Біргер Магнусан (кароль Швецыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біргер Магнусан
манарх Швецыі
1290 — 1319
Папярэднік Магнус I Ладулас
Пераемнік Магнус Эрыксан

Нараджэнне 1280[1][2][…]
Смерць 31 мая 1321[1][3]
Месца пахавання
Род Фолькунгі
Бацька Магнус I Ладулас
Маці Гэльвіґа Гольштэйнская
Жонка Марта Дацкая[4]
Дзеці Магнус Біргерсан[d][5], Эрык Біргерсан[d] і Agnes Birgersdotter[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біргер Магнусан (Birger Magnusson, каля 1280 — 1321) — кароль Швецыі ў 1290—1318 гадах з дынастыі Фолькунгаў. Фактычна не кіраваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Магнуса Ладуласа, абвешчаны каралём у раннім дзяцінстве, фармальна пачаў кіраваць з 1290 года, пасля смерці бацькі. Рэгентам пры малалетнім каралі быў Торгільс Кнутсан, якога Магнус Ладулас прызначыў марскалкам (маршалкам). У гады яго рэгенцтва Швецыя пацярпела ад голаду і эпідэміі чумы напачатку 1290-х, у 1300 здзейснены няўдалы ваенны паход супраць Ноўгарада, з мэтай захапіць вусце Нявы. За адно лета каля ўпадзення Охты ў Няву была пабудавана крэпасць Ландскрона. Але ў маі 1301 года яна была ўзята рускімі і разбурана.

Біргер быў каранаваны ў 1302 годзе і амаль адразу ж запатрабаваў ад братоў Эрыка і Вальдэмара гарантый лаяльнасці. У 1305 годзе яны, аднак, паўсталі супраць яго ўлады, арыштавалі і запатрабавалі аддаць ім пад кіраванне большую частку краіны, пакінуўшы ў караля толькі тытул і невялікія ўладанні. Пасля гэтага па іх патрабаванні быў пакараны смерцю Торгільс, які даводзіўся аднаму з братоў, Вальдэмару, адначасова цесцем і хросным бацькам.

У снежні 1317 года Біргер завабіў братоў у замак Нючэпінга, схапіў і пасадзіў у падзямелле, дзе яны неўзабаве памерлі ад голаду. Аднак значная частка шведскай знаці паўстала супраць караля, яго войскі былі разбіты, а сам ён быў вымушаны бегчы ў Данію да свайго зяця Эрыка Менведа. Неўзабаве Менвед памёр і да ўлады ў Даніі прыйшоў яго брат Крыстафер, які сімпатызаваў прыхільнікам пакараных смерцю герцагаў, якія ўзвялі на шведскі трон малалетняга сына Эрыка Магнуса. Праз год Магнус быў абвешчаны яшчэ і каралём Нарвегіі, паколькі быў унукам памерлага караля Хокана. Аб’яднанне манархій пахавала надзеі Біргера і яго прыхільнікаў на вяртанне ўлады. Гісторыя забойства Біргерам братоў і наступнае паўстанне лягло ў аснову першай шведскай хронікі — «Хронікі Эрыка»

У 1320 годзе сын Біргера Магнус, які раней здаўся ў палон на ўмовах асабістай недатыкальнасці, быў пакараны смерцю ў Стакгольме. Неўзабаве памёр і сам Біргер.

Зноскі

  1. а б Birger — 1917.
  2. Birger Magnusson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Birgir, King of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage