Перайсці да зместу

Гісторыя Светлагорска: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 10: Радок 10:
З [[1 ліпеня]] [[1569]] г. ў выніку аб'яднання ВКЛ і [[Польскае каралеўства|Польскага каралеўства]] — у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. [[25 лютага]] [[1576]] года шляхціц Ждан Манкевіч згадваецца ў лісце караля і вялікага князя [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]] чачэрскаму старасце Крыштапу Зяновічу — аб тым, што [[шляхта]] Рэчыцкага павета павінна несці службу ў [[замак|замку]] г. [[Чачэрск]]а, і не прыцягвацца да іншых павіннасцей<ref>[http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/505/ МАСЛЮКОЎ, Т. В. Студэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада // Светлагорск — рэгіянальны партал. 2008. 3 кастрычніка.]</ref>.
З [[1 ліпеня]] [[1569]] г. ў выніку аб'яднання ВКЛ і [[Польскае каралеўства|Польскага каралеўства]] — у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. [[25 лютага]] [[1576]] года шляхціц Ждан Манкевіч згадваецца ў лісце караля і вялікага князя [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]] чачэрскаму старасце Крыштапу Зяновічу — аб тым, што [[шляхта]] Рэчыцкага павета павінна несці службу ў [[замак|замку]] г. [[Чачэрск]]а, і не прыцягвацца да іншых павіннасцей<ref>[http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/505/ МАСЛЮКОЎ, Т. В. Студэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада // Светлагорск — рэгіянальны партал. 2008. 3 кастрычніка.]</ref>.


Да [[1638]] г. адносяць заснаванне мясцовага [[касцёл]]а<ref>БЛІНОВА, Т. Б. Бабруйская [[Езуіты|езуіцкая]] рэзідэнцыя // [[Энцыклапедыя]] гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Мн., [[1993]], с. 255. — ISBN 5-85700-074-2.</ref>. У [[1639]] г. сяло ''Шацілавічы''<ref>{{lang-be|шаць}} — добрае, прыгожае месца, у слоўніку [[Руская мова|рус. мовы]] Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».</ref> — у так званым [[Парычы|Парыцкім]] двары [[Бабруйск]]ага староства Рэчыцкага павета, мае 17 сялянскіх двароў (у вопіс не ўносіліся шляхецкія двары)<ref>[[Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі|КЕРНАЖЫЦКІ, К.]] [[Валочная памера|Аграрная рэформа]] ў Бабруйскім старостве і [[Эканоміка|эканамічнае]] становішча яго [[насельніцтва]] з [[17 стагоддзе|17]] да паловы [[19 стагоддзе|19 ст.]] [[Мінск|Мн.]], [[1931]].</ref>. У [[1744]] г. у спісе [[Каталіцтва|каталіцкіх]] парафій маюцца ''Шацілкі'', у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканата [[Вільня|Віленскай]] дыяцэзіі<ref>[http://www.mem.net.pl/stg/diecezjawilenska1744p.htm Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego.] {{ref-pl}}</ref>. У [[1766]] г. у Шацілках згадваецца мытны страж, які адносіўся да [[Глуск]]ай галоўнай мытнай каморы<ref>ДОЎНАР, А. Стан [[Дарога|дарог]] і дарожных камунікацый Рэчыцкага павета ([[1765]] — 1766 гг.) // Пятыя Міжнародныя [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Доўнараўскія]] чытанні. Гомель, [[2005]], с. 220 — 225.</ref>.
У [[1634]] г. шляхціц Пётр Суляціцкі падараваў тут дзялянку зямлі езуітам, якія збудавалі каля [[1650]] г. драўляны [[касцёл]], утрымлівалі місіянэрскі пункт<ref>Шацілавічы // [[Вялікае княства Літоўскае, энцыклапедыя|Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя.]] У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2. — Мінск: БелЭН імя П. Броўкі, [[2005]], с. 754. — ISBN 985-11-0378-0.</ref>. (Раней заснаванне касцёла адносілі да [[1638]] г.<ref>БЛІНОВА, Т. Б. Бабруйская [[Езуіты|езуіцкая]] рэзідэнцыя // [[Энцыклапедыя]] гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Мн., [[1993]], с. 255. — ISBN 5-85700-074-2.</ref>, але гэта не паццвердзілася<ref>[http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?id=0183 МАСЛЮКОЎ Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне.]</ref>.) У [[1639]] г. сяло ''Шацілавічы''<ref>{{lang-be|шаць}} — добрае, прыгожае месца, у слоўніку [[Руская мова|рус. мовы]] Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».</ref> — у так званым [[Парычы|Парыцкім]] двары [[Бабруйск]]ага староства Рэчыцкага павета, мае 17 сялянскіх двароў (у вопіс не ўносіліся шляхецкія двары)<ref>[[Канстанцін Іванавіч Кернажыцкі|КЕРНАЖЫЦКІ, К.]] [[Валочная памера|Аграрная рэформа]] ў Бабруйскім старостве і [[Эканоміка|эканамічнае]] становішча яго [[насельніцтва]] з [[17 стагоддзе|17]] да паловы [[19 стагоддзе|19 ст.]] [[Мінск|Мн.]], [[1931]].</ref>. У вопісу [[1684]] г. ў Шацілавічах — шляхецкі двор Манкевічаў і 3 сялянскія двары<ref>[http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?id=0182 РАССАДЗІН С. Я. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска]</ref>.
У [[1744]] г. у спісе [[Каталіцтва|каталіцкіх]] парафій маюцца ''Шацілкі'', у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканата [[Вільня|Віленскай]] дыяцэзіі<ref>[http://www.mem.net.pl/stg/diecezjawilenska1744p.htm Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego.] {{ref-pl}}</ref>. У [[1766]] г. у Шацілках згадваецца мытны страж, які адносіўся да [[Глуск]]ай галоўнай мытнай каморы<ref>ДОЎНАР, А. Стан [[Дарога|дарог]] і дарожных камунікацый Рэчыцкага павета ([[1765]] — 1766 гг.) // Пятыя Міжнародныя [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Доўнараўскія]] чытанні. Гомель, [[2005]], с. 220 — 225.</ref>.


