Брэсцкі павет (1921—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі павет
Powiat brzeski
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Палескае ваяводства
Уключае 22 вясковых гміны
1 горад
2 мястэчкі
Адміністрацыйны цэнтр Брэст-над-Бугам
Інш. буйныя гарады Каменец-Літоўск
Высока-Літоўск
Дата ўтварэння 1 сакавіка 1921
Дата скасавання 15 студзеня 1940
Насельніцтва (1931) 216 200
Шчыльнасць 47 чал./км²
Плошча 4 625 км²
Брэсцкі павет на карце

Брэсцкі паве́т (польск.: Powiat brzeski) — павет Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Брэст (Брэст-над-Бугам).

Гісторыя

Былы павет Гродзенскай губерні Расіі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.

Утвораны 1 сакавіка 1921 года пасля ўваходу ў склад Польскай Рэспублікі. Уключыў 22 вясковых гміны, 1 горад і 2 мястэчкі.

Ліквідаваны пасля акупацыі Саветамі ў верасні 1939 года. У цяперашні час тэрыторыя павета адносіцца да Брэсцкага, Камянецкага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў Беларусі. Толькі самыя захаднія часткі былога павета ўваходзяць у склад Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

1921—1928

Гміны

Гарады

1928—1939

Гміны

Гарады

Насельніцтва

Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 116 773 жыхароў, з чаго 54 717 (46,85 %) беларусы, 36 384 (31,16 %) палякі (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 21 235 (18,19 %) яўрэяў, 2744 (2,35 %) украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 1235 (1,06 %) рускіх, 375 (0,32 %) чалавек, якія значыліся ў катэгорыі тутэйшыя, мясцовыя, палешукі, рускія, 45 літоўцаў, 27 немцаў, 14 латышоў, 5 фінаў, 4 татараў, па адным амерыканцу, балгары, кітайцу, цыгану, датчаніну, французу, грэку, армяніне і італьянцу. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 218 432 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 8 515 (г. зн. 3,9 % ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская і ўкраінская, з якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (74,13 %), а яўрэйскаю — 45 397 (20,62 %)[1], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага ці яўрэйскага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 14,96 % (17 465) жыхароў павета былі каталікамі, 62,74 % (73 266) праваслаўнымі, 20,41 % (23 480) іўдзеямі, 1,84 % (2150) пратэстантамі, 29 уніятамі, 11 мусульманамі, 5 анабаптыстамі, 2 стараверамі, а яшчэ 5 былі пазначаны яй іншыя нехрысціяне[2].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі