Фрымен Дайсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрымен Джон Дайсан
Freeman John Dyson
Дата нараджэння 15 снежня 1923(1923-12-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 2020(2020-02-28)[3][4] (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька George Dyson[d][7]
Маці Mildred Atkey[d][8]
Жонка Verena Huber-Dyson[d][7]
Дзеці Esther Dyson[d] і George Dyson[d]
Род дзейнасці матэматык, фізік-тэарэтык, вучоны-ядзершчык, прафесар, статыстык, фізік
Навуковая сфера матэматычная фізіка, фізіка цвёрдага цела[9] і матэматыка[9]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][11]
Альма-матар
Вядомы як адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі, аўтар канцэпцыі Сферы Дайсана
Член у
Узнагароды

Тэмплтанаўская прэмія[d] (2000)

прэмія Пуанкарэ (2012)

Медаль Эрстэда[d] (1991)

прэмія Энрыка Фермі

медаль Лорэнца (1966)

прэмія Харві (1977)

медаль Х’юза (1968)

медаль імя Макса Планка[d] (1969)

прэмія Вольфа па фізіцы (1981)

Гібсаўская лекцыя[d] (1972)

медаль Матэўчы[d] (1989)

прэмія памяці Роберта Опенгеймера[d] (1970)

прэмія Дэні Хайнемана ў галіне матэматычнай фізікі[d] (1965)

Прэмія імя І. Я. Памеранчука[d] (2003)

honorary doctor of Yeshiva University[d]

ганаровы доктар Прынстанскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта Глазга[d]

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1952)

Joseph A. Burton Forum Award[d] (1998)

Harkness Fellowship[d] (1947)

Great Immigrants Award[d] (2007)

прэмія Эндру Геманта[d] (1988)

Сайт ias.edu/sns/dyson (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрымен Джон Дайсан (англ.: Freeman John Dyson 15 снежня 1923, Краўторн, Беркшыр, Англія — 28 лютага 2020, Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык англійскага паходжання. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952) і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1964). Адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дайсан нарадзіўся ў Краўторне, Англія. Яго бацькам быў брытанскі кампазітар Джордж Дайсан. У 1945 годзе скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, дзе і працаваў у 19461949 гадах. Потым ён пераехаў у ЗША, дзе быў прафесарам Карнельскага (1951153), а з 1953 года — Прынстанскага ўніверсітэта, а таксама Інстытута перспектыўных даследаванняў.

Дайсан — бацька амерыканскай пісьменніцы і грамадскага дзеяча Эстэр Дайсан, а таксама пісьменніка Джорджа Дайсана, які папулярызуе гісторыю асобных навуковых распрацовак, у прыватнасці, удзел свайго бацькі ў распрацоўцы ядзерна-імпульснага касмічнага карабля («Праект Арыён»).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дайсан з’яўляецца аўтарам твораў па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, матэматычнай фізіцы, астрафізіцы, фізіцы нізкіх энергій. Ён даказаў дысперсіённыя суадносіны квантавай тэорыі поля (так званае прадстаўленне Ёста — Лемана — Дайсана), атрымаў формулу для S-матрыцы, даў класіфікацыю разыходнасцей у квантавай электрадынаміцы (КЭД) на аснове кананічных пераўтварэнняў (пераўтварэнні Дайсана, 1948), на аснове ўласцівасцей S-матрыцы ўвёў прадстаўленне аб перанарміруемасці КЭД і паказаў сувязь фейнманаўскага падыходу са звычайнымі формамі квантавай тэорыі поля (фармалізм Фейнмана — Дайсана, 1949). Дайсан заслужана лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай квантавай электрадынамікі (разам з Джуліянам Швінгерам, Рычардам Фейнманам і Сін'іціра Таманагай).

У 1955 годзе Дайсан стварыў тэрыю рэзананснага парамагнітнага паглынання выпраменьвання металамі.

У галіне астрафізікі Дайсан вывучаў пульсары і нейтронныя зоркі. Ён таксама з’яўляецца аўтарам канцэпцыі Сферы Дайсана — гіпатэтычнага збудавання, якое з’яўляецца тонкай сферычнай абалонкай вялікага радыуса (памерам з арбіты планет) с зоркай у сярэдзіне. Ідэю гэтай сферы ён запазычыў з кнігі «Стваральнік зорак» фантаста Олафа Стэплдона. Ёсць меркаванне, што развітая цывілізацыя можа выкарыстоўваць сферу Дайсана для поўнага выкарыстання энергіі цэнтральнай зоркі і/ці для вырашэння праблемы жыццёвай прасторы. Дайсан прапанаваў абапірацца на гэтыя меркаванні пры пошуку пазаземных цывілізацый.

Сфера Дайсана.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Freeman Dyson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Renowned Mathematician And Physicist Freeman Dyson Has Died At Age 96Maine Public Broadcasting Network, 2020. Праверана 28 лютага 2020.
  4. Freeman Dyson Dies at 96; Wrestled With Questions of Physics and Morality // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2020. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 28 лютага 2020.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  6. Freeman Dyson // Muere a los 96 años el legendario físico y matemático Freeman Dyson Праверана 29 лютага 2020.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  8. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  9. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  10. а б в https://www.ias.edu/scholars/dyson
  11. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  12. а б NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Храмов Ю. А. Дайсон Фримен Джон (Dyson Freeman John) // Физики: Биографический справочник / под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е испр. и дополн. — М.: Наука, 1983. — С. 96—97. — 400 с. 200 000 (в пер.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Фрымен Дайсан