Перайсці да зместу

Жан-Марк Эро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Марк Эра
Jean-Marc Ayrault
Сцяг168-ы Прэм'ер-міністр Францыі
20-ы Прэм'ер-міністр Пятай рэспублікі
15 мая 2012 — 31 сакавіка 2014
Прэзідэнт Франсуа Аланд
Папярэднік Франсуа Фіён
Пераемнік Мануэль Вальс

Нараджэнне 25 студзеня 1950(1950-01-25) (74 гады)
Жонка Брыжыт Айро[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Grand Cross of the National Order of Merit камандор ордэна Ганаровага Легіёна Grand Cordon of the Order of the Rising Sun кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Сайт jmayrault.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Марк Эро (фр.: Jean-Marc Ayrault [ɛˈʁo]; нар. 25 студзеня 1950, Малеўрые, дэпартамент Мен і Луара, Францыя) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Член Сацыялістычнай партыі. Мэр Сен-Эрблена (14.3.1977-20.3.1989), мэр Нанта (з 20.3.1989). Прэм’ер-міністр Францыі (15.5.2012-31.3.2014).

Жан-Марк Эро нарадзіўся 25 студзеня 1950, у Малеўрые, у дэпартаменце Мен і Луара і быў сынам Жазефа Эро, былога сельскага рабочага, пасля занятага на тэкстыльнай фабрыкі, і Жаржэты Узено, былой швачкі, а пазней хатняй гаспадыняй.

Сваю першапачатковую адукацыю атрымаў у каталіцкай пачатковай школе Святога Іосіфа ў Малеўрые, пасля чаго, у перыяд паміж 1961 і 1968 гадамі, ён вучыўся ў ліцэі Кальбера, у Шале. Пасля ён вывучаў нямецкую мову ў Нанцкім універсітэце. У 1969/70 годзе правёў тэрмін свайго навучання ў Вюрцбургу ў Паўднёвай Германіі. Ён скончыў са ступенню па нямецкай мове ў 1971 годзе і ў 1972 годзе атрымаў дыплом выпускніка навучання. Ён застаўся ў раёне Нанта на год выпрабавальнага тэрміну настаўніцтва. Паміж 1973 годам і сваім выбраннем ў Нацыянальны сход у 1986 годзе ён працаваў у настаўнікам нямецкай мовы ў суседнім Сен-Эрблене.

Зноскі