Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Заснаваны 1990 (1992)
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне вул. Крапоткіна д. 44, 220002, Мінск, Беларусь[1]
Кіраўніцтва
Дырэктар Святлана Карукіна
Мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў
Сайт rtbd.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (РТБД) — беларускі драматычны тэатр.

Гісторыя

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў снежні 1990 года і пэўны час існаваў як структурнае падраздзяленне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. Яму быў нададзены статус творчай лабараторыі і канцэпцыя новага сцэнічнага калектыву была акрэслена дакладна: падтрымка нацыянальнай драматургіі, адкрыццё новых імёнаў беларускіх аўтараў. Тэатр узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Мазынскі. Трупа была сфарміраваная з ягоных вучняў, выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Першая прэм’ера адбылася 1 лютага 1992 года. П’есу «Ку-ку» Міколы Арахоўскага ўвасобіў рэжысёр Андрэй Гузій. Менавіта 1 лютага 1992 года РТБД лічыць Днём Народзінаў тэатра.

Неўзабаве сцэнічны калектыў набыў самастойнасць, пераехаў ва ўласнае памяшканне на Крапоткіна, 44, дзе цяпер і знаходзіцца Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Дзеля таго, каб маладыя драматургі на справе спасцігалі законы тэатра, з імі праводзілася скрупулёзная праца. Абавязковай была прысутнасць аўтара пры чытцы п’есы акцёрамі, удзел у рэпетыцыях. Цягам першага дзесяцігоддзя ў рэпертуары з’явіліся спектаклі па творах Міколы Арахоўскага, Уладзіміра Савуліча, Ігара Сідарука, Максіма Клімковіча, Міраслава Адамчыкава, Раісы Баравіковай, Алены Паповай, Сяргея Кавалёва і іншых.

Акцэнт быў зроблены на спектаклях метафарычнага і абсурдысцкага накірунку. Тэатр браў актыўны ўдзел у фестывалях. Са спектаклямі «Рычард» і «Макбет» Уільяма Шэкспіра двойчы з поспехам удзельнічаў у Эдынбугскім тэатральным фестывалі Фрындж.

З 2000 па 2012 год Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўзначальваў рэжысёр Валерый Анісенка. Новая трупа была сфарміравана з выпускнікоў Універсітэта культуры і мастацтваў, вучняў рэжысёра. Асаблівая ўвага ў гэты час надавалася атмасферы студыйнасці, прафесійнаму росту маладых акцёраў, творчай дысцыпліне, духоўнаму мікраклімату. Тэатр-дом абраны як аснова прафесійнай мадэлі. Мастацкія прыярытэты аддадзены псіхалагічнаму тэатру. РТБД далучаецца да міжнароднага тэатральнага руху. Запрашэнні на фестывалі адбываюцца адно за адным. Спектаклі «Жанчыны Бергмана» Мікалая Рудкоўскага, «Адвечная песня» Янкі Купалы, «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч рэдка вярталіся на Радзіму без узнагарод. Быў наладжаны шэраг сумесных міжнародных праектаў з тэатральнымі дзеячамі Францыі, Ізраіля, Расіі, ЗША, Сербіі.

У РТБД значна палепшыліся ўмовы для творчасці, да тэатра далучылі другі паверх суседняга будынку. Усё большую цікавасць у тэатральнай грамадскасці выклікаў дзейнасць Цэнтра беларускай драматургіі, які быў створаны пры тэатры ў 2007 годзе. У трупе ў гэты час працавалілі 33 акцёра, у рэпертуары – 33 спектакля. У 2010 годзе тэатру нададзена ганаровае званне Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь.

У 2012 годзе мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прызначаны рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, у 2014-м дырэктарам тэатра становіцца Уладзімір Карачэўскі. Роздум пра жыццё, пра месца сучаснага чалавека на зямлі прасякае новыя спектаклі РТБД. Лепшыя сярод іх «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, «Пелікан» Аўгуста Стрындберга, «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова, «Сіндром Медэі» Юліі Чарняўскай, «Кар’ера доктара Рауса» Віктара Марціновіча, «Бетон» Я.Карняга, эксперыментальныя спектаклі рэжысёра А.Марчанкі «Мабыць?», «Беларусь.Дыдактыка».

У 2015 годзе РТБД стаў арганізатарам ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі, Грузіі.

Кіраўніцтва

Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі  — Аляксандр Марчанка (2009—2018)

Спектаклі

Актуальны рэпертуар

  • Адамавы жарты
  • А если завтра нет? (на рускай мове)
  • Беларусь. Дыдактыка
  • Бетон
  • Білет на брэсцкі цягнік
  • Гендарныя выкрунтасы
  • Гэта ўсё яна
  • Дзед
  • Кар’ера доктара Рауса
  • Кругі раю
  • Ліфт
  • Любоў людзей
  • Мудрамер
  • Пакуты ад здаровага сэнсу
  • Паляванне на сябе
  • Партрэт
  • Пелікан
  • Сіндром Медэі
  • Тры Жызэлі
  • Ціхі шэпат сыходзячых крокаў
  • Чарнобыльская малітва

Дзіцячыя спектаклі

  • А мне сорамна!..
  • Воўк-мараплавец
  • Гісторыя двух сабак
  • Два чароўных парасона
  • Залатое сэрцайка

Спектаклі мінулых гадоў

  • «Раскіданае гняздо»
  • «Дажыць да прэм’еры»
  • «Дзённік паэта (Інтымны дзённік)»
  • «Фінт-Круазэ»
  • «Кантракт»
  • «Нямое каханне»
  • «Сталіца Эраўнд»
  • «Белы анёл з чорнымі крыламі»
  • «Нязваны госць»
  • «Адвечная песня»
  • «Адэль»
  • «Містэр Розыгрыш»
  • «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай»
  • «Усе мышы любяць цырк»
  • Цуды цырку
  • Навагодняя вандроўка ў Парыж
  • «Мабыць?»
  • «Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат»
  • «Жан і Беатрыса»
  • «Неба ў дыяментах»
  • «Шчаслівы муж»
  • «Дзядзька Ваня» (пленэр)
  • «Шэры-брэндзі, ангел мой…»
  • «Што баліць?»
  • «Інфляцыя пачуццяў»
  • «Сонечка»
  • «Яго апошняе каханне (Лета)»
  • «Квакі і квокі»
  • «Дамавічкі»
  • «Вяртанне галадара»
  • «Вандроўнікі ў Нью-Ёрку»
  • «Чайка на пленэры»
  • «Чайка»
  • «Калі скончыцца вайна»
  • «Хто пакахае мадам?»
  • «Раман і Юлія»
  • «Каласы пад сярпом тваім»
  • «Прыгоды маленькай ведзьмы»
  • «Сёстры Псіхеі»
  • «Прызнанне»
  • «Вячэра»
  • «Іванаў»
  • «Шлях у Царград»
  • «Кароль Лір»
  • «Паўночная цішыня»
  • «Майстар галадання»
  • «Ганна ў тропіках»
  • «Трыбунал»
  • «Кабала святош» (Мальер)
  • «Валянціна»
  • «П'емонцкі звер»
  • «Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей»
  • «І рэха адказала — ты»
  • «Каласнікі»
  • «Гульні багоў»
  • «Понцій Пілат»
  • «Хрустальны туфлік»
  • «Палёты з Анёлам»
  • «Зона Х»
  • «Песні ваўка»
  • «Толькі дурні сумуюць»
  • «Скарб. Нязломны рыцар»
  • «Балада пра Бландою»
  • «Жанчыны Бергмана»
  • «Рычард» (аднаўленне спектакля)
  • «Макбет» (аднаўленне спектакля)
  • «Чорны Квадрат»
  • «Барбара Радзівіл»
  • «Блазан»
  • «Прынц Мамабук»
  • «Бот і яго шкарпэтка»
  • «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць»
  • «Апошняя пастараль»
  • «Развітанне з Радзімай»
  • «Дзіця з Батлеема»
  • «Лекар паняволі»
  • «Шампань-скага!»
  • «Заложніца кахання»
  • «Макбет»
  • «Бог Дыяніс — тэатра Бог»
  • «Брат мой Сымон…»
  • «Рычард»
  • «Плач, саксафон…»
  • «Чорны Квадрат»
  • «Пеўчыя»
  • «Барбара Радзівіл»
  • «Часны сектар»
  • «Віта брэвіс, альбо Нагавіцы святога Георгія»
  • «Паваліўся нехта»
  • «Галава»
  • «Сабака з залатым зубам»
  • «Ку-ку»

Трупа

  • Ганна Анісенка
  • Анастасія Баброва
  • Віктар Багушэвіч
  • Алена Баярава
  • Максім Брагінец
  • Вераніка Буслаева
  • Гражына Быкава
  • Марат Вайцяховіч
  • Канстанцін Воранаў
  • Андрэй Дабравольскі
  • Дзмітрый Давідовіч
  • Марына Здаранкова
  • Арцём Курэнь
  • Таццяна Мархель, Народная артыстка Беларусі
  • Андрэй Новік
  • Уладзіслаў Ноздрын
  • Максім Паніматчанка
  • Марыя Пятровіч
  • Валянцін Салаўёў, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
  • Ганна Семяняка
  • Людміла Сідаркевіч, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
  • Мікалай Стонька
  • Наталля Халадовіч
  • Надзея Цвяткова
  • Галіна Чарнабаева, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
  • Сяргей Шымко
  • Максім Шышко
  • Ілля Ясінскі
  • Дзяніс Паршын
  • Ігар Сігоў, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Удзел у фестывалях

1993

·       Фестываль «Прыбалтыйскія тэатральныя вёсны» (Гродна, Беларусь). «Ку-ку» М. Арахоўскага. Дыплом «За лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі» (У. Кін-Камінскі – Супермен).

1995

·       Сусветны Эдынбургскі фестываль «Фрындж» (Эдынбург, Вялікабрытанія). «Рычард» У. Шэкспіра. Найвышэйшая адзнака («пяць зорак») прэсы.

·       Рэспубліканскі тэатральны фестываль майстроў мастацтваў «Маладзечанская сакавіца» (Маладзечна, Беларусь). «Барбара Радзівіл» Р. Баравіковай. Дыплом «За лепшае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі».

1996

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «Рычард « У. Шэкспіра. Дыплом «За лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі» (А. Гарбуз – Рычард).

·       Сусветны Эдынбургскі фестываль «Фрындж» (Эдынбург, Вялікабрытанія). «Макбет» У. Шэкспіра.

1998

·       Фестываль сучаснай нямецкамоўнай драматургіі (Мінск, Беларусь). «Бот і яго шкарпэтка» Г. Ахтэрнбуша. Дыплом «Лепшая жаночая роля» (Л. Сідаркевіч – Фанні).

·       Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча. Дыплом «За лепшую рэжысуру».

·       Рэспубліканскі тэатральны фестываль майстроў мастацтваў «Маладзечанская сакавіца″ (Маладзечна, Беларусь). «Містар Розыгрыш» С. Кандрашова. Дыплом «За лепшую драматургію». Дыплом «За лепшае выкананне жаночай ролі» (А. Гудкова – Святлана). Дыплом «За лепшае выкананне мужчынскай ролі» (М. Рабычын –Дзмітрый).

2001

·       Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Апошняя пастараль» паводле А. Адамовіча. Ганаровы дыплом «За значны ўклад у справу папулярызацыі беларускай драматургіі».

2002

·       Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. Дыплом «За лепшую жаночую ролю» (Т. Мархель – Інгрыд). Спецыяльны прыз журы (Л. Сідаркевіч – Ліў).

·       Міжнародны тэатральны фестываль SIBIU (Сібіу, Румынія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.

2003

·       Міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў (Каір, Егіпет). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.

·       Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь» (Масква, Расія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. Дыплом «Лепшая жаночая роля» (Т. Мархель – Інгрыд).

·       Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом «Лепшы спектакль фестывалю».

2004

·       Тэатральны конкурс Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (Мінск, Беларусь). «Песні ваўка» В. Паніна. Дыплом «За лепшую жаночую ролю» (Л. Сідаркевіч – Даўганогая).

2005

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Этот День Победы...» (Масква, Расія). «Трыбунал» А. Макаёнка. Дыплом «За лепшую жаночую ролю (Т. Мархель – Паліна). Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» (В. Ласоўскі – Цярэшка).

·       Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь). «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка.

·       Міжнародны фестываль «Тэатральныя канфрантацыі» (Люблін, Польшча). «Майстар галадання» Т. Ружэвіча.

·       Міжнародны тэатральны фестываль імя А. Вампілава (Іркуцк, Расія). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.

·       Усерасійскі тэатральны фестываль «Акцёры Расіі – Міхаілу Шчэпкіну» (Белгарад, Расія). «Валянціна» А. Вампілава. Дыплом «За адданасць агульнаславянскім культурным каштоўнасцям».

·       Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь» (Мінск, Беларусь). «Трыбунал» А. Макаёнка. Спецыяльны дыплом «За творчую садружнасць тэатраў Беларусі і Расіі». Залаты дыплом «За лепшую ролю» (Л. Стрыжова – Паліна).

2006

·       Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно «Залатая Хорціца. Этна-2006» (Запарожжа, Украіна). «Дзіця з Батлеема» М. Пінігіна.

·       Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь» (Масква, Расія). «Шлях у Царград» З. Косціча. Бронзавы дыплом «За творчае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербскай».

·       Фестываль сучаснага беларускага тэатра «Урокі беларускага» (Варшава, Польшча). Спектакль «Палёты з анёлам» З. Сагалава.

·       Тэатральны конкурс Мінскага міжнароднага фестывалю «Лістапад» (Мінск, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом «Народнай газеты» акцёру І. Сігову.

·       Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава. Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» (В. Анісенка – Мастак).

·       Міжнародны фестываль «Тэатральнае кола» (Тальяці, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом дырэктара фестывалю «За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы» (І.Сігоў – Мужык). Дыплом «За акцёрскі ансамбль».

2007

·       Рэспубліканскі фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Галасы гісторыі» (Волагда, Расія). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Гран-пры.

·       Міжнародны фестываль антычнага мастацтва «Баспорскія агоны» (Керч, Украіна). «Сёстры Псіхеі» С. Кавалёва. Гран-пры.

·       Міжнародны фестываль тэатраў Цэнтральнай Еўропы «Суседзі» (Люблін, Польшча). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.

·       Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава. Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» (В. Анісенка – Мастак).

·       Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама». «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага.

2008

·       Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Каласы пад сярпом тваім» паводле У. Караткевіча.

·       Усерасійскі тэатральны фестываль «Акцёры Расіі – Міхаілу Шчэпкіну» (Белгарад, Расія). «Неба ў дыяментах» паводле А. Чэхава. Дыплом «За арыгінальнае пластычнае рашэнне чэхаўскіх тэкстаў».

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Чэхаў, Тэатр, Ялта» (Ялта, Украіна). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. «Лепшая жаночая роля ў сучаснай п’есе» (Т. Мархель – Iнгрыд).

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Блукаючыя зоркі» (Кіеў, Украіна). «Палёты з анёлам» З. Сагалава.

·       Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» (Магілёў, Беларусь). «Сталіца Эраўнд» С. Гіргеля.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Жанчыны Бергмана» М. Рудкоўскага. Гран-пры. Галоўны прыз журы прэсы.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Новыя п’есы з Еўропы» (Вісбадэн, Германія). «Сталіца Эраўнд» С. Гіргеля.

2009

·       Фестываль сучаснага еўрапейскага тэатра «Еўрасцэна» (Лейпцыг, Германія). «Сталіца Эраўнд» С. Гіргеля.

·       Міжнародны фестываль «Тэатральныя канфрантацыі» (Люблін, Польшча). «Вяртанне галадара» С. Кавалёва.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «На радзіме А. П. Чэхава» (Таганрог, Расія). «Чайка» А. Чэхава. Дыплом лаўрэата фестывалю.

