58, 1960/61, 1962/63, 1964/65, 1973/74, 1984/85, 1990/91, 2017/18, 2018/19
  • Кубак Караля:
    • Пераможца (10): 1959/60, 1960/61, 1964/65, 1971/72, 1975/76, 1984/85, 1990/91, 1991/92, 1995/96, 2012/13
    • Фіналіст (9): 1921, 1926, 1956, 1963/64, 1974/75, 1986/87, 1998/99, 1999/00, 2009/10

Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя турніры[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Румынія Бр Харацыу Малдаван 1998
2 Уругвай Аб Хасэ Хіменес 1995
3 Іспанія Аб Сесар Аспілікуэта 1989
4 Бразілія Аб Габрыел Паўліста 1990
5 Аргенціна ПА Радрыга Дэ Паўль 1994
6 Іспанія ПА Коке (капітан) 1992
7 Францыя Нап Антуан Грызман 1991
8 Іспанія ПА Сауль Ньігес 1994
9 Нідэрланды Нап Мемфіс Дэпай 1994
10 Аргенціна Нап Анхель Карэа 1995
11 Францыя ПА Тама Лемар 1995
12 Бразілія ПА Самуэл Ліну 1999
Паз. Імя Нар.
13 Славенія Бр Ян Облак 1993
14 Іспанія ПА Маркас Льярэнтэ 1995
15 Чарнагорыя Аб Стэфан Савіч 1991
16 Аргенціна Аб Наўэль Маліна 1998
17 Іспанія ПА Радрыга Рыкельмэ 2000
18 Бельгія ПА Артур Вермерэн 2005
19 Іспанія Нап Альвара Марата 1992
20 Бельгія ПА Аксель Вітсель 1989
22 Іспанія Аб Марыа Эрмоса 1995
23 Мазамбік Аб Рэйнілду Мандава 1994
24 Іспанія ПА Пабла Барыяс 2003

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г annual report — 2016.
  2. Transfermarkt — 2000. Праверана 13 сакавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]