Горад Мсціслаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мсціслаў
Мсціслаў
Mstislavl shopping arcade (XIX c).JPG
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°01′00″ пн. ш. 31°43′00″ у. д. / 54.016667° пн. ш. 31.716667° у. д. (G) (O) (Я)54°01′00″ пн. ш. 31°43′00″ у. д. / 54.016667° пн. ш. 31.716667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Вобласць Магілёўская
Першае згадванне XII стагоддзе
Насельніцтва 11,6 тыс. чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2240
Паштовы індэкс 213470
Мсціслаў (Беларусь)
Мсціслаў
Мсціслаў
Мсціслаў (Магілёўская вобласць)
Мсціслаў
Мсціслаў

Мсціслаў — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мсціслаўскага раёна, на р. Віхра. У 95 км ад Магілёва, у 19 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі ОршаКрычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Горкі, Крычаў, Чавусы; Хіславічы (Расія). Насельніцтва 11,7 тыс. чал. (2006).

Змест

Гісторыя [правіць]

Першы пісьмовы ўспамін пра Мсціслаў змяшчаецца ў грамаце князя смаленскага Расціслава, якая датуецца 11361150[1], хоць у пазнейшай летапіснай крыніцы падаецца больш ранняя дата заснавання паселішча — 1135[2]. Пад 1156 Мсціслаў згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе як горад Смаленскага княства. Старажытнае паселішча ўзнікла на Замкавай гары (даследчыкі ў 19591969 выявілі тут культурны пласт з прадметамі ХIIXVII стст., драўлянымі пабудовамі, маставымі) і складалася з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага горада. У 2-й пал. ХII ст. Мсціслаў, імаверна, з'яўляўся другой рэзідэнцыяй смаленскіх князёў. У 1180 Раман Расціслававіч адпісаў паселішча ў валоданне свайму сыну Мсціславу, які пераўтварыў яго ў сталіцу ўдзельнага княства. Расціслаў Раманавіч — першы князь мсціслаўскі.

У сярэдзіне XІV ст.[1] Мсціслаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе застаўся ва ўладанні тутэйшай княжацкай дынастыі. Тагачаснае Мсціслаўскае княства яднала ў сваім складзе воласці ўздоўж сярэдняга цячэння Сажа і Дняпра: Магілёў, Цяцерын, Княжыцы, Дрокаў, Крычаў, Папова Гара і Мглін, а таксама далучаную Вітаўтам воласць Малохву ўздоўж правага берага ракі Віхра і яе прытока Малохвы.

Цягам XІVXV стст. Мсціслаў быў гандлёва-рамесным цэнтрам, цесна звязаным эканамічна з Магілёвам, Вільняй, Кракавам, Ноўгарадам, Разаньню і іншымі местамі. У 1359 годзе вялікі князь Альгерд пасадзіў у Мсціславе свайго намесніка, а пазней перадаў горада свайму сыну Лугвену, заснавальніку роду князёў Мсціслаўскіх[1]. У 1386 годзе каля горада адбылася Мсціслаўская бітва. 15 ліпеня 1410 года мясцовая харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1501 годзе пад Мсціславам адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Масковіі, у якой перамогу атрымала маскоўскія войскі. Апошнія, аднак, не здолелі захапіць горад. З 1527[1] Мсціслаў перайшоў у валоданне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста і стаў цэнтрам староства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горада атрымала статус сталіцы Мсціслаўскага ваяводства, у склад якога ўвайшла тэрыторыя колішняга Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхнага складу[1]. У 1614 у Мсціславе збудавалі першы касцёл паводле фундацыі старосты Пятра Паца.

16 жніўня 1634 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Мсціславу Магдэбургскае права і гарадскі герб: «у залатым полі збройная рука з мячом — Малая Пагоня»[3]. У 1637 насупраць Замкавай гары збудавалі касцёл і кляштар кармелітаў, з 1654 пачаў дзейнічаць кляштарны комплекс дамініканцаў. У 1641 непадалёк ад Мсціслава браты Москавічы заснавалі Тупічэўскі мужчынскі манастыр. У 1690 у месце аселі езуіты, якія трымалі тут місію, пазней — рэзідэнцыю і калегіум[1]. 22 ліпеня 1654 у пачатку Трынаццацігадовай вайны маскоўскія захопнікі на чале з А. Трубяцкім учынілі ў Мсціславе крывавы гвалт, у выніку якога загінулі амаль 15 000 чалавек, у жывых засталіся толькі каля 700 месцічаў[4]. Места знаходзілася пад акупацыяй да 1661.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Мсціслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам правінцыі (з 1773 цэнтр павету Магілёўскай губерні). У гэты час тут дзейнічалі 6 мураваных цэркваў, 4 каталіцкія кляштары і адна драўляная ўніяцкая царква. У 1781 расійскія ўлады даравалі месту новы герб: у ніжняй часцы шчыта знаходзілася выява чырвонай лісіцы («каковыми зверьми окрестности сего города весьма изобилуют»), у верхняй частцы — палова гербу Расійскай імперыі, аднак у 1797 імператрыца расійская Кацярына II унесла змены ў герб: «червлёный волк голова влево». У 1791 у Мсціславе адкрылася дваранская, а ў 1810 — духоўная вучэльня. У 1802 у месце збудавалі знічкавы завод. На 1852 у Мсціславе дзейнічалі двухкласая народная вучэльня, дваранскае вучылішча, прыватная жаночая школа і 2 яўрэйскія вучэльні. Неўзабаве праз вялізныя пажары (у 1858 і 1863), якія ўшчэнт знішчылі Мсціслаў, распачаўся эканамічны заняпад горада.

Паводле перапісу (1897) у Мсціславе дзейнічалі гарадская, духоўная і прыходская вучэльні, 17 дробных прадпрыемстваў, 3 лякарні. Станам на 1914 тут было 1048 будынкаў, з іх 25 — мураваныя, мелася 28 фабрыкаў і заводаў з агульнай колькасцю ў 120 работнікаў, якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну (вінакурня, паравы і вадзяны млыны, крупадзёрні, маслабойні, ваўначоска, мылаварня, цагляныя і ваннавыя прадпрыемствы, шкіпідарна-дзягцярны завод). У месце была адна бальніца на 28 месцаў, амбулаторыя, аптэка, тры аптэкарскіх магазіны, тры лекары, чатыры аптэкары, 6 акушэрак і 6 фельчараў на ўвесь павет. Колькасцю шынкоў Мсціслаў займаў другое месца ў губерні пасля Магілёва. Места асвятлялася 82 газавымі ліхтарамі, вадой жыхары карысталіся з ракі і студняў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Мсціслаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горада разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Мсціслаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай акругі (з 1938 у Магілёўскай вобласці). У Другую Сусветную вайну 14 ліпеня 1941 да 28 верасня 1943 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

2 снежня 2000 на чарговым паседжанні ўлады Мсціслава зацвердзілі герб горада і раёна, распрацаваны Дзяржаўнай геральдычнай службай.

Эканоміка [правіць]

У 12—19 ст. буйны цэнтр ганчарных вырабаў і архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца.

Культура [правіць]

Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей.

Выдатныя мясціны [правіць]

Касцёл кармелітаў
  • гарадзішча Замкавая гара
  • гарадзішча Дзявочая гара
  • Мсціслаўскі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Мсціслаўскі Свята-Аляксандра-Неўскі сабор
  • Мсціслаўскі касцёл святога Міхаіла Арханёла і манастыр езуітаў
  • Мсціслаўскія гандлёвыя рады
  • Мсціслаўскі будынак земскай управы
  • Мсціслаўскі будынак мужчынскай гімназіі
  • будынак Мсціслаўскай духоўнай семінарыі (1-я пал. 19 ст.)
  • рэшткі Тупічэўскага манастыра (сяр. 17 ст.)
  • Мсціслаўская Спаса-Праабражэнская царква (2-я пал. 19 ст.)
  • Мсціслаўская Крыжаўзвіжанская царква (сяр. 19 ст.)
  • Помнікі: Пятру Мсціслаўцу

Вядомыя асобы [правіць]

Гл. таксама [правіць]

Commons

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Марат Батвіннік. Мсціслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 321.
  2. Алег Трусаў. Старажытны Мсціслаў — сэрца беларускай Смаленшчыны // Ткачоў М. А., Трусаў А. А. Старажытны Мсціслаў. — Мн.: Полымя, 1992.
  3. Мсціслаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  4. Нашэсце // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.