Горад Косава
| Горад
Косава
Косава
|
||||||||||||||||||
Косава — горад раённага падпарадкавання ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. У 15 км ад Івацэвічаў, 151 км ад Брэста, у 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае на лініі Брэст—Баранавічы. Насельніцтва 2,4 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1494 г. у прывілеі вялікага князя ВКЛ Аляксандра, які падарыў яго І. Храптовічу.
З 1510 г. мястэчка, цэнтр павета, з 1560 г. у складзе Слонімскага павета. З 1517 г. да 19 ст. належала Осцікам, Сангушкам, Мелешкам, Сапегам, Флемінгам, Чартарыйскім, Пуслоўскім. У 1597 г. тут налічвалася 79 двароў, 2 вуліцы, 27 корчмаў, шынок, царква, касцёл (з 1526 г.).
З 1795 г. Косава ў складзе Расійскай імперыі — мястэчка Слонімскага павета Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Грозденскай губерняў. У 19 ст. (1839 г.) у 1,5 км ад Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына В. Пуслоўскі пабудаваў палац і заклаў дэндралагічны парк. У 1897 г. у Косаве было 4143 жыхара, налічвалася 431 хата, дзейнічалі народнае вучылішча, суконныя фабрыкі, гарбарня, 2 цэркві, касцёл, капліца, пошта, 58 гандлёвых крам, праводзілася па 8 кірмашоў у год.
З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. У 1927 паліцыя расстраляла тут дэманстрацыю рабочых. З 1939 у БССР, у 1940—1949 цэнтр раёна. У Вялікую Айчынную вайну ў Косаве і раёне акупанты знішчылі 3112 чалавек, дзейнічала раённая антыфашысцкая арганізацыя. З 1947 у Івацэвіцкім раёне.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці.
Славутасці [правіць]
- Косаўская Георгіеўская царква
- Косаўская Антоніўеская царква
- Косаўскі палац
- Троіцкі Касцёл
Вядомыя асобы [правіць]
- Тадэвуш Касцюшка (1746—1817), ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 года
- Аўрам Йешаяў Карэліц (Хазон Іш), адзін з вядомейшых рабінаў 20 ст.