Якаў Рыгоравіч Крэйзер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якаў Рыгоравіч Крэйзер
Kreizer yg.jpg
Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Я. Г. Крэйзер
Дата нараджэння 4 лістапада 1905(1905-11-04)
Месца нараджэння Варонеж, Расійская імперыя
Дата смерці 29 лістапада 1969(1969-11-29) (64 гады)
Месца смерці Масква, СССР
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Гады службы 19211969
Званне
Генерал арміі
Камандаваў арміі, ваенныя акругі
Бітвы/войны бітва за Маскву, вызваленне Крыму, вызваленне Прыбалтыкі, шматлікія іншыя
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені
Ордэн Суворава II ступені Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
20 years of victory rib.png
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
узнагароды замежных дзяржаў
Commons-logo.svg Якаў Рыгоравіч Крэйзер на Вікісховішчы

Якаў Рыгоравіч Крэйзер (4 лістапада 1905, Варонеж — 29 лістапада 1969, Масква) — савецкі ваеначальнік, генерал арміі (1962), Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Якаў Рыгоравіч Крэйзер нарадзіўся 4 лістапада 1905 года ў яўрэйскай сям’і ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1921 года. Добраахвотнікам уступіў у 22-ю пяхотную школу. Пасля яе заканчэння быў прызначаны камандзірам узвода ў адну з частак Маскоўскага гарнізона. З 1928 года — у 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі, у якой прайшоў па ўсіх прыступках каманднай лесвіцы ад камандзіра роты да камандзіра палка. У 1939—1940 гг. спачатку намеснік камандзіра, затым камандзір 172-й стралковай дывізіі. У 1941 годзе пасля заканчэння курсаў удасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ прызначаны камандзірам 1-й Маскоўскай пралетарскай дывізіі 7-га механізаванага корпуса.

У пачатку ліпеня 1941 года ў раёне горада Барысава 1-я мотастралковая заступіла шлях 18-й танкавай дывізіі вермахта і больш за дзесяць дзён стрымлівала яе прасоўванне ўздоўж аўтастрады Мінск — Масква. За гэты час войскі 2-га стратэгічнага эшалона РСЧА паспелі заняць абарону па Дняпры.

11 ліпеня прыйшоў загад вывесці 1-ю мотастралковую дывізію з бою, аднак ужо на наступны дзень дывізію накіравалі на ліквідацыю нямецкага плацдарму, захопленага на Дняпры. 12 ліпеня Крэйзер быў паранены і эвакуіраваны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 561
  • 5 ордэнаў Леніна
  • 4 ордэна Чырвонага сцяга
  • ордэн Суворава I-й ступені
  • ордэн Суворава II-й ступені
  • ордэн Кутузава I-й ступені
  • ордэн Багдана Хмяльніцкага I-й ступені.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.535

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Якаў Рыгоравіч Крэйзер на сайце «Героі краіны»