Махоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Махоўка)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Махоўка
Machoŭka. Махоўка (1).jpg
Махоўка, 2017 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Махоўка на карце Беларусі ±
Махоўка (Беларусь)
Махоўка
Махоўка (Мінская вобласць)
Махоўка

Махо́ўка[1] (трансліт.: Machoŭka, руск.: Маховка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 34,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX стагоддзя фальварак Махаўшчына ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў[2]. У пачатку XX стагоддзя фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў[2]. У 1917 годзе ў фальварку 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; леснічоўка, 5 жыхароў[2].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

24 лістапада 1966 года да Махоўкі былі далучаны вёскі Дубінкі і Чырвоны Бераг.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • канец XIX ст. — 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў
  • пач. XX ст. — фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў
  • 1917 — фальварак 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; леснічоўка, 5 жыхароў
  • 1999 — 9 жыхароў
  • 2002 — 7 двароў, 8 жыхароў
  • 2010 — 6 жыхароў
  • 2012 — 5 гаспадарак, 5 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

Махоўка, 2017 г.
  • Азёрная вуліца
  • Лясная вуліца
  • Сонечны завулак
  • 1-ы Азёрны завулак
  • 2-і Азёрны завулак[4]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 Махоўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Махоўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]