Станіслаў Канарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Канарскі
польск.: Stanisław Konarski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 верасня 1700(1700-09-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1773(1773-08-03)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, педагог, пісьменнік
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Канарскі (польск.: Stanisław Konarski; сапраўднае імя Геранім Францішак Канарскі, польск.: Hieronim Franciszek Konarski 30 верасня 1700, Жарчыцы Дужэ, Свентакшыскае ваяводства — 3 жніўня 1773, Варшава) — польскі педагог і палітычны пісьменнік, паэт, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын завіхосцкага кашталяна. Ва ўзросце 15 гадоў уступіў у ордэн піяраў.

У 1725 годзе быў пасланы ордэнам у Рым, дзе давяршыў сваю адукацыю. Вярнуўшыся, Канарскі заняў месца настаўніка гісторыі, геаграфіі і красамоўства ў піярскіх школах, спачатку ў Жэшаве, пасля ў Варшаве.

У 1740 годзе заснаваў у Варшаве Collegium Nobilium, які лічыцца папярэднікам Варшаўскага ўніверсітэта. Сваю шырока задуманую рэформу школьнай справы асабліва энергічна праводзіў з 1741 года, калі ён быў выбраны правінцыялам ордэна. Ён арганізаваў у піярскіх школах канвікты ці пансіёны для вучняў, увёў выкладанне прыродазнаўчых навук, клапаціўся пра выкарыстанне новых метадаў выкладання, пра выданне новых дапаможнікаў, прыкладаў высілкі для адукацыі выкладчыкаў, пасылаючы маладых святароў атрымліваць адукацыю за граніцу, і г.д.

Усе гэтыя рэформы выклікалі да Канарскага моцную непрыязнасць у значнай часткі духавенства, асабліва сярод езуітаў, у чыіх руках дагэтуль знаходзілася адукацыя ў Рэчы Паспалітай. Езуіты ўступілі ў зацятую барацьбу з Канарскім, якая толькі ў 1761 годзе скончылася рашучай перамогай апошняга.

Прыкладна ў гэты ж час Канарскі выйшаў на шырэйшую ніву, выдаўшы ў 1760 годзе сваё знакамітае сачыненне: «О skutecznym rad sposobie», у якім упершыню рашуча выступіў супраць прынцыпу liberum veto і прапанаваў замяніць яго рашэннем спраў па большасці галасоў. Гэты першы смелы план карэннай рэформы соймавых парадкаў (папярэднікі Канарскага ў галіне палітычнай літаратуры Ян Ябланоўскі, Станіслаў Ляшчынскі і Станіслаў Панятоўскі, не смелі нават у здагадках ісці далей абмежавання liberum veto) выклікаў жывую падтрымку сярод перадавых людзей краіны, але быў выкананы толькі напярэдадні яе падзення.

Іншае сачыненне Канарскага: «O religii poczciwych ludzi» (Варшава, 1767) выклікала рэзкія папрокі, якія даходзілі да абвінавачвання ў ерасі. Трэцяя буйная справа, з якой звязана імя Канарскага — выданне польскіх законаў («Leges regni Poloniae»), распачатае ў 1732 годзе.

Зноскі

  1. а б Stanislaw Konarski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Stanisław Konarski // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]