Трыумфальная арка, Парыж
Трыумфальная арка (фр.: arc de triomphe de l’Étoile) - манумент у 8-м акрузе Парыжу на плошчы Шарля-дэ-Голя (Зоркі).
Змест |
Апісанне [правіць]
Вышыня 49,51 м, шырыня 44,82 м, вышыня звода 29,19 м. Пабудаваная ў 1806-1836 па распараджэнні Напалеона архітэктарам Жанам Шальгрэнам. Упрыгожана 4-ма скульптурнымі групамі: з боку Елісейскіх палёў - «Марсельеза» скульптара Руда (справа) і «Трыумф 1810 г.» скульптара Карто; з боку авеню дэ ла Гранд-Армэ - «Супраціў» (справа) і «Мір» скульптара Этэкса. На сценах аркі выгравіраваныя назвы 128 бітваў, выйграных рэспубліканскай і імператарскай арміяй, а таксама імёны 558 французскіх ваеначальнікаў. Арку атачаюць 100 гранітных тумб (у гонар «ста дзён» кіравання Напалеона), злучаных паміж сабой чыгуннымі ланцугамі.
Магіла Невядомага Салдата [правіць]
28 студзеня 1921 пад скляпеннямі аркі былі пахаваны астанкі Невядомага салдата, які загінуў падчас першай сусветнай вайны.
Глядзіце таксама [правіць]
- артыкул Arc de triomphe de l'Étoile
- Арка на плошчы Карузель
- Вялікая арка Дэфанс
- Трыўмфальная арка
- Трыўмф
- Трыўмфальная арка, раман
Літаратура [правіць]
- Париж. Путеводитель ABBYY Michelin. — М.: АБИ Пресс, 2009. −496 с. ISBN 978-5-391-00024-2