Станіслаў Астроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Астроўскі
Stanisław Ostrowski
Сцяг4-ы Прэзідэнт Польшчы ў выгнанні
8 красавіка 1972 — 8 красавіка 1979
Папярэднік Аўгуст Залескі
Пераемнік Эдвард Бернард Рачынскі

Нараджэнне 29 кастрычніка 1892(1892-10-29)
Смерць 22 лістапада 1982(1982-11-22) (90 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Kamila Ostrowska[d]
Нацыянальнасць паляк
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, палітык, урач, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дэрматалогія[1], палітыка[1], міжнародныя адносіны[1] і медыцына[1]
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Кароны Румыніі
Ордэн Кароны Румыніі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стані́слаў Астро́ўскі (польск.: Stanisław Ostrowski; 29 кастрычніка 1892, Львоў — 22 лістапада 1982, Лондан) — польскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні з 8 красавіка 1972 па 8 красавіка 1979 года. Апошні польскі прэзідэнт горада Львова. Урач.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і былога ссыльнага ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Пасля заканчэння гімназіі, вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Львова і Вены.

З юнацтве займаўся палітычнай дзейнасцю. З 1912 — член канспірацыйнай Нацыянальнай маладзёжнай арганізацыі. Браў удзел у польскім «Саюзе актыўнай барацьбы» і ваеннай арганізацыі — «Стралецкі саюз», скончыў пры ім афіцэрскую школу.

Удзельнік Першай сусветнай вайны, служыў у I брыгадзе польскіх легіёнаў. Ваенны ўрач.

У лістападзе 1918 — падчас польска-ўкраінскай вайны браў удзел у бітве за Львоў.

Падчас савецка-польскай вайны ў 1920 служыў галоўным урачом добраахвотніцкага пяхотнага палка Войска Польскага.

Пасля вайны ў 1922 у чыне капітана быў дэмабілізаваны. Працаваў выкладчыкам у львоўскім універсітэце Яна Казіміра. Дацэнт. Аўтар шэрагу навуковых прац у вобласці дэрматалогіі. З 1930 — дэпутат сейма Польшчы (1930, 1935, 1938). З 1934 абраны віцэ-прэзідэнтам, а ў 1936—1939 — апошні прэзідэнт горада Львова.

Пасля савецка-польскай вайны 1939 года і капітуляцыі Львова ў верасні быў арыштаваны органамі НКУС і дастаўлены ў Маскву. Пасля разгляду справы, С. Астроўскі быў прысуджаны да 8 гадоў зняволення ў лагерах Гулага.

У 1941 паводле пагаднення Сікорскага-Майскага быў амніставаны, і пасля вызвалення разам з арміяй Андэрса эвакуіраваўся з СССР на Блізкі Усход. Браў удзел у бітвах з нямецкімі часцямі ў Італіі, дзе быў урачом ваенных шпіталяў.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1946 жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, дзе з 1955 працаваў урачом-дэрматолагам. З 1962 — на пенсіі.

Супрацоўнічаў з Саветам Трох, пры прэзідэнце Польшчы ў выгнанні Аўгусце Залескім, у які ўваходзілі Уладзіслаў Андэрс, Томаш Арцішэўскі і Эдвард Бернард Рачынскі.

24 лютага 1971 Аўгуст Залескі прызначыў яго пераемнікам на пасадзе Прэзідэнта Рэчы Паспалітай. 9 красавіка 1972 праз 2 дні пасля смерці Залескага, Станіслаў Астроўскі стаў 4-м Прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля заканчэння 7-гадовага тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў перадаў іх свайму пераемніку Эдварду Рачынскаму.

Памёр 22.11.1982 у Лондане. Пахаваны на могілкі польскіх лётчыкаў у г. Ньюарк-он-Трэнт побач з магіламі папярэдніх прэзідэнтаў Уладзіслава Рачкевіча, Аўгуста Залескага і генерала Уладзіслава Сікорскага.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]