Універсітэт Святога Францыска Ксаверыя
Выгляд
| Універсітэт Святога Францыска Ксаверыя | |
|---|---|
| англ.: St. Francis Xavier University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: St. Francis Xavier University |
| Заснаваны | 1853 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Антыгоніш, Новая Шатландыя, Канада |
| Сайт | stfx.ca |
Універсітэт Святога Францыска Ксаверыя (англ.: St. Francis Xavier University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Антыгоніш у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1853 годзе Колінам Фрэнсісам Мак-Кінанам, біскупам дыяцэзіі Антыгоніш, першапачаткова як семінарыя. Ён названы ў гонар Святога Францыска Ксаверыя. У 1866 годзе вучэльня была афіцыйна прызнана ўніверсітэтам правінцыяй Новая Шатландыя. Да канца XIX стагоддзя ўніверсітэт быў адзінай вышэйшай навучальнай установай універсітэцкага тыпу ў правінцыі Новая Шатландыя.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Школа бізнесу і інфармацыйных сістэм
- Школа адукацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Святога Францыска Ксаверыя- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 28 красавіка 2026.
- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 26 кастрычніка 2025.