2010

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Неба ў дыяментах» паводле А.Чэхава. Дыплом «Лепшы камерны спектакль». Дыплом «За лепшую жаночую ролю ў камерным спектаклі» (Л.Сідаркевіч – Дзяўчына). Дыплом журы прэсы «Лепшы камерны спектакль».

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія). «Палёты з анёлам» З. Сагалава. Дыплом «За лепшую жаночую ролю другога плана» (Г. Палупанава – Анёл).

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «Чайка» А. Чэхава. Дыплом «За арыгінальнае асваенне новай мастацкай прасторы ў спектаклі «Чайка» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі».

·       Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно «Залатая Хорціца» (Запарожжа, Украіна). «Жан і Беатрыса» К. Фрэшэт. «Неба ў дыяментах» паводле А. Чэхава.

2011

·       Міжнародны фестываль камерных спектакляў па творах Ф. Дастаеўскага (Вялікі Ноўгарад, Расія). «Сонечка» А. Паповай паводле «Злачынства и пакарання» Ф. Дастаеўскага. Прыз глядацкіх сімпатый.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Славія» (Бялград, Сербія). «Дзённік паэта» («Інтымны дзённік») С. Кавалёва.

·       Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Сонечка» А. Паповай паводле рамана «Злачынства і пакаранне» Ф. Дастаеўскага. Дыплом «Лепшая рэжысёрская работа».

·       Міжнародны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Чайка» А. Чэхава. Дыплом «Лепшы акцёрскі ансамбль». 4 дыпломы журы прэсы: «Лепшая мужчынская роля» (Д. Паршын – Трэплеў); «Лепшая жаночая роля другога плана» (Ю. Шаўчук – Маша), «Лепшая мужчынская роля другога плана» (С. Шымко – Сямён Сямёнавіч); «За высокі ўзровень тэатральнай культуры і лепшы акцёрскі ансамбль».

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія). «Палёты з анёлам» З.Сагалава.Дыплом «За лепшую жаночую ролю другога плана» (Г.Палупанава – Анёл).

·       Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Сёстры Псіхеі» С. Кавалёва.

2012

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Чайка» А. Чэхава, «Адамавы жарты» паводле Ф. Аляхновіча і Л. Родзевіча.

2013

·       Тэатральны фестываль Міжнароднага Чарнаморскага клуба «Homoludens» (Нікалаеў, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Гран-пры «Залаты дэльфін». Дыплом «Лепшая жаночая роля другога плана» (Б. Шпінер – Восень). Дыпломы журы прэсы: «Лепшы спектакль», «За лепшы акцёрскі ансамбль».

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Мельпамена Таўрыі» (Херсон, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы. Дыплом «За нацыянальны каларыт і прагу да жыцця ў фолк-рок-оперы «Адвечная песня»«.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Сцэна чалавецтва» (Чаркасы, Украіна). «Адвечная песня» Янкі Купалы.

·       Міжнародны фестываль камерных і монаспектакляў «Ludi» (Арол, Расія). «Тры Жызэлі» А. Курэйчыка. Дыплом Маладзёжнага журы «Лепшы спектакль на вялікай сцэне».

·       «Рэспубліканскі фестываль Нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча»  (Беларусь, г.Бабруйск), спектакль

«Дажыць да прэм’еры» па п’есе Мікалая Рудкоўскага.

2014

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «Бегчы з Эльсінора, або Гамлет навыварат» В. Понізава. Рэжысёр, мастак С. Паўлюк (Украіна).

·       Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія). «Ціхі шэпт сыходзячых крокаў» Д. Багаслаўскага.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «M.аrt.кантакт» (Магілёў, Беларусь). «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы. Спецыяльны дыплом «Дэбют» (А. Курэнь – Данілка).

2015

·       Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» (Мінск, Беларусь). «Мабыць?» Д. Багаслаўскага (у праграме «Belarus Open»).

·       Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (Віцебск, Беларусь). «Адвечная песня» Янкі Купалы.

·       Міжнародны тэатральны фестываль імя А. П. Чэхава (Масква, Расія). «Ціхі шэпт сыходзячых крокаў» Д. Багаслаўскага. Рэжысёр Ш. Дыйканбаеў (Кыргызстан).

