Фінал Players Tour Championship 2012/2013 (снукер)
Фінал Players Tour Championship 2012/2013 | |
Сезон | 2012/2013 |
---|---|
Тэрміны | 12 — 17 сакавіка 2013 |
Арэна | Bailey Allen Hall |
Горад | Голуэй |
Краіна | Ірландыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 (+£1,000) |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Лі |
Фінал | |
Пераможца | Дзін Дзюньхуэй |
Фіналіст | Ніл Робертсан |
Лік | 4:3 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Колькасць фрэймаў | 186 |
Колькасць соценных серый | 16 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Дзін Дзюньхуэй) |
←ЕТ6 ● PTC 2012/2013 ● | |
←2012 ● Гранд-фінал PTC ● 2014→ | |
Снукерны сезон 2012/2013 | |
←World Open | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Фінал Players Tour Championship 2012/2013 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2013 і Dafabet Players Tour Championship Grand Final 2013 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2012/2013, які праходзіў з 12 па 17 сакавіка 2013 года на арэне «Bailey Allen Hall» у горадзе Голуэй, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Эндру Хігінсана (4:3), Энтані Мак-Гіла (4:3), Марка Алена ў чвэрцьфінале (4:3), Курта Мэфліна ў паўфінальным матчы (4:0), а ў напружаным фінальным паядынку супраць Ніла Робертсана саступаў з лікам 0:3, аднак здолеў выйграць чатыры партыі запар і здабыць перамогу — 4:3. Такім чынам, 25-гадовы кітаец выйграў свой 11-ы прафесійны і шосты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першае спаборніцтва за год (пасля перамогі на турніры Championship League ў сакавіку 2012 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Дзіна ў рэйтынгу з дзявятай пазіцыі на восьмую.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія Dafabet упершыню спансавала Гранд-фінал PTC. Прызавы фонд турніру павысіўся на £50,000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам, склаўшы £300,000. Першы прыз спаборніцтва павысіўся на £30,000 і склаў £100,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £100000 |
Фіналіст | £40000 |
Паўфіналісты | £20000 |
Чвэрцьфіналісты | £9500 |
1/8 фіналу | £5000 |
1/16 фіналу | £2500 |
Найвышэйшы брэйк | £2000 |
Агульны прызавы фонд | £300000 |
Максімальны брэйк | £1000 |
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Гранд-фінал PTC 2013 меў найменшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў з усіх рэйтынгавых турніраў сезона. Пераможца турніру атрымаў 3000 рэйтынгавых ачкоў. Пераможцы адкрытых чэмпіянатаў Аўстраліі і Уэльса, а таксама German Masters атрымлівалі па 5000 ачкоў, а чэмпіёны нізкарэйтынгавых спаборніцтваў серыі PTC атрымлівалі па 2000 ачкоў.
Дасягненне | Ачкі |
---|---|
Пераможца | 3000 |
Фіналіст | 2400 |
Паўфіналісты | 1920 |
Чвэрцьфіналісты | 1500 |
1/8 фіналу | 1140 |
1/16 фіналу | 840 |
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]У Гранд-фінале PTC 2013 года прымалі ўдзел 24 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў асобным рэйтынгу PTC, а таксама 8 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу азіяцкай серыі PTC. Пасеў гульцоў на турніры быў утвораны паводле сумы гэтых двух рэйтынгаў.
Дзін Цзюньхуэй заняў шостае месца ў рэйтынгу PTC, аднак атрымаў месца ў Гранд-фінале паводле вынікаў азіяцкай серыі, у рэйтынгу якой заняў трэцюю пазіцыю, а Стывен Лі, які заняў другое месца ў рэйтынгу азіяцкай серыі, быў адлучаны ад удзелу ва ўсіх прафесійных турнірах у сувязі з расследаваннем справы аб падазроных стаўках. Такім чынам, у Гранд-фінал патрапілі гульцы, якія займалі 25 найвышэйшых месцаў у рэйтынгу PTC (без уліку Дзіна), і гульцы, якія займалі 7 найвышэйшых месцаў у рэйтынгу азіяцкага PTC (без уліку Лі).
З снукерыстаў, якія ўваходзілі ў топ-32 афіцыйнага рэйтынгу перад пачаткам турніру, 12 не патрапілі ў Гранд-фінал: Шон Мёрфі, Мэцью Стывенс, Рыкі Уолдэн, Стывен Лі, Дамінік Дэйл, Раян Дэй, Майкл Холт, Маркус Кэмбэл, Роні О’Саліван, Пітэр Эбдан, Марк Кінг і Фергал О’Браен. З снукерыстаў, якія не ўваходзілі ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, на турніры прынялі ўдзел Бэн Вуластан, Джэймі Бёрнэт, Сяа Гадун, Джэк Лісоўскі, Марк Джойс, Энтані Мак-Гіл, Альфрэд Бёрдэн, Род Лоўлер, Цаа Юйпэн, Курт Мэфлін, Джо Свэйл і Лі Хан.
Сем снукерыстаў прымалі ўдзел у трэцім (з трох) розыгрышы турніру запар: Марк Сэлбі (1), Джад Трамп (4), Мартын Гоўлд (10), Эндру Хігінсан (18), Джэк Лісоўскі (20), Том Форд (23) і Марк Дэвіс (24).
На турніры ўдзельнічалі два аматары: Джо Свэйл, які заняў 18-е месца ў рэйтынгу PTC, і Лі Хан, які заняў чацвёртую пазіцыю ў рэйтынгу азіяцкай серыі.
13 удзельнікаў сталі дэбютантамі Гранд-фіналу PTC: Род Лоўлер (8), Марк Ален (9), Кен Доэрці (13), Роберт Мілкінс (15), Джэймі Бёрнэт (19), Энтані Мак-Гіл (21), Джо Свэйл (25), Алістэр Картэр (26), Альфрэд Бёрдэн (27), Курт Мэфлін (28), Марк Джойс (30), Цаа Юйпэн (31) і Лі Хан (32).
Мінулыя пераможцы турніру не прымалі ўдзел у гэтым розыгрышы: Шон Мёрфі няўдала выступаў на нізкарэйтынгавых спабрніцтвах серыі, а Стывен Лі не быў дапушчаны да ўдзелу.
Самым узроставым удзельнікам фінальнага турніру PTC стаў 43-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці падчас турніру таксама было 43 гады, Роду Лоўлеру — 41 год, а Марку Дэвісу — 40. Самым маладым снукерыстам на турніры стаў 21-гадовы Джэк Лісоўскі. Энтані Мак-Гілу, Цаа Юйпэну і Лі Хану было па 22 гады, а Джаду Трампу — 23.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Дэбютант турніру |
П | Р[у 1] | Гулец | У | П | Ачкі | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 2] | 100+[у 2] | НБ[у 2] | Ф/50+[у 2] | Ф/100+[у 2] | ПГ (£)[у 3] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | Марк Сэлбі | 10 | 2 | 34900 | 19.06.1983 | 2011 | 1/2 фіналу (2011) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60% | 27 | 15 | 12 | 55.56% | 8 | 0 | 92 | 3.38 | — | 25000 |
2 | 8 | Сцюарт Бінэм | 13 | 2 | 25550 | 21.05.1976 | 2011 | 1/8 фіналу (2011) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 0 | 0 | <50 | — | — | 4000 |
3 | 9 | Дзін Цзюньхуэй | 9 | 1 | 25200 | 01.04.1987 | 2012 | 1/8 фіналу (2012) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 4 | 2 | 123 | 2.75 | 5.5 | 5000 |
4 | 1 | Джад Трамп | 8 | 1 | 22250 | 20.08.1989 | 2011 | 1/8 фіналу (2011, 2012) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 12 | 4 | 8 | 33.33% | 2 | 1 | 113 | 6 | 12 | 9000 |
5 | 6 | Стывен Магуайр | 8 | 1 | 20300 | 13.03.1981 | 2012 | 1/2 фіналу (2012) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66.67% | 17 | 8 | 9 | 47.06% | 5 | 0 | 92 | 3.4 | — | 20000 |
6 | 5 | Джон Хігінс | 8 | 1 | 19150 | 18.05.1975 | 2012 | 1/12 фіналу (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 2 | 1 | 123 | 3.5 | 7 | 2750 |
7 | 3 | Ніл Робертсан | 8 | 1 | 19050 | 11.02.1982 | 2012 | Фінал (2012) | 1 | 4 | 3 | 1 | 75% | 18 | 12 | 6 | 66.67% | 7 | 2 | 131 | 2.57 | 9 | 35000 |
8 | 63 | Род Лоўлер | 10 | 1 | 16400 | 12.07.1971 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
9 | 7 | Марк Ален | 8 | 1 | 16050 | 22.02.1986 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
