Крыштаф Жыгімонт Пац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Жыгімонт Пац
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Вялікі канцлер літоўскі
1658 — 1684
Папярэднік Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Марцыян Аляксандр Агінскі

Нараджэнне 1621(1621)
Смерць 10 студзеня 1684(1684-01-10)
Месца пахавання
Род Пацы
Бацька Стэфан Пац
Маці Ганна Марцыбела Рудаміна-Дусяцкая
Жонка Клара Ізабеля дэ Майлі
Дзеці Сын (памёр у маленстве)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, дзяржаўны дзеяч, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыштаф Жыгімонт Пац (1621 — 10 студзеня 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1646—1656), падканцлер літоўскі (1656—1658), вялікі канцлер літоўскі (з 1658).

Быў старостам ковенскім, пінскім і астрынскім, адміністратарам Гарадзенскай і Аліцкай эканоміяў.

Біяграфія

Паохдзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Сын Стэфана Паца і Ганны Марцыбелы Рудаміны-Дусяцкай.

Вычыўся ва ўніверсітэтах Кракава, Льежа і Перуджы. У Рыме дамогся дазволу запрасіць у Пажайск камедулаў, фундаваў там іхні кляштар. Служыў у французскай, іспанскай і галандскай арміях.

Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Прытрымліваўся францускай арыентацыі, з'яўляўся прыхільнікам ідэй каралевы Людвікі Марыі Ганзагі.

У 1658 годзе атрымаў пасаду вялікага канцлера літоўскага. Быў адным з лідараў партыі, якая выступала за каранацыю Міхала Вішнявецкага (1669). Выступіў супраць абрання Яна Сабескага (1674), пасля яго абрання каралём, падаўся ў апазіцыю.

У 1673 годзе Крыштаф Пац дабіўся прыняцця закона, паводле якога кожны трэці сойм павінны быў праходзіць у Гродне.

Памёр у 1684 годзе, нашчадкаў не пакінуў, адзіны яго сын памёр у васьмігадовым узросце.

Крыніцы

Зноскі

  1. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 169. — 377 с.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 14 лютага 2024.
  3. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 171. — 377 с.
  4. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 150. — 377 с.

Спасылкі