Вячка Святаславіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вячка Святаславіч (? — пасля 1167) — князь з Віцебскай галіны Ізяславічаў Полацкіх.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Сын Святаслава-Георгія Усяславіча, малодшы брат Васількі і, адпаведна, брат Еўфрасінні. Паводле меркавання А. Рапава, трымаў Усвяцкі ўдзел Віцебскай воласці, а ў 1162 заняў і Віцебскі сталец[1]. Згадваецца разам з безыменнай жонкай у «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» блізу 1167 году, калі праводзіў сястру ў паломніцтва да Святых Мясцін. Пры гэтым Еўфрасіння пастрыгла дзвюх яго дачок, сваіх пляменніц — Кір'яну (у інацтве Агафія) і Вольгу (у інацтве Еўфімія). Апошні раз згадваецца ў тым жа 1167 годзе, калі разам з Валадаром Глебавічам дапамог наўгародцам паслаць да Кіева вестку пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачанаў[2].

У гістарыяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

М. Баўмгартэн памылкова лічыў Вячку згаданага ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» сынам Расціслава Усяславіча[3]. Т. Васілеўскі памылкова атаясняў Вячку Святаславіча з Вячкам Кукенойскім[4], які, як слушна заўважыў Л. Аляксееў, загінуў у 1224 годзе і не мог быць братам Еўфрасінні[5].

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 59-60.
  2. ПСРЛ, т. 3. I, II, III Новгородские летописи. — СПб., 1841. — 856 с. С. 14.
  3. Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle /Orientalia Christiana. — Roma. − 1927. — № 35.-95 p. Р. 34.
  4. Wasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. -R. 16. — N 2. — Warszawa. — 1968. — S.335-338.
  5. Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. -М., −1975. — С.202-239. С. 231—232.