Ян II Казімір Ваза
| Ян II Казімір Ваза Jan II Kazimierz Waza |
|||
| Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| лістапад 1648 — 16 верасня 1668 | |||
| Каранацыя: | 19 студзеня 1649 | ||
| Папярэднік: | Уладзіслаў IV | ||
| Пераемнік: | Міхаіл Вішнявецкі | ||
|
|||
| лістапад 1648 — 16 верасня 1668 | |||
| Папярэднік: | Уладзіслаў IV | ||
| Пераемнік: | Міхаіл Вішнявецкі | ||
| Нараджэнне: | 22 сакавіка 1609 Кракаў, Польшча |
||
| Смерць: | 16 снежня 1672 (63 года) Невер, Францыя |
||
| Дынастыя: | |||
| Бацька: | Жыгімонт III Ваза | ||
| Маці: | Канстанца Аўстрыйская | ||
| Жонка: | Марыя Луіза Ганзага | ||
Ян Казімір ВАЗА (польск.: Jan II Kazimierz Waza; 22 сакавіка 1609 – 16 снежня 1672), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648–1668). Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.
Сын Жыгімонта III Вазы. Намінальна і спадчынна да 1660 насіў тытул караля Швецыі. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у Трыццацігадовай вайне 1618—48. У 1643—45 член ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Пасля смерці старэйшага брата, караля Уладзіслава IV, вызвалены рымскім папам з духоўнага звання. 20.11.1648 на сойме абраны каралём польскім і вялікім князем ВКЛ пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагаднення з казакамі, што паўсталі на Украіне, каб потым пачаць вайну хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненні да казакоў у разліку на пагадненне з Б. Хмяльніцкім, аднак гэта палітыка не дала вынікаў, і вайна на Украіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў паходы на Украіну, заключыў Збораўскі і Белацаркоўскі мірныя дагаворы. У час яго панавання адбыліся разбуральныя войны: Казацкая вайна (1648–1651), а таксама Патоп (1654–1667) і вайна са Швецыяй ў ходе якіх маскоўскія войскі акупіравалі большую частку ВКЛ, а шведскія значную частку Польшчы, уключаючы Варшаву. Кароль, быў змушаны ўцячы ў Сілезію. У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад суверэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага перамір'е (1667) страціла Смаленскае ваяводства, Кіеў і ўсе тэрыторыі Украіны на ўсход ад Дняпра.
У гэты час Ян II Казімір змяніў палітыку, адмовіўся ад саюза з германскім імператарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю. Каб умацаваць цэнтральную ўладу, Ян II Казімір распрацаваў план рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладцзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказваліся супраць рэформы. Супраць караля склалася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. С. Любамірскім, у 1665—66 яна ўзняла рокаш. Напачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, аднак пасля вымушаны былі капітуляваць. Суд прыгаварыў Любамірскага да баніцыі (выгаання з краіны), але спроба рэформ была сарвана. Пасля рокаша зрыванне соймаў і соймікаў стала частай з'явай.
Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, смерць энергічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16.9.1668 Ян II Казімір адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю.
Літаратура [правіць]
- Грыцкевіч А. Ян Казімір Ваза // Скрыжалі «Спадчыны». Мн., 1996.
- Wasilewski T. Jan Kazimierz. Warszawa, 1985.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян II Казімір Ваза- Jan II Kazimierz (Encyklopedia WIEM)(польск.)
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі |
Генрых Валуа — Ганна Ягелонка — Стэфан Баторый — Жыгімонт III — Уладзіслаў IV — Ян II Казімір — Міхал Карыбут Вішнявецкі — Ян III Сабескі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст III — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |