Хелен Мірэн
Дама Хелен Мірэн, DBE (англ.: Dame Helen Mirren, народжаная Алена Лідзія Васільеўна Міронава, Helen Lydia Mironoff; нар. 26 ліпеня 1945) — англійская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» . Вядомая выкананнем роляў венцаносных асоб (Лізавета I, 2005; Лізавета II, 2006). Як Дама-Камандор Ордэна Брытанскай Імперыі (5 снежня 2003 года) мае права насіць з імем тытул Dame (жаночы аналаг тытула сэр).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кінакар’ера Хелен Мірэн адзначылася вядучымі ролямі ў фільмах «Калігула» (1979, рэж. Цінта Брас), «Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік» (1989, реж. Пітэр Грынуэй). Галоўная роля ў драме «Дзённік тэрарыста» (1984) прынесла ёй прыз Канскага фестываля за найлепшую жаночую ролю. Паколькі Хелен часцей іншых актрыс класічнай англійскай школы з’яўлялася на экране аголенай[5][6], кінакрытыкі называлі яе «секс-сімвалам для інтэлектуалаў». У экранізацыі навукова-фантастычнага рамана Артура Кларка «2010: год уваходжання ў кантакт» (1984) Мірэн іграе камандзіра савецкага касмічнага карабля «Леонов».
З 1972 года Хелен працуе з праслаўленым рэжысёрам Пітэрам Брукам: на працягу года яны раз’язджаюць па краінам трэцяга свету, выступаючы перад тубыльцамі і зборшчыкамі садавіны.
На брытанскім тэлебачанні Хелен Мірэн на працягу шэрагу гадоў іграла інспектара паліцыі Джэйн Тэнісан у серыяле «Галоўны падазраваны» (тры прэміі BAFTA, 1992-94). У 2005 годзе знялася ў ролі каралевы Лізаветы I у аднайменнай англійскай тэлестужцы (прэмія «Эмі»). У 2006 годзе Хелен Мірэн выканала ролю Лізаветы II у фільме «Каралева», які аналізаваў рэакцыю каралеўскага сямейства на смерць прынцэсы Дыяны. Гэта майстэрская праца была ганаравана «Оскарам» за найлепшую жаночую ролю, а таксама прызам Венецыянскага кінафестывалю.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ Helen Mirren // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.tahoedailytribune.com/news/oscar-winner-tahoe-resident-helen-mirren-casts-1st-american-vote
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Helen Mirren naked in Savage Messiah
- ↑ ПОЛИТ.РУ \ СТАТЬИ \ Хелен Миррен грязно выругалась при вручении статуэтки «Эмми» Архівавана 28 студзеня 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хелен Мірэн
- Хелен Мірэн на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Інтэрв’ю рускай рэдакцыі BBC Архівавана 19 красавіка 2013.
- відэа — Shakespeare’s «As You Like It», end of play — «Як вам гэта спадабаецца», акт V, сцэна 4 (радкі 108 — фінал), Хелен Мірэн — Разалінда; Джон Молдэр-Браўн — Гіменэй, (здымкі 30 мая—16 чэрвеня 1978 у замку Гламз , Шатландыя) // YouTube
- Асобы
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую жаночую ролю»
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Уладальнікі прыза за найлепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»