Утвораны 20 жніўня 1924 года як Азёрскі (Азярэцкі) сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Азёры. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрыкі. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — Дубровенскага раёна. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Засценкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кіраёва, Косціна і Рэдзькі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Асінторфскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны, пасёлкі падсобнай гаспадаркі мясакамбіната і станцыя Асінаўка)[2]. 6 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рэдзькі[3]. 17 ліпеня 1964 года ў склад Пірагоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны і чыгуначная станцыя Асінаўка)[4]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 24 мая 1968 года сельсавет перайменаваны ў Рэдзькаўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[5].
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
↑Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 48. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Рэдзькаўскі (да 1968 года Азёрскі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках