Эдвард Рачыньскі
Эдвард Бэрнард Рачыньскі | |
---|---|
польск.: Edward Bernard Raczyński | |
![]() | |
польскі палітык, прэзідэнт Польшчы (у выгнанні) | |
Род дзейнасці | дыпламат, палітык, пісьменнік, гісторык |
Дата нараджэння | 19 снежня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | Закапанэ, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 30 ліпеня 1993[1][3][…] (101 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Edward Aleksander Raczyński[d] |
Маці | Róża Potocka[d] |
Жонка | Aniela Mieczysławska[d] і Joyous Markham[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Э́двард Бэ́рнард Рачы́ньскі (польск.: Edward Bernard Raczyński; 19 снежня 1891 — 30 ліпеня 1993) — польскі палітык, дыпламат, пісьменнік, прэзідэнт Польшчы (у выгнанні) у перыяд 1979—1986 гадоў. Доўгажыхар: пражыў 101,5 год (на момант пачатку прэзідэнцтва — 88 гадоў, на момант заканчэння — 95).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Граф, паходзіў з вядомага вялікапольскага роду Рачыньскіх герба Налеч. Яго бацькам быў Эдвард Аляксандр Рачыньскі, а маці Ружа Патоцкая (была таксама замужам за Уладзіславам Красінскім). Быў братам Рогара Адама Рачыньскага, таксама зводным братам Караля Рогара Рачыньскага, а таксама Адама Красінскага.
Навучаўся ў Кракавее, дзе жыў у рэзідэнцыі «пад Авенамі», у доме бабулі Адама Патоцкага. Пасля яе смерці разам з сям'ёй пераехаў на вуліцу Бальнічную непадалёк тэатра. Спачатку вучыўся разам з братам Рогарам дома, што было звычайнай практыкай у польскіх земствах. Затым (з пятага класа) наведваў II Ліцэй імя караля Яна III Сабескага ў Кракаве.
Вучыўся юрыдычным дысцыплінам у Лейпцыгу, вучыўся таксама ў лонданскай Школе палітычных навук, быў доктарам права Ягелонскага ўніверсітэта.
У 1919 годзе пачаў працу ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах у Капенгагене, Лондане і Жэневе.
З 1932 года прадстаўляў Рэспубліку як пастаянны дэлегат пры Лізе Нацый у Жэневе (прабыў на гэтай пасадзе амаль тры гады).
Праз два тэрміны паўнамоцтваў з 1934 года аж да адмовы ад прызнання ўрада Польшчы ў выгнанні 5 ліпеня 1945 года быў паслом Польшчы ў Лондане. Імем польскага ўрада падпісваў польска-брытанскі саюзны дагавор. У 1941—1943 быў міністрам замежных спраў Польшчы ў выгнанні. Да вайны быў прыхільнікам санацыі.
Арганізатар, таксама разам з Уладзіславам Андэрсам і Томашам Арцішэўскім член Савета Трох, створанага ў 1954 годзе з-за апазіцыі перад Аўгустам Залескім, які не жадаў саступаць пасаду прэзідэнта. Яго склад змяняўся шэсць разоў, аднак пастаянным яе членам быў Эдвард Рачыньскі.
Пасля 7-гадовага тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў (1979—1986) сышоў у адпаведнасці з папярэднім абвяшчэннем, як і яго папярэднік, з пасады главы дзяржавы.
Заснаваў у 1990 годзе Фонд Рачыньскіх у Познані і перадаў яму Рагалінскую галерэю пры Нацыянальным музеі, у якім ён заставаўся фактычным уладальнікам. У склад галерэі ўвайшлі больш за 300 карцін, скульптур, іншых прадметаў мастацтва, а таксама палац і парк у Рагаліне.
У якасці Прэзідэнта Польшчы быў кавалерам Ордэна Белага Арла.
Пахаваны ў Рагаліне.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў тройчы жанаты. Першай яго жонкай была англічанка Джойс Маркхем (1902—1931). Шлюб заключаны ў Лондане ў 1925 годзе, але яна рана памерла. Дзяцей ад першага шлюбу не было.
Другой жонкай стала Цэцылія Ярашыньская (1906—1962), з якой Рачыньскі ажаніўся ў 1932 годзе. У іх было трое дочак:
- Ванда (нар. 1933) замужам за Рышардам Дзямбіньскім;
- Вірыдзянна (нар. 1935) замужам за Ксаверыем Рэем;
- Катажына (нар. 1939).
У 1991 годзе ў Лондане 100-гадовы Рачыньскі абвянчаўся з Анеляй Лільпап (нар. 1910), дачкой вядомага варшаўскага архітэктара Францішка Лільпапа.
Быў апошнім прадстаўніком па мужчынскай лініі польскага роду Рачыньскіх, таму што ні яго пляменнікі, ні ён сам не пакінулі сыноў.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Count Edward Bernard Andre Maria Raczynski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edward Bernard Raczynski // GeneaStar
- ↑ Edward Raczyński // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
- ↑ http://pid.gov.pl/en/history/biographies/edward-raczynski
- ↑ http://www.derekcrowe.com/post.aspx?id=87
- ↑ http://www.nytimes.com/1993/08/02/obituaries/count-raczynski-101-diplomat-who-served-poland-in-wartime.html
- Асобы
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Закапанэ
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла (урад Польшчы ў выгнанні)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Прэзідэнты Польшчы
- Паслы Польшчы ў Вялікабрытаніі
- Міністры замежных спраў Польшчы
- Стагадовыя доўгажыхары
- Дактары навук
- Палітыкі-эмігранты
- Пастаянныя прадстаўнікі Польшчы ў Лізе Нацый
- Ганаровыя грамадзяне Познані
- Ганаровыя грамадзяне Кракава