== У 1793 — [[1918]] гг. ==
== У 1793 — [[1918]] гг. ==
Радок 22: Радок 24:


У [[1921]] г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. [[20 жніўня]] [[1924]] года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З гэтага дня [[мястэчка]] Шацілкі — [[Адміністрацыйны цэнтр|цэнтр]] сельскага Савету (да [[1960]] г.) ва ўтвораным Парыцкім раёне<ref>КАМІНСКІ, М. І.; ПЯТРОСАВА, А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., [[1985]], с. 334.</ref>, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да [[26 ліпеня]] [[1930]] года), а затым: з [[20 лютага]] [[1938]] года — у [[Палеская вобласць|Палескую]], з [[20 красавіка]] [[1944]] — у Бабруйскую, з [[8 студзеня]] [[1954]] — у [[Гомельская вобласць|Гомельскую вобласць]]. Чыгуначная станцыя Шацілкі была ўключана ў Чыркавіцкі сельсавет Парыцкага раёна.
У [[1921]] г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. [[20 жніўня]] [[1924]] года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З гэтага дня [[мястэчка]] Шацілкі — [[Адміністрацыйны цэнтр|цэнтр]] сельскага Савету (да [[1960]] г.) ва ўтвораным Парыцкім раёне<ref>КАМІНСКІ, М. І.; ПЯТРОСАВА, А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., [[1985]], с. 334.</ref>, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да [[26 ліпеня]] [[1930]] года), а затым: з [[20 лютага]] [[1938]] года — у [[Палеская вобласць|Палескую]], з [[20 красавіка]] [[1944]] — у Бабруйскую, з [[8 студзеня]] [[1954]] — у [[Гомельская вобласць|Гомельскую вобласць]]. Чыгуначная станцыя Шацілкі была ўключана ў Чыркавіцкі сельсавет Парыцкага раёна.
[[Выява:Шацілкаўскія чытанні.jpg|thumb|Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску, [[2011]] г.]]

У м. Шацілкі ў 1924 г. адчынена пачатковая школа (65 вучняў, цяпер школа № 2). У [[1926]] г. дзейнічалі 2 воўначоскі, паравы млын, крупарушка. У [[1929]]—[[1932]] гг. на базе кузні створана суднабудаўнічая арцель, якая затым пераўтворана ў верф (зараз — завод зборнага жалезабетону). [[27 верасня]] [[1938]] г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваныя, і м. Шацілкі аднесена да вёсак. У час [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]] Шацілкі пакінуты савецкімі войскамі [[7 жніўня]] [[1941]] г., [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі]] да [[27 лістапада]] [[1943]] г., на суднаверфі і чыгуначнай станцыі дзейнічалі антыфашысцкія падпольныя групы.
У м. Шацілкі ў 1924 г. адчынена пачатковая школа (65 вучняў, цяпер школа № 2). У [[1926]] г. дзейнічалі 2 воўначоскі, паравы млын, крупарушка. У [[1929]]—[[1932]] гг. на базе кузні створана суднабудаўнічая арцель, якая затым пераўтворана ў верф (зараз — завод зборнага жалезабетону). [[27 верасня]] [[1938]] г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваныя, і м. Шацілкі аднесена да вёсак. У час [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]] Шацілкі пакінуты савецкімі войскамі [[7 жніўня]] [[1941]] г., [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі]] да [[27 лістапада]] [[1943]] г., на суднаверфі і чыгуначнай станцыі дзейнічалі антыфашысцкія падпольныя групы.


Радок 78: Радок 80:
Выява:Nozzles.jpg|Сопла печкі-домніцы, каля 13 ст.
Выява:Nozzles.jpg|Сопла печкі-домніцы, каля 13 ст.
Выява:POL COA Lubicz.svg|Герб Манкевічаў [[Герб «Любіч»|«Любіч».]]
Выява:POL COA Lubicz.svg|Герб Манкевічаў [[Герб «Любіч»|«Любіч».]]
Выява:POL COA Sas I.svg|Герб Суляціцкіх «Сас».
</gallery></center>
<center><gallery>
Выява:Stone with a cross from the Karaliova Slabada-2.JPG|[[Каралёваслабодскі камень з крыжом|Камень з крыжом, 17 ст]]. Гарадскі музей.
Выява:Stone with a cross from the Karaliova Slabada-2.JPG|[[Каралёваслабодскі камень з крыжом|Камень з крыжом, 17 ст]]. Гарадскі музей.
Выява:Archaeological excavation in Svetlahorsk.jpg|Археалагічныя раскопкі ў горадзе.
</gallery></center>
</gallery></center>



Версія ад 17:08, 15 верасня 2011

Герб Светлагорска.
Сцяг Светлагорска.

Ад узнікнення да 1793 г.

Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з 67 ст., а з 13 ст. існуе непарыўна[1]. У 810 ст. гэтая мясцовасць знаходзілася ў землях плямён дрыгавічоў, у якіх склалася Тураўскае княства (вядомае з 980 г.). У 12 ст. Тураўская зямля была падзелена на ўдзелы, і ў ніжнім цячэнні р. Бярэзіны ўзнікла Свіслацкае княства. У сяр. 14 ст. яно ўвайшло ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ).

Прывілей Жыгімонта ІІ Аўгуста на Шацілінскі Востраў.

Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як вёска, у якой быў маёнтак Шацілінскі Востраў, у ВКЛ[2]. Як сведчыць дакумент — прывілей вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста, выдадзены ў Варшаве, маёнтак пасля папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілы перадаваўся зямяніну Ждану Манкевічу за выкананне вайсковай службы[3]. У 1566 г. паселішча ўвайшло ў створаны Рэчыцкі павет Менскага ваяводства ВКЛ.

З 1 ліпеня 1569 г. ў выніку аб'яднання ВКЛ і Польскага каралеўства — у Рэчы Паспалітай. 25 лютага 1576 года шляхціц Ждан Манкевіч згадваецца ў лісце караля і вялікага князя Стэфана Баторыя чачэрскаму старасце Крыштапу Зяновічу — аб тым, што шляхта Рэчыцкага павета павінна несці службу ў замку г. Чачэрска, і не прыцягвацца да іншых павіннасцей[4].

У 1634 г. шляхціц Пётр Суляціцкі падараваў тут дзялянку зямлі езуітам, якія збудавалі каля 1650 г. драўляны касцёл, утрымлівалі місіянэрскі пункт[5]. (Раней заснаванне касцёла адносілі да 1638 г.[6], але гэта не паццвердзілася[7].) У 1639 г. сяло Шацілавічы[8] — у так званым Парыцкім двары Бабруйскага староства Рэчыцкага павета, мае 17 сялянскіх двароў (у вопіс не ўносіліся шляхецкія двары)[9]. У вопісу 1684 г. ў Шацілавічах — шляхецкі двор Манкевічаў і 3 сялянскія двары[10].

У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій маюцца Шацілкі, у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканата Віленскай дыяцэзіі[11]. У 1766 г. у Шацілках згадваецца мытны страж, які адносіўся да Глускай галоўнай мытнай каморы[12].

У 1793 — 1918 гг.

Чыгуначная станцыя (утворана ў 1915 г.).

З 1793 г., пасля ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі. Уваходзілі ў Парыцкую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні17951796 гг. называлася Мінскім наместніцтвам). У 1795 г. згадваюцца вёска і ваколіца Шацілкі, у якіх разам было 30 двароў[13]. У 1800 г. у Шацілках 20 шляхецкіх і 3 сялянскія двары, дарослае насельніцтва складала 88 мужчын і 102 жанчыны. Праваслаўны прыход адносіўся да Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў в. Чыркавічы (1879 г.)[14]. У 1890 г. — 49 двароў, прыстань[15].

У пачатку XX ст. Шацілкі вядомы як ваколіца (680 жыхароў, 70 двароў) і маёнтак (33 жыхары, 1 двор). У 1915 г. побач праведзена чыгунка і ўтворана станцыя Шацілкі[16]. У 1916 г. у Шацілках згадваецца аднакласнае народнае вучылішча[17]. Паводле перапісу 1917 г., у ваколіцы Шацілкі 685 жыхароў, у маёнтку — 6, на чыгуначнай станцыі — 66 жыхароў, 13 двароў[13].

З 1918 г. да нашага часу

З 25 сакавіка 1918 года Шацілкі — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У час савецка-польскай вайны занятыя польскімі войскамі з 6 сакавіка па 9 ліпеня 1920 года[18]. З 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З гэтага дня мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савету (да 1960 г.) ва ўтвораным Парыцкім раёне[19], які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць. Чыгуначная станцыя Шацілкі была ўключана ў Чыркавіцкі сельсавет Парыцкага раёна.

Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску, 2011 г.

У м. Шацілкі ў 1924 г. адчынена пачатковая школа (65 вучняў, цяпер школа № 2). У 1926 г. дзейнічалі 2 воўначоскі, паравы млын, крупарушка. У 19291932 гг. на базе кузні створана суднабудаўнічая арцель, якая затым пераўтворана ў верф (зараз — завод зборнага жалезабетону). 27 верасня 1938 г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваныя, і м. Шацілкі аднесена да вёсак. У час Вялікай Айчыннай вайны Шацілкі пакінуты савецкімі войскамі 7 жніўня 1941 г., акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі да 27 лістапада 1943 г., на суднаверфі і чыгуначнай станцыі дзейнічалі антыфашысцкія падпольныя групы.

У 19541958 гг. у Шацілках пабудавана Васілевіцкая ДРЭС[20] (цяпер Светлагорская ЦЭЦ). 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак [21], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[22], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[23]. З 7 сакавіка 1963 па 4 студзеня 2002 г. горад меў абласное падпарадкаванне.

Паселішчы, ўключаныя ў в. Шацілкі (г. Светлагорск)
Год Назва З якога сельсавета Спосаб уключэння
1939 пасёлак Арэхаўка Чыркавіцкі Ссяленне
1939 хутар Зайванеў Чыркавіцкі Ссяленне
1930-я гг. пас. Краснае Знамя няма звестак Далучэнне
няма звестак пас. Прабуджэнне Шацілкаўскі Далучэнне
1966 чыгуначная станцыя Шацілкі Чыркавіцкі Далучэнне[24]
1975 в. Светач (да 1964 Какаль, гіст. Какель) Чыркавіцкі Далучэнне[25]

Гл. таксама

Спасылкі

  1. РАССАДИН, С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234 — 236. (руск.)
  2. МАСЛЮКОЎ, Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. ІІ выпуск. Гомель, 1996, с. 22 — 26.
  3. МАСЛЮКОЎ, Т. В. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы — старажытныя шляхецкія роды Беларусі // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 47 — 49.
  4. МАСЛЮКОЎ, Т. В. Студэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада // Светлагорск — рэгіянальны партал. 2008. 3 кастрычніка.
  5. Шацілавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2. — Мінск: БелЭН імя П. Броўкі, 2005, с. 754. — ISBN 985-11-0378-0.
  6. БЛІНОВА, Т. Б. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Мн., 1993, с. 255. — ISBN 5-85700-074-2.
  7. МАСЛЮКОЎ Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне.
  8. бел.: шаць — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
  9. КЕРНАЖЫЦКІ, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  10. РАССАДЗІН С. Я. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска
  11. Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. (польск.)
  12. ДОЎНАР, А. Стан дарог і дарожных камунікацый Рэчыцкага павета (1765 — 1766 гг.) // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Гомель, 2005, с. 220 — 225.
  13. а б ДУЛЕБА, Г. І.; КУРЫЛОВІЧ, Г. М. Светлагорск // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 741—742. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "dulkur" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  14. З апісання цэркваў Светлагоршчыны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 77 — 85.
  15. JELSKI, A. Szaciłki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. XI. Warszawa, 1890, s. 755. (польск.)
  16. КИШТЫМОВ, А. Этапы железнодорожного строительства на Беларуси // Камунікат. (руск.)
  17. Кароткая інфармацыя аб навучальных установах, якія існавалі на тэрыторыі Светлагорскага раёна // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 112 — 113.
  18. КРАЎЦОЎ, І. Я.; ХОМІЧ, А. М. У віхуры грамадзянскай вайны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 121—133.
  19. КАМІНСКІ, М. І.; ПЯТРОСАВА, А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985, с. 334.
  20. Назва па радовішчу торфу каля г. Васілевічы Рэчыцкага раёну.
  21. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
  22. Цяперашняя назва — ад «святло» і «горад».
  23. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  24. ДУЛЕБА, Г. І.; КУРЫЛОВІЧ, Г. М. Аб населеных пунктах, якія ўжо не існуюць ці перайменаваны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 742—748.
  25. ПРАЧ, С. Мінулае сяла Чырковічы // Агні камунізму. 1982. 15 чэрвеня. С. 3.

Літаратура

  • ГРАБЯНЧУК, І. В. З гісторыі рэлігійнага жыцця на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) // Гомельшчына: старонкі мінулага. Гомель, 1996, с. 26 — 31.
  • ГРАБЯНЧУК, І. В. Светлагорск // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 3. С. 105 — 110.
  • ЛУК'ЯНАЎ, П. Р. З гісторыі Светлагорска // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1997. № 3. С. 42 — 43.
  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000. — ISBN 985-01-0254-3.
  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003. — ISBN 985-01-0255-1.
  • РАССАДЗІН, С. Я., МІХАЛЬЧАНКА А. М. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. — ISBN 985-01-0530-5.
  • Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257. — ISBN 985-11-0214-8.
  • СЦЕПУК, У.; САВАСЦЕНКА, Я. Светлагорск. Мн., 1966.
  • ХОМІЧ, А. М. Усталяванне і распаўсюджанне каталіцкай канфесіі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII — пачатак ХХ ст.ст.) // Гомельшчына: старонкі мінулага. Гомель, 1996, с. 31 — 35.

У Сеціве

Галерэя