10 | 18 | Мартын Гоўлд | 10 | 1 | 15950 | 14.09.1981 | 2011 | Фінал (2011) | 2 | 6 | 4 | 2 | 66.67% | 32 | 17 | 15 | 53.13% | 9 | 2 | 106 | 3.56 | 16 | 27750 |
11 | 35 | Бэн Вуластан | 12 | 0 | 13800 | 14.05.1987 | 2012 | 1/12 фіналу (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2750 |
12 | 14 | Бары Хокінс | 11 | 0 | 11050 | 23.04.1979 | 2012 | 1/12 фіналу (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 2 | 0 | 78 | 3.5 | — | 2750 |
13 | 29 | Кен Доэрці | 10 | 0 | 10900 | 17.09.1969 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
14 | 13 | Грэм Дот | 9 | 0 | 10500 | 12.05.1977 | 2012 | 1/8 фіналу (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 2 | 0 | 79 | 3 | — | 5000 |
15 | 20 | Роберт Мілкінс | 13 | 0 | 10400 | 06.03.1976 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
16 | 21 | Марка Фу | 12 | 0 | 10300 | 08.01.1978 | 2011 | 1/12 фіналу (2011) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 5 | 1 | 4 | 20% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 |
17 | 11 | Марк Уільямс | 10 | 0 | 10100 | 21.03.1975 | 2011 | 1/4 фіналу (2011) | 1 | 2 | 1 | 1 | 50% | 11 | 7 | 4 | 63.64% | 2 | 2 | 143 | 5.5 | 5.5 | 7500 |
18 | 23 | Эндру Хігінсан | 11 | 0 | 10050 | 13.12.1977 | 2011 | 1/2 фіналу (2012) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60% | 27 | 14 | 13 | 51.85% | 10 | 3 | 128 | 2.7 | 9 | 24000 |
19 | 36 | Джэймі Бёрнэт | 8 | 0 | 9950 | 16.09.1975 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
20 | 42 | Джэк Лісоўскі | 10 | 0 | 9850 | 25.06.1991 | 2011 | 1/8 фіналу (2012) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33.33% | 17 | 6 | 11 | 35.29% | 2 | 0 | 99 | 8.5 | — | 7500 |
21 | 54 | Энтані Мак-Гіл | 10 | 0 | 9400 | 05.02.1991 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
22 | 19 | Джо Пэры | 11 | 0 | 9300 | 13.08.1974 | 2012 | 1/4 фіналу (2012) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66.67% | 15 | 9 | 6 | 60% | 5 | 1 | 100 | 3 | 15 | 10000 |
23 | 24 | Том Форд | 13 | 0 | 9200 | 17.08.1983 | 2011 | 1/12 фіналу (2011, 2012) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 11 | 3 | 8 | 27.27% | 1 | 0 | 56 | 11 | — | 5250 |
24 | 17 | Марк Дэвіс | 12 | 0 | 8750 | 12.08.1972 | 2011 | 1/8 фіналу (2011, 2012) | 2 | 4 | 2 | 2 | 50% | 20 | 11 | 9 | 55% | 6 | 0 | 84 | 3.33 | — | 9000 |
25 | А[у 4] | Джо Свэйл | 10 | 0 | 8600 | 29.08.1969 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
26 | 15 | Алістэр Картэр | 9 | 0 | 8550 | 25.07.1979 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
27 | 55 | Альфрэд Бёрдэн | 11 | 0 | 7750 | 14.12.1976 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
28 | 68 | Курт Мэфлін | 9 | 0 | 7550 | 08.08.1983 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
29 | 41 | Сяа Гадун | 12 | 0 | 7550 | 10.02.1989 | 2012 | 1/4 фіналу (2012) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66.67% | 17 | 9 | 8 | 52.94% | 8 | 1 | 100 | 2.13 | 17 | 10000 |
30 | 47 | Марк Джойс | 10 | 0 | 7400 | 11.08.1983 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
31 | 65 | Цаа Юйпэн | 13 | 0 | 6250 | 27.10.1990 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
32 | А[у 4] | Лі Хан | 3 | 0 | 5400 | 04.10.1990 | 2013 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
- ↑ У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 4 сакавіка 2013 года пасля World Open.