·       Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь). «Дзед» В. Паніна.

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, Беларусь). «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы.

·       Беларуска-кыргызскі тыдзень у Бішкеку. «Ціхі шэпт сыходзячых крокаў» Д. Багаслаўскага.

2016

·       Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». «Мабыць?» Д. Багаслаўскага.

·       «Беларускія сезоны ў Маскве» ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федерацыі. «Адвечная песня» Янкі Купалы.

2017

·       XVI Міжнародны тэатральны фестываль «СЛАВІЯ-2017» (Бялград, Сербія). Спектакль «Пелікан» Аўгуста Стрындберга, рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў.

·       Фестываль «М@ртКантакт» (г.Магілёў). Спектакль «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова, рэжысёр-пастаноўшчык – Моніка Дабраўлянска.

·       Фестываль «Чароўны куфэрак» (г.Любань). Спектаклі «Гэта ўсё яна» (аўтар – Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык – Моніка Дабраўлянска) і «Адамавы жарты» (аўтар і рэжысёр Святлана Навуменка).

·       Дні культуры і славянскага пісьменства (г.Бельск, Польшча). Спекталь «Беларусь.Дыдактыка» (рэжысёр – Аляксандр Марчанка), «А мне не сорамна!..» (аўтар Леў Усцінаў, рэжысёр Кацярына Аверкава)

·       Міжнародны тэатральны фестываль у Авіньёне (г.Авіньён, Францыя). Спектакль «Гэта ўсё яна» (аўтар – Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык – Моніка Дабраўлянска)

·       XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна–2017». Спектакль «Беларусь.Дыдактыка» (рэжысёр – Аляксандр Марчанка)

·       Дзень беларускага пісьменства (г.Полацк, 3 верасня). Спектакль «Беларусь.Дыдактыка»

·       Фестываль “Лодзь чатырох культур”, г.Лодзь, верасень 2017. Спектакль “Чарнобыльская малітва” (аўтар – Святлана Алексіевіч, рэжысёр – Бруно Бусаголь)

·       Фестываль “Напрамак — Усход”, г. Беласток, кастрычнік 2017. Спектаклі “Дзённік паэта (Інтымны дзённік)” (аўтар – Сяргей Кавалёў, рэжысёр – Віталь Баркоўскі) і “Беларусь.Дыдактыка” (аўтар і рэжысёр – Аляксандр Марчанка)

·       Фестываль “ODE”, г. Беласток, кастрычнік 2017. Спектакль “А мне не сорамна!…” (аўтар – Леў Усцінаў, рэжысёр – Катярына Аверкава)

·       VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЕАРТ”, г.Мінск, кастрычнік 2017. Спектаклі “Кар’ера доктара Рауса” (аўтар – Віктар Марціновіч, рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) і “Гэта ўсё яна” (аўтар – Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык – Моніка Дабраўлянска)

·       Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім.В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Спектаклі “Кар’ера доктара Рауса” (аўтар – Віктар Марціновіч, рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў) і “Сіндром Медэі” (аўтар – Юлія Чарняўская, рэжысёр – Кацярына Аверкава)

2018

·       Міжнародны тэатральны фестываль «Славия» (Бялград, Сербія), сакавік 2018. Спектакль «Гэта ўсё яна» (аўтар – Андрэй Іваноў, рэжысёр-пастаноўшчык – Моніка Дабраўлянска)

·       III Маладзёжны форум тэатральнага мастацтва ў г.Ерэване (Арменія), май 2018. Спектакль «Сіндром Медэі» (аўтар - Юлія Чарняўская, рэжысёр - Кацярына Аверкава). Пастаноўка тэатра была адзначана спецыяльнай прэміяй журы « за музычнае рашэнне спектакля, смелую спробу ўбачыць антычную трагедыю ў XXI стагоддзі».

·       XVIII Нацыянальны фестываль беларускай паэзіі і песні «Маладзечна 2018.», чэрвень 2018. Спектаклі “Кар’ера доктара Рауса” (аўтар – Віктар Марціновіч, рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў)

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі