Пашавіцкі камень з ямкамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялікі камень Пашавіцкі)

Па́шавіцкі камень з ямкамі — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1 км на поўнач ад в. Пашавічы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, каля возера Дрысвяты. Валун сярэднезярністага граніту рапаківі з уключэннямі крышталёў палявога шпату. Даўжыня валуна складае 1,4 м, шырыня 1 м, вышыня 0,4 м, у абводзе 4,3 м, аб'ём 0,3 м³, маса каля 0,8 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. гадоў назад з паўднёвага ўсходу Фінляндыі. Мае цэглападобную форму. На верхняй пляцоўцы захаваліся 11 выемак (глыбіня да З см, у папярочніку да 5 см), якія высечаны чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. У старажытнасці меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1992 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]