Горад Жодзіна
| Горад
Жодзіна
|
Жо́дзіна (руск.: Жо́дино) — горад абласнога падпарадкавання ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на р. Пліса. У 55 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Насельніцтва 61,2 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваецца каля 1688 як в. Жодзіна Слабада ў Мінскам ваяводстве на р. Паджодзінка, належала Радзівілам. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква—Брэст (1871) — чыгуначная станцыя. З 1924 цэнтр сельсавета Смалявіцкага раёна. 21.1.1958 пасёлкі Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і меліярацыйных машын і суседнія вёскі Зарэчча і Крушынкі аб'яднаныя з Жодзіна ў гарадскі пасёлак. У 1958 створаны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). З 1963 — горад.
[правіць] Дэмаграфія
- 2005 — 61,2 тыс. чал.
- 2006 — 61,2 тыс. чал.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (Беларускі аўтамабільны завод) і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС.
[правіць] Культура
Жодзінскі дом-музей А. Ф. Купрыянавай, у экспазіцыі музея прадстаўленыя асабістыя рэчы сям'і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Касцёл Маці Божай Фацімскай (1990-я), цэрквы Багародзіцкая і Міхайлаўская (1990-я).
[правіць] Вядомыя асобы
- Алесь Аркуш (нар. 1960), беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
- М. І. Астапковіч (нар. 1954) — шматразовы чэмпіён свету па веславанню на байдарках і каноэ
[правіць] Літаратура
- Жодино // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
[правіць] У Сеціве
Зноскі
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)