Джэймс Нокс Полк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Нокс Полк
JamesKnoxPolk.png
 
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Адукацыя: Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл
Дзейнасць: палітык, адвакат і фермер[d]
Веравызнанне: Метадызм[d]
Нараджэнне: 2 лістапада 1795(1795-11-02)[1][2]
Pineville[d], Mecklenburg County[d], Штат Паўночная Караліна, ЗША
Смерць: 15 чэрвеня 1849(1849-06-15)[1][2] (53 гады)
Горад Нашвіл, Davidson County[d], Штат Тэнесі, ЗША[1]
Пахаванне: Tennessee State Capitol[d]
Бацька: Samuel Polk[d]
Жонка: Сара Чылдрэс Полк
Дзеці:
 
Аўтограф: James Polk Signature.png

Джэймс Нокс Полк (англ.: James Knox Polk; 2 лістапада 1795 — 15 чэрвеня 1849) — 11-ы прэзідэнт ЗША (1845-49).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Полк нарадзіўся ў графстве Мекленберг, штат Паўночная Караліна. Пазней ён жыў і прадстаўляў штат Тэнэсі. Дэмакрат Полк служыў у якасці 13-га спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША (1835-39), ён быў адзіным у гісторыі ЗША прэзідэнтам, які быў спікерам Палаты, а пасля губернатарам штата Тэнэсі (1839-41). Полк быў адкрыццём («цёмнай кабылкай») выбараў прэзідэнта 1844 года, перамогшы Генры Клея з канкуруючай партыі вігаў, паабяцаўшы далучэнне Тэхаса. Полк быў лідэрам джэксанаўскай дэмакратыі ў другой партыйнай сістэме. Яго мянушка была «Малады Гікары» з-за яго цеснай сувязі са «Старым Гікары», якім быў Эндру Джэксан.

Полк часта лічыцца апошнім моцным прэзідэнтам напярэдадні грамадзянскай вайны, сумеўшы на працягу чатырох гадоў свайго прэзідэнтства дасягнуць асноўныя мэты унутранай і знешняй палітыкі, заяўленыя падчас яго перадвыбарнай кампаніі і працы яго адміністрацыі. Так, калі Мексіка адпрэчыла амерыканскую анэксіі Тэхаса, Полк прывёў нацыю да пераканаўчай перамогі ў амерыкана-мексіканскай вайны, захапіўшы амаль увесю тэрыторыю цяперашняга амерыканскага Паўднёвага Захада. Ён забяспечыў істотнае зніжэнне тарыфных ставак, замяніўшы «Чорны тарыф» тарыфам Уолкера 1846 года, які задавальняў менш прамыслова развітыя штаты роднага Поўдня, якія выпускалі менш дарагія чым канкурэнтныя імпартныя тавары. Ён пагражаў вайной Злучанаму Каралеўству з-за спрэчнай тэрыторыі Арэгонскай зямлі, у рэшце рэшт было дасягнута пагадненне з англічанамі, на продаж часткі тэрыторый, якая пасля стала тэрыторыяй Арэгон. Акрамя таго, ён пабудаваў незалежную сістэму казначэйства, якая праіснавала да 1913 года; курыраваў адкрыццё Ваенна-марской акадэміі ЗША, Смітсанаўскага інстытута, закладку помніка Вашынгтону і выпуск першых у Злучаных Штатах паштовых марак.

Выконваючы сваі перадвыбарныя абяцанні знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта толькі адзін тэрмін, Полк пакінуў свой пост і вярнуўся ў Тэнэсі ў сакавіку 1849 года, дзе ён памёр ад халеры праз тры месяцы.

Навукоўцы звычайна станоўча ацэньваюць яго дзейнасць на пасадзе ў спісах найвялікшых прэзідэнтаў з-за яго здольнасці садзейнічаць, атрымаць падтрымку і дасягнуць ўсіх асноўных пунктаў яго прэзідэнцкай праграмы. Полк быў названы «найменш вядомым важным прэзідэнтам» Злучаных Штатаў.

  1. 1,0 1,1 1,2 Record #118792733 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: open data platform — 2011.