Перайсці да зместу

Эрык X Кнутсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрык Кнутсан
шведск.: Erik X.
Выява Эрыка Кнутсана
Выява Эрыка Кнутсана
Кароль Швецыі
1208 — 10 красавіка 1216 года
Папярэднік Сверкер Карлсан Малодшы
Пераемнік Юхан Сверкерсан

Нараджэнне 1180
Смерць 10 красавіка 1216(1216-04-10)[1]
Месца пахавання
Род Дом Эрыкаў[d]
Бацька Кнут I Эрыксан
Маці Сесілія Ёхансдотэр
Жонка Рыхеза Вальдэмарсдатэр[2]
Дзеці Інгеборг Эрыксдоцір, Эрык Шапялявы, Sofia Eriksdotter of Sweden[d], Mariana de Suecia[d], Martha Eriksdotter[d], Margareta (?)[d][3] і Helen Eriksdottir[d][3]
Веравызнанне каталіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык X Кнутсан (каля 1180, Эрыксберг - 10 красавіка 1216, замак Нес, востраў Вісінгсё) — кароль Швецыі (1208-1216). Першы шведскі кароль, каранаваны царквой (1210). Парадкавы нумар, прысвоены яму гісторыкам Іаанам Магнусам, не адпавядае рэчаіснасці, на самай справе Кнутсан быў толькі пятым Эрыкам на шведскім троне.

Нарадзіўся ў сям'і караля Кнута I Эрыксана і яго жонкі, імя якой невядома. Пасля смерці бацькі (1196), верагодна, разам са сваімі братамі знаходзіўся пры двары караля Сверкера Малодшага, але пазней разам з братамі падняў супраць яго мяцеж. У 1205 адбылася бітва пры Эльгаросе, дзе браты Эрыка загінулі, а яму самому атрымалася бегчы ў Нарвегію. У 1208 ён вярнуўся ў Швецыю і разбіў Сверкера Малодшага, стаўшы каралём. Эрык Кнутсан быў першым шведскім каралём, каранаваным царквой, адбылося гэта праз два гады пасля ўзыходжання, у 1210 годзе. Быў жанаты з дачкой дацкага караля Вальдэмара I і яго жонкі Сафіі Наўгародскай. У 1216, Эрык раптоўна памёр у сваёй рэзідэнцыі, у замку Нес на востраве Вісінгсё, не пакінуўшы спадчынніка (яго сын Эрык яшчэ не нарадзіўся), і трон заняў Юхан Сверкерсан. Акрамя сына, меў некалькі дачок. Смерць караля Эрыка распачала доўгі перыяд барацьбы за шведскі трон, што завяршылася толькі ў 1250.

Зноскі

  1. Erik Knutsson — 1917.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage