Рака Дунай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дунай
рум.: Dunărea, венг.: Duna, харв.: Dunav, ням.: Donau, сербск.: Дунав, Dunav, славацк.: Dunaj, балг.: Дунав, укр.: Дунай, лац.: Danubius, Danuvius, стар.-грэч.: Ίστρος
Дунай у Венгрыі
Дунай у Венгрыі
Вышыня вытоку 678 м
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 2 км
Расход вады 6 700 м³/с
Вадазбор 817 км²
Donau-Karte.png
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Дунай

Дуна́й (рум.: Dunăre, венг.: Duna, харв.: Dunav, ням.: Donau, сербск.: Дунав, Dunav, славацк.: Dunaj, балг.: Дунав, укр.: Дунай, лац.: Danubius, Danuvius, стар.-грэч.: Ίστρος) — рака ў Еўропе. Даўжыня 2850 км. Этымалогія назвы ракі па адной з версій азначае Danuvius («хуткая вада») і звязаная з кельцкімі словамі danu («хуткі») і vius («вада»), а па іншай версіі ўзыходзіць да скіфа-сармацкага (іранская мова) dānu, што азначала «вада», «рака» («дон» значыць «вада»у асецінскай і іранскай мовах). Вадазбор 817 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,43 тыс. м3/сек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выток[правіць | правіць зыходнік]

Рака бярэ пачатак у горах Шварцвальда (Бадэн-Вюртэмберг, Германія), дзе каля горада Донаўэшынген на вышыні 678 м над узроўнем мора зліваюцца горныя ручаі Брэг (даўжыня 48 км) і Брыг (даўжыня 43 км). Ля сцен мясцовага замка-палаца ў горадзе размешчана архітэктурна аформленая крыніца, якую прэзентуюць за псеўдвыток Дуная.

Падземная частка Дуная[правіць | правіць зыходнік]

Басейн Дуная, адзін з самых вялікіх у Еўропе

Блізу Імендынгена, кіламетрах у 30 ад вытока, Дунай знікае пад зямлёй і вялікая частка яго вады прасочваецца скрозь расколіны, шчыліны і варонкі ў вапняковых горных пародах, якія складаюць даліну ракі.

У 12 км на поўдзень ад месца, дзе знікае Дунай, з-пад зямлі б'е самая магутная ў Германіі крыніца. Колькасць вады дасягае 25 тон у секунду. З яго бярэ пачатак рака Аах, якая ўпадае ў Бодэнскае возера, з якога выцякае Рэйн.

У 1877 годзе ўпершыню ўдалося даказаць, што Аахская крыніца сілкуецца падземнымі водамі Дуная: 100 цэнтнераў каменнай солі растварылі ў вярхоўях Дуная, непадалёк ад паглынальных яго расколін, і праз 55 гадзін гэтая соль з'явілася ў водах Ааха. У перыяд паводкі падземны паток праходзіць гэты шлях усяго за 20 гадзін. Зрабілася відавочным, што вада цячэ пад зямлёй у велізарных каналах, пакуль не вырываецца вонкі ў Аахскай крыніцы з Вімзенскай пячоры. Перапад вышынь паміж месцам знікнення Дуная і вытокам Ааха 185 м.

Напрамак[правіць | правіць зыходнік]

На сваім шляху Дунай некалькі разоў мяняе напрамак. Спачатку ён цячэ па горнай вобласці Германіі на паўднёвы ўсход, а потым на адзнацы 2747 км (кіламетраж ракі вымяраецца ад крайняй кропкі гірла ў кірунку вытока) змяняе кірунак на паўночна-ўсходны. Гэты напрамак захоўваецца да горада Рэгенсбург (2379 км), дзе знаходзіцца самая паўночная кропка плыні ракі (49 ° 03 'з. ш.). Каля Рэгенсбурга Дунай паварочвае на паўднёвы ўсход, затым перасякае Венскую катлавіну, і далей больш за 600 км цячэ па Сярэднедунайскай нізіне. Праклаўшы рэчышча праз горныя ланцугі Паўднёвых Карпат па цясніне Жалезныя вароты, да самага Чорнага мора (больш за 900 км) працякае па Ніжнедунайскай нізіне. Самая паўнаводная кропка ракі знаходзіцца каля горада Свіштоў (Балгарыя) - 43 ° 38' паўд.ш.

Рукавы[правіць | правіць зыходнік]

У Дуная маюцца шматлікія рукавы, якія часам значна (на 10 і больш кіламетраў) адыходзяць ад асноўнага патоку. Найбольш доўгімі на правым беразе з'яўляюцца рукавы Машонскі або Д'ерскі Дунай (віток - 1854 км, гірло - 1794 км) і Дунера-Веке (237 і 169 км), на левым беразе - Малы Дунай (выток - 1868 км, упадае ў Ваг), Шаракшарскі Дунай (1642 і 1586 км), Борча (371 і 248 км).

Астравы[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшым рачным востравам Дуная з'яўляецца Жытны востраў, размешчаны ў Славакіі.

