Олаф Хокансан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Олаф Хакансан)
Перайсці да: рух, знайсці
Олаф Хокансан
дацк.: Óláfr Hákonsson
Oluf 2 of Denmark (Kronborg tapestries).jpg
Олаф Хокансан (выява на габелене ў замку Кронбарг)
Кароль Даніі
1376 — 1387
(пад імем Олаф III[1])
Папярэднік: Вальдэмар IV Атэрдаг
Пераемнік: Маргарыта I Дацкая
Кароль Нарвегіі
1380 — 1387
(пад імем Олаф IV)
Папярэднік: Хокан VI Магнусан
Пераемнік: Маргарыта I Дацкая
 
Нараджэнне: 1370
Крэпасць Акерсхус
Смерць: 1387({{padleft:1387|4|0}})
Фальстэрбу
Род: Фолькунгі
Бацька: Хокан Магнусан
Маці: Маргарыта I Дацкая

О́лаф Хокансан (дацк.: Óláfr Hákonsson; 13701387) — сын нарвежскага караля Хокана Магнусана і Маргарыты Дацкай — дачкі дацкага караля Вальдэмара IV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1376 годзе Олаф узыйшоў на дацкі прастол пад імем Олаф II. Паводле іншых звестак ён узяў імя Олаф III[1], з прычыны таго, што ў гісторыі Даніі быў афіцыйна не прызнаны кароль Олуф II, які кіраваў у Сконэ з 1139 года па 1141 год.

Олаф стаў спадчыннікам нарвежскага прастола, калі быў абраны каралём Даніі. Пасля смерці бацькі ён у 1380 годзе атрымаў у спадчыну нарвежскі прастол. На нарвежскім прастоле ён знаходзіўся пад імем Олаф IV. Была заключана дацка-нарвежская унія, якая праіснавала да 1814 года. На працягу гэтага перыяду, за выключэннем невялікага перапынку, у Даніі і Нарвегіі кіраваў адзін кароль.

У 1385 годзе Олаф дасягнуў паўналецця ў быў абвешчаны каралём Сконэ, якая з 1370 года належала гарадам Ганзы. Таксама з 1385 года прэтэндаваў на шведскі прастол (у апазіцыі да Альбрэхта Мекленбургскага), але памёр у 1387 годзе

Пасля заўчаснага скону Олафа яго маці Маргарыта Дацкая ў 1389 годзе здолела аб'яднаць Данію, Нарвегію і Швецыю пад уладай адной кароны, у 1397 годзе была заключана Кальмарская унія.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Olaf IV Haakonsson (англ.) . Encyclopædia Britannica, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 31 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]