Арнольд Зомерфельд
Арно́льд Ёха́нес Вільге́льм Зо́мерфельд (ням.: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 снежня 1868, Кёнігсберг — 26 красавіка 1951, Мюнхен) — нямецкі фізік-тэарэтык і матэматык.
Разам з Максам Планкам, Альбертам Эйнштэйнам і Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізікі, якія ў пачатку XX стагоддзя стварылі новы падмурак сучаснай фізікі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізікі з яе галоўным напрамкам — квантаваю механікай і тэорыяй адноснасці. Зомерфельд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спектраў вадароднага атама, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфекта Зеемана, усталяваў шэраг спектраскапічных заканамернасцей, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі і адпаведныя правілы адбору.
Акрамя таго, Зомерфельд развіў паўкласічную тэорыю металаў, займаўся праблемамі класічнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджванне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, гідрадынамікі і інжынернай фізікі, матэматычнай фізікі.
Зомерфельд быў не толькі выдатным навукоўцам, а і таленавітым выкладчыкам. Ён заснаваў буйную мюнхенскую школу тэарэтычнай фізікі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства яго асістэнтаў, аспірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізікамі і нобелеўскімі лаўрэатамі.
Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненні ў галіне квантавай тэорыі атама, сам Зомерфельд так і не быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 гадах[11].
Памёр праз некалькі тыдняў пасля збіцця аўтамабілем на вуліцы. Яго імем названы Цэнтр тэарэтычнай фізікі пры Мюнхенскім універсітэце[12].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У 1970 годзе імем Арнольда Зомерфельда названы кратар з адваротнага боку Месяца
- У яго гонар названая малая планета (32809) Зомерфельд, адкрытая ў 1990 годзе
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Arnold Sommerfeld // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 15.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- 1 2 Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 685. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
- ↑ Arnold Sommerfeld (англ.). Nomination Database. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 25 студзеня 2016.
- ↑ About ASC (англ.). Arnold Sommerfeld Center For Theoretical Physics. Праверана 25 студзеня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зомерфельд Арнольд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 105. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арнольд Зомерфельд
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Нордфрыдгоф
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
- Узнагароджаныя медалём Лорэнца
- Узнагароджаныя медалём Матэўчы
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ганаровыя члены АН СССР
- Замежныя члены АН СССР