- ↑ а б в г д Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
- ↑ Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
- ↑ а б Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]Фінал: да 4 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб. «Bailey Allen Hall», Голуэй, Ірландыя. 17 сакавіка 2013. | ||
Ніл Робертсан (7) Аўстралія |
3:4 | Дзін Цзюньхуэй (3) Кітай |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
88:45 (88), 80:0 (58), 72:55 (51 Дзін, 60), 0:122 (52, 70), 0:130 (130), 44:70, 7:98 (98) | ||
88 | Найвышэйшы брэйк | 130 |
0 | Соценныя брэйкі | 1 |
3 | Брэйкі 50+ | 5 |
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
[правіць | правіць зыходнік]У 31 матчы Гранд-фіналу PTC гульцы аформілі 16 соценных брэйкаў. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 102 серый, што ў сярэднім азначае каля 3.3 паўсоценных серый у матчы.
Лідарам па колькасці соценных серый стаў пераможца Дзін Цзюньхуэй з васьмю сэнчуры-брэйкамі. Ён жа стаў і лідарам па колькасці серый «50+» з 16-цю брэйкамі, а фіналіст Ніл Робертсан выканаў 11 паўсоценных брэйкаў. У чвэрцьфінальным матчы супраць Марка Алена Дзін здзейсніў максімальны брэйк у 147 ачкоў.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе брэйкі 50+ |
---|---|---|---|---|
Дзін Цзюньхуэй | 16 | 8 | 8 | 147, 138, 133, 130, 130, 118, 108, 101; 98, 81, 73, 70, 54, 53, 52, 51 |
Том Форд | 9 | 1 | 8 | 134; 84, 80, 66, 66, 63, 60, 55, 51 |
Марк Ален | 6 | 1 | 5 | 125; 67, 65, 64, 58, 58 |
Джон Хігінс | 3 | 1 | 2 | 118; 83, 59 |
Альфрэд Бёрдэн | 5 | 1 | 4 | 113; 88, 76, 53, 52 |
Кен Доэрці | 1 | 1 | 0 | 105 |
Марка Фу | 4 | 1 | 3 | 104; 77, 63, 55 |
Бары Хокінс | 4 | 1 | 3 | 100; 75, 72, 51 |
Мартын Гоўлд | 2 | 1 | 1 | 100; 51 |
Курт Мэфлін | 9 | 0 | 9 | 99, 89, 89, 86, 85, 72, 66, 62, 51 |
Джэк Лісоўскі | 3 | 0 | 3 | 96, 65, 51 |
Марк Уільямс | 2 | 0 | 2 | 93, 73 |
Ніл Робертсан | 11 | 0 | 11 | 92, 88, 82, 80, 65, 63, 60, 60, 58, 58, 50 |
Джо Пэры | 4 | 0 | 4 | 91, 86, 60, 57 |
Сцюарт Бінэм | 1 | 0 | 1 | 90 |
Стывен Магуайр | 3 | 0 | 3 | 89, 56, 52 |
Алістэр Картэр | 2 | 0 | 2 | 79, 51 |
Марк Джойс | 1 | 0 | 1 | 78 |
Марк Сэлбі | 2 | 0 | 2 | 76, 63 |
Энтані Мак-Гіл | 2 | 0 | 2 | 74, 61 |
Бэн Вуластан | 2 | 0 | 2 | 73, 70 |
Род Лоўлер | 2 | 0 | 2 | 73, 50 |
Грэм Дот | 1 | 0 | 1 | 72 |
Эндру Хігінсан | 2 | 0 | 2 | 71, 57 |
Цаа Юйпэн | 1 | 0 | 1 | 70 |
Джо Свэйл | 1 | 0 | 1 | 69 |
Роберт Мілкінс | 1 | 0 | 1 | 57 |
Сяа Гадун | 2 | 0 | 2 | 56, 52 |
Увогуле | 102 | 16 | 86 | Найвышэйшы брэйк: 147 (Дзін Цзюньхуэй) |
Статыстыка турніру
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка гульцоў
[правіць | правіць зыходнік]Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НБ | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) | РА |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дзін Цзюньхуэй | Фінал: Ніл Робертсан 4:3 | 5 | 5 | 0 | 32 | 20 | 12 | 62.5% | 16 | 8 | 147 | 2 | 4 | 100000 | 3000 |
Ніл Робертсан | Фінал: Дзін Цзюньхуэй 3:4 | 5 | 4 | 1 | 30 | 19 | 11 | 63.33% | 11 | 0 | 92 | 2.73 | — | 40000 | 2400 |
Том Форд | 1/2 фіналу: Ніл Робертсан 3:4 | 4 | 3 | 1 | 25 | 15 | 10 | 60% | 9 | 1 | 134 | 2.78 | 25 | 20000 | 1920 |
