Вініпегскі ўніверсітэт
Выгляд
| Вініпегскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Winnipeg | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Winnipeg |
| Заснаваны | 1938 |
| Рэктар | Lloyd Axworthy[d] |
| Студэнты | 9 394 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Вініпег, Манітоба, Канада |
| Сайт | uwinnipeg.ca |
Вініпегскі ўніверсітэт (англ.: University of Winnipeg) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Яго ўстановамі-заснавальніцамі былі Манітобскі каледж і Уэсліянскі каледж, якія аб’ядналіся ў адзін каледж у 1938 годзе. Уласна ўніверсітэт быў фармальна заснаваны ў 1967 годзе, калі каледж атрымаў універсітэцкі статут. Сёння ўніверсітэт з’яўляецца сябрам Асацыяцыі ўніверсітэтаў і каледжаў Канады, а таксама Асацыяцыі ўніверсітэтаў Садружнасці.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў
- Факультэт бізнесу і эканомікі
- Факультэт адукацыі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт кінезіялогіі і прыкладных навук пра здароўе
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вініпегскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы