Эдвард Охаб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Охаб
польск.: Edward Ochab
Сцяг 3-ці старшыня Дзяржаўнага савета ПНР
12 жніўня 1964 — 8 красавіка 1968
Папярэднік Аляксандр Завадскі
Пераемнік Марыян Спыхальскі
Сцяг 2-гі першы сакратар ЦК ПАРП
сакавік 1956 — кастрычнік 1956
Папярэднік Баляслаў Берут
Пераемнік Уладзіслаў Гамулка

Нараджэнне 16 жніўня 1906(1906-08-16)[1][2][…]
Смерць 1 мая 1989(1989-05-01)[1][2][…] (82 гады)
Месца пахавання
Жонка Разалія Охаб[d]
Дзеці Марына Охаб[d]
Партыя ПАРП
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3]
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» ордэн «Крыж Грунвальда» II класа ордэн «Крыж Грунвальда» III класа орден «Сцяг Працы» I ступені Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland Order of the Builders of People's Poland Крыж Храбрых медаль «За Варшаву 1939—1945» залаты крыж Заслугі Silesian Uprising Cross сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Мечыслаў Охаб (польск.: Edward Mieczysław Ochab; 16 жніўня 1906, Кракаў — 1 мая 1989, Варшава) — польскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП) у сакавіку — кастрычніку 1956 года, Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР у жніўні 1964 — красавіку 1968 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдвард Охаб адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце, які скончыў у 1927 годзе. Кааператыўны дзеяч, з 1929 член Камуністычнай партыі Польшчы.

Пасля пачатку вайны ў верасні 1939 года знаходзіўся ў зняволенні ў Цэнтральнай турме Варшавы. 7 верасня 1939 года ён быў вызвалены[4] і разам з іншымі камуністамі з варшаўскай партыйнай арганізацыі абараняў сталіцу ў шэрагах сфарміраванай з добраахвотнікаў рабочай брыгады абароны Варшавы[5], а пасля капітуляцыі гарнізона — перабраўся ў СССР.

У Кіеве і Саратаве працаваў у савецкім выдавецтве. З 1941 служыў добраахвотнікам у РСЧА.

У 1943 годзе стаў адным з арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў і 1-й Варшаўскай пяхотнай дывізіі. У студзені 1944 ён увайшоў у склад Цэнтральнага Бюро Польскіх Камуністаў у Маскве. У першых днях жніўня 1944 улучаны ў склад ЦК Польскай рабочай партыі (ППР).

Міністр публічнай адміністрацыі Польшчы 1944—1946, віцэ-міністр нацыянальнай абароны 1949—1950, міністр сельскай гаспадаркі 1957—1959.

Ваяводскі першы сакратар ППР у Катавіцах 1946—1948, сакратар ЦК ПАРП 1948—1956, намеснік члена Палітбюро ЦК ПАРП 1950—1952, член Палітбюро ЦК ПАРП 1954—1968, першы сакратар ЦК ПАРП 1956.

Дэпутат Сойма ПНР 1947—1969, намеснік старшыні Дзяржаўнага савета 1961—1964 і старшыня Дзяржаўнага савета 1964—1968.

З 1950 па 1952 год быў прэзідэнтам Таварыства польска-савецкай дружбы. Старшыня Фронту нацыянальнага адзінства 1965—1968.

У красавіку 1968 года сышоў з пасад старшыні Дзяржаўнага савета і Фронту нацыянальнага адзінства і таксама члена Палітбюро ў знак пратэсту супраць антысеміцкай кампаніяй, якой кіраваў урад.

Пахаваны на могілкі «Вайсковыя Павонзкі» ў Варшаве.

Зноскі

  1. а б Edward Ochab // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edward Ochab // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Польское рабочее движение в годы войны и гитлеровской оккупации (сентябрь 1939 — январь 1945) / М. Малиновский, Е. Павлович, В. Потеранский, А. Пшегонский, М. Вилюш. М., Политиздат, 1968. стр.66
  5. История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945 (в шести томах). / редколл., П. Н. Поспелов и др. том 1. М., Воениздат, 1960. стр.209

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tysiąc lat dziejów Polski. Kalendarium. Chronologiczny przegląd wydarzeń. / Władysław Kurkiewicz, Adam Tatomir, Wiesław Żurawski. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1979. — ISBN 8320531411.
  • Nie takie rzeczy zobaczycie. / Jerzy Morawski. — «Polityka» 2000, № 14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]