Мікалай Стэфан Пац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Стэфан Пац
Мікалай Стэфан Пац
Мікалай Стэфан Пац
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Біскуп віленскі
22 мая 1672 — 8 мая 1684
Папярэднік Аляксандр Казімір Сапега
Пераемнік Аляксандр Катовіч
Кашталян віленскі
1670 — 1671
Папярэднік Крыштаф Завіша
Пераемнік Андрэй Францішак Катовіч
Ваявода троцкі
1651 — 1670
Папярэднік Мікалай Абрамовіч
Пераемнік Марцыян Аляксандр Агінскі

Нараджэнне каля 1623
Смерць 8 мая 1684(1684-05-08)
Рудава, Гарадзенскі павет
Род Пацы
Бацька Стэфан Пац
Маці Ганна Рудаміна-Дусяцкая
Жонка Тэадора Трызна (развёўся)
Дзеці няма
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]
Дзейнасць палітыка[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684)

Біяграфія

З шляхецкага роду Пацаў, сын Стэфана і Ганны з Рудамінаў-Дусяцкіх, брат вялікага літоўскага канцлера Крыштафа Жыгімонта Паца.

Староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. Ваявода троцкі з 1651.

Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належыў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай.

Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681.

Крыніцы

Зноскі

  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 15 кастрычніка 2020.
  2. Czech National Authority Database Праверана 14 лютага 2024.

Спасылкі