Францішак Багамолец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Багамолец
Franciszek Bohomolec.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

19 студзеня 1720(1720-01-19)

Месца нараджэння:

Віцебскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая

Дата смерці:

24 красавіка 1784(1784-04-24)[1][2] (64 гады)

Месца смерці:

Варшава, Рэч Паспалітая[3]

Пахаванне:

Старыя Павонзкі

Грамадзянства:

Вялікае Княства Літоўскае

Месца працы:

Віленскі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, драматург, мовазнавец

Мова твораў:

лацінская мова і польская мова[4]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Францішак Багамолец (польск.: Franciszek Bohomolec; 29 студзеня 1720, Віцебшчына — 24 красавіка 1784) — польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У Віленскай акадэміі ўступіў у ордэн езуітаў. Пасля заканчэння акадэміі настаўнічаў. У 1747—49 вывучаў багаслоўе ў Рыме. Пасля вяртання з-за мяжы ўзначаліў групоўку езуітаў, якая імкнулася да пераўтварэнняў у грамадстве і народнай асвеце. Выкладаў рыторыку ў Віленскім, з 1752 ў Варшаўскім езуіцкіх калегіумах. У Варшаве згуртаваў вакол сябе суполку з свецкіх і духоўных прыхільнікаў рэформ, т.зв. «кузню Багамольца». Вылучаўся шматбаковай дасведчанасцю. Заснаваў і рэдагаваў у Варшаве часопісы «Wiadomości Uprzywilejowane Warszawskie» («Варшаўскія прывілейныя навіны»), «Kurier Warszawski» («Варшаўскі кур'ер»).

Творчасць, выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Стварыў больш за 20 камедый для школьнага тэатра («Модныя кавалеры», «Хітры гаспадар», «Польскі парыжанін» і інш.), у якіх з пазіцый памяркоўнага асветніцтва крытыкаваў норавы Рэчы Паспалітай, заганы шляхты. Яго п'есы «Добры пан» і «Жаніцьба па календары» вострасацыяльныя паводле пастаўленых у іх пытанняў. У «Добрым пане», дзе на сцэну выведзены сяляне, праводзіцца думка пра іх роўнасць са шляхтай. Складаў вершы.

Апублікаваў у серыі «Збор польскіх летапісаў» (т. 1—4, 1764—68) хронікі М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, М. Кромера, А. Гваньіні. Выдаў пісьмы Я. Каханоўскага, П. Каханоўскага, С. Любамірскага, М. Сарбеўскага.

Будучы паслядоўным асветнікам, Ф. Багамолец выступаў супраць засілля ў літаратуры лацінскай мовы, але дапускаў запазычанні з блізкароднасных моў, у т.л. і беларускай, ці як ён гаварыў «русінскай мовы». Збіраў беларускія прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў дапоўніць зборнік С. Рысінскага.

Ф. Багамолец меў непасрэднае дачыненне да першай польскай оперы — «Ашчасліўленая беднасць», напісанай паводле яго лібрэта кампазітарам М. Каміньскім і пастаўленай 11 ліпеня 1778 ў Нацыянальным тэатры ў Варшаве.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Franciszek Bohomolec // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118659243 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. 4,0 4,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb10649407q Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Багамолец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
  • Мальдзіс А., Мархель У. Пачатак станаўлення новай літаратуры // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. Т. 2. — 2-е выд. — Мн., 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]