Чарнагосніца
Выгляд
Чарнагосніца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 7 км |
Басейн | 185 км² |
Расход вады | 1,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Астровенскае |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на захад ад вёскі Дуброва |
• Каардынаты | 55°03′59,60″ пн. ш. 29°43′58,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Будзілава |
• Каардынаты | 55°06′40,80″ пн. ш. 29°42′45,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Бешанковіцкі раён |
— выток, — вусце |
Чарнаго́сніца — рака ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня ракі 7 км[1]. Плошча вадазбору 185 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выцякае з Астровенскага возера з паўночнага ўсходу, за 1 км на захад ад вёскі Дуброва, вусце каля вёскі Будзілава. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,3 км каналізаванае, далей звілістае, шырынёй 5—6 м.
Кала левага берага ракі вёска Равякі.
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.) (Праверана 26 мая 2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)