Плынь[правіць | правіць зыходнік]

Дунай нясе сваю плынь праз дзесяць краін Еўропы. Прычым 1070,9 км ракі з'яўляюцца дзяржанымі межамі краін, з якіх тры краіны Балгарыя, Малдова і Украіна маюць доступ толькі да аднаго берага ракі.

Ад вытока да вусця
км правы бераг узаемны левы бераг
краіна км  % км км  %
Германія 687,00 658,6 23 658,6 687,0 24
Аўстрыя 357,50 357,5 12 321,5 321,5 11
Славакія 172,06 22,5 1 22,5 172,1 6
Венгрыя 417,20 417,2 14 275,2 275,2 10
Харватыя 137,50 137,5 5 0,0 0,0 0
Сербія 587,35 449,9 16 220,5 358,0 12
Румынія 1075,00 374,1 13 319,6 1020,5 35
Балгарыя 471,55 471,6 16 0,0 0,0 0
Малдова 0,57 0,0 0 0,0 0,6 0
Украіна 53,94 0,0 0 0,0 53,9 2

Германія[правіць | правіць зыходнік]

Бярэ свой пачат Дунай у Германіі, 1,4 км на ўсход ад горада Донаўэшынген, дзе зліваюцца дзве горныя рачулкі Брыг і Брэг. Ад свайго пачатку рака цячэ па нямецкай тэрыторыі 687 км., да аўстрыйскай граніцы, дзякуючы чаму з'яўляецца трэцяй па велічыні пасля Рэйна і Эльбы. На берагах размешчана вялікая колькасць гарадоў і мястэчак, найбуйныя з іх: Tuttlingen, Sigmaringen, Ulm, Neu-Ulm, Neuburg nad Dunajem, Ingolstadt, Ratyzbona, Straubing і Pasawa.

Правабярэжнымі прытокамі Дуная на тэрыторыі Германіі з'яўляюцца рэкі: Iller, która wpada do niego w Neu-Ulm, Lech z ujściem koło Marxheim, na wschód od Donauwörth, Izara koło Deggendorfu oraz Inn w Pasawie.

Левабярэжныя прытокі: Wörnitz uchodząca za Donauwörth, Altmühl za Kelheim, Naab oraz Regen koło Ratyzbony. Таксама ў Дунай упадаюць шматлікія дробныя рэкі, напрыклад: Riß, Roth, Lauter, Blau, Günz, Brenz, Mindel, Zusam, Schmutter, Paar, Abens, Große Laber, Vils, Ilz, Erlau czy Ranna.

Над нямецкімі водамі Дуная знаходзіцца вялікая колькасць знакамітых збудаванняў. Кляштар бенедыктаў у Беўране, замак Гогенцалернаў у Зігмарынгіне, гатычны храм ва Ульме з найвялікшай касцёльнай вежай у свеце (161,6 м), абацтва ў Вельтэнбургу, каменны мост і храм Св. Пятра ў Рэгенсбургу, у Пасау знаходзіцца храм Св. Стэфана, і інш.

Аўстрыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыя цесна звязана з Дунаем. У часы былой магутнасці, пры Аўстра-Венгрыі, Дунай цёк на працягу 1300 км. па ўнутраннай тэрыторыі краіны, сёння гэта лічба складае 357,5 км.

Некалькі кіламетраў ніжэй Пасау ляжыць аўстра-нямецкая граніца. Недалёка ад яе Дунай робіць пятлю, якая варочае раку на 180 градусаў. Прыкладна на 70 км. ад гэтага месца знаходзіцца горад Лінц, трэці горад краіны, які раскінуўся па абодвух берагах ракі. Далей ідуць гарады Mauthausen, Enns, Grein, дзе рака дасягае сваёй максімальнай глыбіні ў Аўстрыі. Яшшчэ ніжэй па плыні стаіць горад Мальк, праз 35 км. Дунай працякае гарады Wachau i Dürnstein аж да Krems таксама Tullnerfeld. Бліжэй да дзяржаўнай граніцы са Славакіяй Дунай прабягае праз аўстрыйскую сталіцу - горад Вену. Вена, праз стагоддзі, нараўне з Бялградам і Будапештам, з'яўлялася аднім з найбуйнейшых і найважнейшых горадоў наддунайскіх. Рака ператварыла горад у буйны гандлёвы цэнтр, які апынуўся на скрыжаванні дарог усхода з захадам.

Важнейшымі прытокамі Дуная ў Аўстрыі з'яўляюцца Ін, Aist (lewy), Traun (prawy), Aniza (prawy), Ybbs (prawy), Traisen (prawy), Kamp (lewy), Wien (prawy) i Schwechat (prawy).

На аўстрыйскай тэрыторыі, па ўсёй рацэ, размешчана 11 гідраэлектрастанцый.

Славакія[правіць | правіць зыходнік]

На адлегласці 45 км. ад Вены, непасрэдна за аўстра-славацкай мяжой, Дунай працякае праз сталіцу Славакіі - Браціславу. Рака на тэрыторыі Славакіі робіцца кароткай мяжой з Аўстрыяй, цячэ праз сталіцу і ў выніку робіцца натуральнай мяжой з Венгрыяй.

Пасля Браціславы, важнейшым дунайскім горадам з'яўляецца Комарна, дзе Дунай злучаецца з самай вялікай славацкай ракой Ваг, а таксама Штурава, у якім у Дунай упадае рака Грон.

Венгрыя[правіць | правіць зыходнік]

На берагах Дуная, адразу пасля славацкай граніцы ляжыць першы вялікі горад Венгрыі - Győr. Тут у Дунай упадае рака Раба.

Паблізу вусця ракі Іпель Дунай, каля горада Шоб, адпускае граніцу і адгэтуль два берага з'яўляюцца венгерскімі. Далей прабіраецца праз горны масіў Бёржонь, дзе змяняе свой кірунак, амаль на 90°. На адлегласці 40 км. ад гэтага месца раскінуўся Будапешт, сталіца Венгрыі і самы вялікі наддунайскі горад. Пасля сталіцы рака цячэ па раўніне Альфёльд, дзе ўтварае дзяржаўную граніцу з Харватыяй.

Харватыя[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі Харватыі рака цячэ 137 км., гэта найменшы паказчык сярод 10 наддунайскі краін, пасля Малдовы і Украіны. Адразу пасля венгерскай мяжы Дунай утварае натуральную граніцу паміж Харватыяй і Сербіяй. Самым вялікім харвацкім горадам на Дунаі з'яўляецца Вукавар.

Сербія[правіць | правіць зыходнік]

Дунай пралягае граніцай між Харватыяй (правы бераг) і Сербіяй (левы бераг). Паблізу мясцовасці Бачка-Паланка, рака робіць паварот, адпускаючы харвацкую мяжу, і праходзіць Сербію, у паўднёва-заходнім напрамку, да румынскай граніцы.

Першым вялікім горадам, на працягу 25 км. ад граніцы, з'яўляецца Апацін, тут аж да канца другой сусветнай вайны жылі выключна наддунайскія немцы.

Ніжэй па плыні, на абодвух берагах раскінуўся горад Нові Сад, масты якога былі разбураны падчас апошняй вайны ў Косаве, у 1999 г. На працягу шасці гадоў сувязь паміж паловамі горада ажыцяўлялася пасродкам пантоннага маста. Адчыняўся ён толькі тры разы на тыдзень, як следства, Дунай вызываў вялікія перашкоды жыхарам горада. Новы мост праз Дунай быў запушчаны ў 2005 г.

На працягу яшчэ 75 км. стаіць сталіца краіны - горад Бялград, які са сваім насельніцтвам (1,6 млн.) з'яўляецца аднім з буйнейшых наддунайскіх гарадоў.

У сваёй дальнейшай дарозе Дунай праплывае некалькі прамысловых цэнтраў, у яго ўпадае рака Вялікая Морава, праплывае Галубацкую твердзь, даходзіць да Жалезнай Брамы, пасля якой становіцца граніцай паміж Сербіяй і Румыніяй.

Румынія[правіць | правіць зыходнік]

Балгарыя[правіць | правіць зыходнік]

Правы прыток — рака Віт.

Малдова[правіць | правіць зыходнік]

Дунайскі шлях па Малдове з'яўляецца самым кароткім з усіх наддунайскіх краін. Складае ён усяго 570 м., гэта выступ на румынска-ўкраінскай мяжы. Малдова збіраецца выкарыстоўваць выхад да Дуная, плануючы ў хуткім часе пабудаваць тут гандлёвы рачны порт.

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

Ад малдаўскай мяжы левы бераг Дуная належыць Украіне і рака становіцца граніца паміж ёй і Румыніяй. Важнейшымі гарадамі тут сталі Ізмаіл, Кілія, а таксама Вількава, у якім бярэ свой пачатак канал Быстры. Далей рака ўтвараючы дэльту ўпадае ў Чорнае мора. Плошча дэльты складае прыкладна 800 000 га, з якіх 680 га належаць Румыніі.

Суднаходства[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пабудовы ў Германіі канала Майн-Дунай у 1992 годзе, рака стала часткай транс'еўрапейскага воднага шляху ад Ратэрдама на Паўночным моры да Сулін на Чорным моры (3500 км) (праз Рэйн, чыім прытокам з'яўляецца Майн). Аб'ём транспартных перавозак па Дунаі дасягнуў 100 мільёнаў тон (1987 год).

У дэльце Дуная існуюць два суднаходныя каналы — румынскі і ўкраінскі, якія забяспечваюць праход буйных судоў з Дуная ў Чорнае мора.

Суднаходства на Дунаі працягваецца на працягу большай частцы года і перарываецца толькі на 1-2 месяцы. У асабліва цёплыя зімы яно не спыняецца круглы год.

У 1999 годзе суднаходства было абцяжарана з-за разбурэння трох мастоў у выніку бамбаванняў Бялграда авіяцыяй НАТА. Ачыстка рэчышча была завершана ў 2002 годзе.

На рацэ маецца 19 шлюзаў, розніца паміж верхнімі і ніжнімі б'ефе можа складаць ад 5 да 34 метраў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кравчук П. А. Рекорды природы. – Любешов: Эрудит, 1993. – 216 с. ISBN 5-7707-2044-1