Юзаф Адрыян Масальскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917944 (translate me)
Радок 84: Радок 84:
[[Катэгорыя:Старосты прапойскія]]
[[Катэгорыя:Старосты прапойскія]]
[[Катэгорыя:Старосты вісліцкія]]
[[Катэгорыя:Старосты вісліцкія]]

[[be-x-old:Юзэф Адрыян Масальскі]]
[[pl:Józef Adrian Massalski]]


{{Падскарбіі дворныя літоўскія}}
{{Падскарбіі дворныя літоўскія}}

Версія ад 00:49, 10 сакавіка 2013

Юзаф Адрыян Масальскі
Герб «Масальскі III»
Герб «Масальскі III»
Падскарбі надворны літоўскі
1754 — 6 чэрвеня 1765
Папярэднік Аляксандр Міхал Сапега
Пераемнік Антоні Тызенгаўз
Староста гарадзенскі
1748 — 1765
Папярэднік Міхал Юзаф Масальскі
Пераемнік Антоні Тызенгаўз

Нараджэнне каля 1726
Смерць 6 чэрвеня 1765
Варшава
Род Масальскія
Бацька Міхал Юзаф Масальскі
Маці Францішка Агінская
Жонка Антаніна Радзівіл
Дзеці Алена Апалонія, Ксаверы
Дзейнасць афіцэр
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла

Юзаф Адрыян МАСАЛЬСКІ (каля 1726 — 6 чэрвеня 1765, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста гарадзенскі (з 1748), бержніцкі, лаздзейскі (з 1756), прапойскі, вісліцкі, падскарбі надворны ВКЛ з 1754; падпалкоўнік пяцігорскі, генерал-маёр (1754).

Пасол на соймы 1744, 1750, 1752 (яго маршалак), 1756, 1758, 1760, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1748 (яго маршалак).

Кавалер ордэна Белага Арла (1761). Належаў да групоўкі Чартарыйскіх.

Лічыўся здольным палітыкам, які імкнуўся да рэфарміравання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, але заўчасная смерць перарвала яго кар'еру.

Сям'я

Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага. Меў братоў Ігнацыя Якуба, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна.

Ажаніўся ў 1745 з князёўнай Антанінай Радзівіл (1730 — 1764), дачкой крайчага ВКЛ Марціна Мікалая Радзівіла.

Пакінуў сына Ксаверыя (каля 1760 — 1787) і дачку Алену Апалонію (1763 — 1815), жонку князя дэ Лінье (de Ligne), а потым Вінцэнта Патоцкага.

Крыніцы