Перайсці да зместу

ФК Энергетык-БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энергетык-БДУ
ФК Энергетык-БДУ (2022).png
Мянушкі студэнты, армейцы
Заснаваны 1996
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён РЦАР-БДУ
Умяшчальнасць: 1500
Дырэктар Аляксандр Захарчэня
Галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 14 месца ў Вышэйшай лізе, паражэнне ў стыкавых матчах
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Энергетык-БДУ» — беларускі футбольны клуб з Мінска, прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (раней таксама Ваенную акадэмію). У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Клуб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў Другую лігу пад назвай «Зорка», адкуль праз некалькі гадоў павысіўся спачатку да Першай, а потым і да Вышэйшай лігі. У эліце беларускага футбола клуб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў Другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.

У сезоне 2013 клуб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сезона саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым не менш, пасля адмовы «Нёмана» ад павышэння ў лютым 2014 года мінчане ўсё ж такі атрымалі магчымасць выступіць у Першай лізе[1]. У сакавіку 2014 года «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па рангу дывізіёне[2].

У сезоне 2014 склад каманды амаль не змяніўся ў параўнанні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, вопытнага Валерыя Апанаса, то ўзрост ігракоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля зыходу ўлетку 2014 года з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — увогуле 23 гадоў). Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя ігракі бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш ачкоў, і ў выніку каманда скончыла сезон на 9 месцы. Пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасля мазырскай «Славіі».

У сезоне 2015 склад каманды папоўніў шэраг вопытных ігракоў, як Юрый Мархель, Аляксандр Быліна, вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Сезон каманда пачала ўпэўнена і ішла сярод лідараў, але потым гульня пайшла на спад, і сезон «Зорка-БДУ» скончыла на 10-м месцы.

У сезоне 2016 «Зорка-БДУ» зноў амаладзіла склад — ветэраны пакінулі каманду, за якую сталі выступаць у асноўным ігракі 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда доўгі час ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на 10-е месца з 14.

У пачатку 2017 года на чале каманды стаў трэнерскі дуэт Уладзіміра Бяляўскага і Анатоля Юрэвіча, які падоўжыў камплектаванне каманды ўласнымі маладымі выхаванцамі, запрасіўшы ў склад некалькі вопытных ігракоў. У сакавіку 2017 года стала вядома, што каманда, якая доўгі час была вядома як «Зорка-БДУ», змяніла назву на «Энергетык-БДУ»[3]. Пасля няўдалага пачатку каманда стала набіраць ачкі, першую палову чэмпіянату «Энергетык-БДУ» скончыў на пятым месцы. Пазней справы пайшлі горш, і клуб апусціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак паспяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.

У сезоне 2018 каманда працягвала стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя з іх і былі запрошаны ў клубы Вышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энергетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і апынуўся сярод лідараў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клуба другім месцам і вяртаннем у Вышэйшую лігу праз трынаццаць гадоў.

Перад пачаткам сезона ў Вышэйшай лізе «Энергетык-БДУ» захаваў асноўных ігракоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянераў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаванне месца ў элітным дывізіёне, аднак паспяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае дванаццатае месца. Нападнік «Энергетыка-БДУ» Ілья Шкурын з дзевятнаццаццю галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі.

У 2020 годзе ў сувязі з новымі правіламі АБФФ каманда мусіла з мая праводзіць дамашнія матчы на пляцоўцы з натуральным пакрыццём, а паколькі стадыён РЦАП-БДУ не падыходзіў, то свае матчы «Энергетык-БДУ» праводзіў на гарадскім стадыёне ў Маладзечне. Каманда добра пачала сезон, ішла сярод лідараў турніру. Летам каманду пакінулі лідары, Жасурбек Яхшыбоеў і Дэвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» адпаведна. У другой палове сезона «Энергетык-БДУ» стаў часцей цярпець паражэнні, у выніку апынуўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 10-м месцы, якое тым не менш стала найлепшым у гісторыі.

У снежні 2020 года памёр заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба Уладзімір Пігулеўскі.

У сезоне 2021 каманда працягвала рабіць стаўку на іншаземных (пераважна ўзбекскіх і афрыканскіх), а таксама маладых беларускіх ігракоў. З мая дамашнія матчы клуб праводзіў на гарадскім стадыёне ў Барысаве. Большую частку сезона «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў ніжняй палове табліцы, у канцы нават трапляў у зону вылету, але скончыў сезон на 13-м месцы.

У пачатку 2022 года клуб пакінулі лідары, якіх замянілі маладыя выканаўцы, таксама былі запрошаны футбалісты з Узбекістана. У лютым клуб пакінуў галоўны трэнер Уладзімір Бяляўскі, на яго месца заступіў Павел Раднёнак (пры гэтым фактычна падчас матчаў гульнёй кіраваў Аляксандр Паўлаў, а агулам за трэніровачным працэсам працягваў наглядаць Анатоль Юрэвіч). У чэмпіянаце клуб выступаў паспяхова і хутка апынуўся сярод лідараў, да канца сезона змагаўся за першы радок. У выніку «Энергетык-БДУ» сенсацыйна заваяваў сярэбраныя медалі, а нападнік клуба Бабур Абдыхалікаў з 26 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

У пачатку 2023 года клуб пакінула значная колькасць ігракоў, якія былі лідарамі каманды ў мінулым годзе, яны перайшлі ў больш статусныя клубы. Сезон каманда пачала няўпэўнена і хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. 11 мая 2023 года па выніках справы па дагаварным матчам клуб быў пакараны: пазбаўлены сярэбраных медалёў 2022 года, 20 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 10 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Анатоль Юрэвіч і Арам Абд-аль-Маджыд[4]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе канферэнцый[5]. 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» быў пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[6]. У выніку штрафаў каманда апынулася ў канцы табліцы, дзе змагалася з іншымі аштрафаванымі клубамі — салігорскім «Шахцёрам» і бабруйскай «Белшынай». Прапусціўшы наперад «Шахцёр», сталічны клуб пэўны час знаходзіўся на апошнім радку, і толькі перамога ў апошнім туры дазволіла «Энергетыку-БДУ» абысці «Белшыну» і заняць перадапошняе месца. Пасля паражэння ў стыкавых матчах ад «Віцебска» каманда апусцілася ў Першую лігу.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1996—1997: «Зорка»
  • 1998—2004: «Зорка-ВА-БДУ»
  • 2005—2016: «Зорка-БДУ»
  • з 2017: «Энергетык-БДУ»

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года[7].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Канстанцін Вератынскі 2006
13 Беларусь Бр Дзяніс Селядцоў 2003
22 Беларусь Бр Вадзім Казлоўскі 2005
Беларусь Бр Уладзіслаў Мацкевіч 2006
2 Беларусь Аб Раман Кебікаў 2006
3 Беларусь Аб Фёдар Федаровіч (у арэндзе з «Мінска») 2006
4 Беларусь Аб Ілья Казакоў 2005
12 Беларусь Аб Яўген Война 2000
25 Беларусь Аб Арцём Саковіч (у арэндзе з «Мінска») 2006
26 Беларусь Аб Мацвей Барысевіч 2003
27 Беларусь Аб Мікіта Салановіч (у арэндзе з «Белшыны») 2005
Беларусь Аб Арсеній Сокал 2005
6 Беларусь ПА Іван Агееў 2005
8 Беларусь ПА Міраслаў Тамковіч 2006
Паз. Імя Нар.
11 Беларусь ПА Максім Пашкевіч 2002
16 Беларусь ПА Віктар Лісоўскі (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2005
19 Беларусь ПА Ягор Лукашэнка 2005
20 Расія ПА Магамед Тагаеў 2003
21 Расія ПА Дзяніс Ссорын 2004
23 Беларусь ПА Уладзіслаў Ганчук (у арэндзе з «Мінска») 2006
24 Расія ПА Арсеній Вайнер 2001
28 Расія ПА Вадзім Ссорын 2004
7 Узбекістан Нап Амірбек Бакаеў 2004
9 Беларусь Нап Даніла Чуль (капітан) 2005
14 Беларусь Нап Мікіта Бабчонак 1999
17 Беларусь Нап Артур Старавойтаў 2004
18 Беларусь Нап Аляксандр Жлобіч 2007
29 Беларусь Нап Данііл Лясько 2007

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Трэцяя — Б (Д3) 3 26 17 4 5 63–24 55
1997 Трэцяя — А (Д3) 4 26 14 5 7 56–38 47 Змена назваў ліг
1998 Другая — А (Д3) 1 26 18 2 6 67–27 56 1/8 фіналу Выхад у Першую лігу
1999 Першая (Д2) 12 30 8 9 13 38–57 33
2000 Першая (Д2) 4 30 15 7 8 47–35 52 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 2 28 19 5 4 74–21 62 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2002 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 6 16 28–48 18 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 12 30 7 4 19 23–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 8 15 31–56 29 1/16 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 13 26 3 5 18 24–60 14 Паўфінал Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 12 26 5 10 11 32–39 25 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 14 26 2 4 20 17–58 10 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2008 Другая (Д3) 4 30 15 8 7 59–28 53 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 7 26 11 6 9 40–34 39 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 5 34 15 10 9 76–47 55 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 8 30 12 6 12 40–32 42 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 7 36 18 4 14 54–41 58 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 3 24 14 7 3 45–16 49 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2014 Першая (Д2) 9 30 12 4 14 50–48 40 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 10 30 10 10 10 47–47 40 1/32 фіналу
2016 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 33–41 33 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 6 30 12 8 10 39–30 44 1/32 фіналу
2018 Першая (Д2) 2 28 21 4 3 69–23 67 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 12 30 8 9 13 52–66 33 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 10 30 11 5 14 43–46 38 1/8 фіналу
2021 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 9 13 35–42 33 1/8 фіналу
2022 Вышэйшая (Д1) 2[A] 30 18 6 6 50–27 60 1/8 фіналу
2023 Вышэйшая (Д1) 14 28 7 6 15 25–42 4[B] 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[C] 2 0 1 1 0–1 Вылет у Першую лігу
  1. Клуб пазбаўлены сярэбраных медалёў чэмпіянату 2022 года па выніках справы аб дагаварных матчах[4].
  2. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены 20 ачкоў у сувязі са скандалам з дагаварнымі матчамі[4]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Энергетык-БДУ» пазбаўлены яшчэ 3 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[6].
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Віцебска», трэцяй каманды Першай лігі 2023 (0:0, 0:1).

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Клуб пазбаўлены сярэбраных медалёў чэмпіянату 2022 года па выніках справы аб дагаварных матчах[4].
  1. «Звезда-БГУ» может выступить в первой лиге в сезоне-2014 (руск.). by.tribuna.com.
  2. Всем 16 командам первой лиги сегодня были выданы лицензии для участия в чемпионате Беларуси (руск.). football.by (26 сакавіка 2014). Праверана 6 снежня 2023.
  3. «Звезда-БГУ» переименована в «Энергетик-БГУ» (руск.). by.tribuna.com.
  4. а б в г Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  5. Решение Комитета по клубному лицензированию АБФФ (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  6. а б Заседание Комитета по клубному лицензированию АБФФ. Итоги (руск.). АБФФ (22 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  7. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.