Курт Мэфлін | 1/2 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 0:4 | 4 | 3 | 1 | 24 | 12 | 12 | 50% | 9 | 0 | 99 | 2.67 | — | 20000 | 1920 |
Марк Ален | 1/4 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 3:4 | 3 | 2 | 1 | 15 | 11 | 4 | 73.33% | 6 | 1 | 125 | 2.5 | 15 | 9500 | 1500 |
Марка Фу | 1/4 фіналу: Том Форд 1:4 | 3 | 2 | 1 | 16 | 9 | 7 | 56.25% | 4 | 1 | 104 | 4.25 | 17 | 9500 | 1500 |
Сяа Гадун | 1/4 фіналу: Ніл Робертсан 1:4 | 3 | 2 | 1 | 16 | 9 | 7 | 56.25% | 2 | 0 | 56 | 8.5 | — | 9500 | 1500 |
Бэн Вуластан | 1/4 фіналу: Курт Мэфлін 3:4 | 3 | 2 | 1 | 21 | 11 | 10 | 52.38% | 2 | 0 | 73 | 10.5 | — | 9500 | 1500 |
Бары Хокінс | 1/8 фіналу: Ніл Робертсан 1:4 | 2 | 1 | 1 | 9 | 5 | 4 | 55.56% | 4 | 1 | 100 | 2.25 | 9 | 5000 | 1140 |
Джо Пэры | 1/8 фіналу: Бэн Вуластан 3:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 7 | 6 | 53.85% | 4 | 0 | 91 | 3.25 | — | 5000 | 1140 |
Энтані Мак-Гіл | 1/8 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 3:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 7 | 6 | 53.85% | 2 | 0 | 74 | 6.5 | — | 5000 | 1140 |
Род Лоўлер | 1/8 фіналу: Курт Мэфлін 3:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 7 | 6 | 53.85% | 2 | 0 | 73 | 6.5 | — | 5000 | 1140 |
Джэк Лісоўскі | 1/8 фіналу: Том Форд 3:4 | 2 | 1 | 1 | 14 | 7 | 7 | 50% | 3 | 0 | 96 | 4.67 | — | 5000 | 1140 |
Альфрэд Бёрдэн | 1/8 фіналу: Сяа Гадун 2:4 | 2 | 1 | 1 | 13 | 6 | 7 | 46.15% | 5 | 1 | 113 | 2.6 | 13 | 5000 | 1140 |
Алістэр Картэр | 1/8 фіналу: Марка Фу 1:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 5 | 6 | 45.45% | 2 | 0 | 79 | 5.5 | — | 5000 | 1140 |
Джо Свэйл | 1/8 фіналу: Марк Ален 0:4 | 2 | 1 | 1 | 11 | 4 | 7 | 36.36% | 1 | 0 | 69 | 11 | — | 5000 | 1140 |
Стывен Магуайр | 1/16 фіналу: Джо Свэйл 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 3 | 0 | 89 | 2.33 | — | 2500 | 840 |
Марк Уільямс | 1/16 фіналу: Бэн Вуластан 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 2 | 0 | 93 | 3.5 | — | 2500 | 840 |
Марк Сэлбі | 1/16 фіналу: Джэк Лісоўскі 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 2 | 0 | 76 | 3.5 | — | 2500 | 840 |
Эндру Хігінсан | 1/16 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 2 | 0 | 71 | 3.5 | — | 2500 | 840 |
Джад Трамп | 1/16 фіналу: Альфрэд Бёрдэн 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Джон Хігінс | 1/16 фіналу: Алістэр Картэр 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 3 | 1 | 118 | 2 | 6 | 2500 | 840 |
Мартын Гоўлд | 1/16 фіналу: Том Форд 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 2 | 1 | 100 | 3 | 6 | 2500 | 840 |
Кен Доэрці | 1/16 фіналу: Курт Мэфлін 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 1 | 105 | 6 | 6 | 2500 | 840 |
Сцюарт Бінэм | 1/16 фіналу: Джо Пэры 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 0 | 90 | 6 | — | 2500 | 840 |
Марк Джойс | 1/16 фіналу: Марка Фу 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 0 | 78 | 6 | — | 2500 | 840 |
Цаа Юйпэн | 1/16 фіналу: Род Лоўлер 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 0 | 70 | 6 | — | 2500 | 840 |
Роберт Мілкінс | 1/16 фіналу: Энтані Мак-Гіл 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 0 | 57 | 6 | — | 2500 | 840 |
Джэймі Бёрнэт | 1/16 фіналу: Ніл Робертсан 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Грэм Дот | 1/16 фіналу: Сяа Гадун 1:4 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 4 | 20% | 1 | 0 | 72 | 5 | — | 2500 | 840 |
Марк Дэвіс | 1/16 фіналу: Марк Ален 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Лі Хан | 1/16 фіналу: Бары Хокінс 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 2500 | 840 |
Статыстыка паводле краін
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | 1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Кітай | 4 удзельнікі (12.5%) | 2 удзельнікі (12.5%) | 2 удзельнікі (25%) | 1 удзельнік (25%) | 1 удзельнік (50%) | |||||
Аўстралія | 1 удзельнік (3.13%) | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | 1 удзельнік (50%) | |||||
Англія | 16 удзельнікаў (50%) | 8 удзельнікаў (50%) | 2 удзельнікі (25%) | 1 удзельнік (25%) | ||||||
Нарвегія | 1 удзельнік (3.13%) | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | ||||||
Паўночная Ірландыя | 2 удзельнікі (6.25%) | 2 удзельнікі (12.5%) | 1 удзельнік (12.5%) | |||||||
Ганконг | 1 удзельнік (3.13%) | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | |||||||
Шатландыя | 5 удзельнікаў (15.63%) | 1 удзельнік (6.25%) | ||||||||
Уэльс | 1 удзельнік (4.17%) | |||||||||
Ірландыя | 1 удзельнік (4.17%) | |||||||||
Агульная статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]1/16 фіналу | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 32 | 16 | 8 | 4 | 2 | 32 |
Колькасць матчаў | 16 | 8 | 4 | 2 | 1 | 31 |
Колькасць фрэймаў | 96 (112) | 48 (56) | 24 (28) | 11 (14) | 7 (7) | 186 (217) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 6 | 6 | 6 | 5.5 | 7 | 6 |
Самая буйная перамога | 4:0 (2) | 4:0 (1) | 4:1 (2) | 4:0 (1) | 4:3 (1) | 4:0 (4) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 5 | 4 | 2 | 1 | 1 | 13 |
Колькасць брэйкаў 50+ | 45 | 25 | 16 | 8 | 8 | 102 |
Колькасць соценных брэйкаў | 6 | 4 | 5 | 0 | 1 | 16 |
Найвышэйшы брэйк | 118 (Дж.Хігінс, Дзін Цз.) |
134 (Т.Форд) | 147 (Дзін Цз.) | 80 (Н.Робертсан) | 130 (Дзін Цз.) | 147 (Дзін Цз.) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы | 2.81 | 3.13 | 4 | 4 | 8 | 3.29 |
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы | 0.38 | 0.5 | 1.25 | 0 | 1 | 0.52 |
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) | 2.13 | 1.92 | 1.5 | 1.38 | 0.88 | 1.82 |
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) | 16 | 12 | 4.8 | — | 7 | 11.63 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гранд-фінал PTC 2013 на Snooker.org (англ.)
- Статыстыка Гранд-фіналу PTC 2013 на CueTracker.net (англ.)
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з першага дня Гранд-фіналу PTC 2013 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з другога дня Гранд-фіналу PTC 2013 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з трэцяга дня Гранд-фіналу PTC 2013 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з чацвёртага дня Гранд-фіналу PTC 2013 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з пятага дня Гранд-фіналу PTC 2013 на Facebook
- Фатаздымкі MoniqueLimbos з шостага дня Гранд-фіналу PTC 2013 на Facebook