Генрых VIII

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Генрых VIII, кароль Англіі)
Генрых VIII
Henry VIII
Сцяг Кароль Англіі
22 красавіка 1509 — 28 студзеня 1547
Папярэднік Генрых VII
Пераемнік Эдуард VI
Сцяг1-ы Уладар Ірландыі
1509 — 1541
Папярэднік Генрых VII
Сцяг Кароль Ірландыі
1541 — 1547
Пераемнік Эдуард VI

Нараджэнне 28 чэрвеня 1491[1]
Смерць 28 студзеня 1547[1] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Цюдары
Бацька Генрых VII Цюдар[4]
Маці Елізавета Ёркская[d][4]
Жонка Кацярына Арагонская[4][5], Ганна Балейн[4][5], Джэйн Сеймур[d][4][5], Ганна Клеўская[4][5], Кацярына Говард[d][4][5] і Кацярына Пар[d][4][5]
Дзеці Марыя I Цюдар[4], Генры Фіцрой[d][4], Елізавета I[4], Эдуард VI[4], Генры Цюдар[d], stillborn daughter Tudor (1510)[d][6], Henry, Duke of Cornwall (1513)[d][6], Henry, Duke of Cornwall (1514)[d][6], stillborn daughter Tudor (1518)[d][6], Henry, Duke of Cornwall[d][6], stillborn son Tudor[d][6], Catherine Carey[d][4], Ethelreda Malte[d], Richard Edwardes[d], Thomas Stukley[d] і Henry Carey, 1st Baron Hunsdon[d]
Веравызнанне каталіцызм, перайшоў у пратэстантызм
Дзейнасць манарх, кампазітар
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Падвязкі ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна

Залатая Ружа[d]

Lord Warden of the Cinque Ports[d] (1493)

Lord Lieutenant of Ireland[d] (1494)

Earl Marshal[d] (1494)

Герцаг Ёркскі[d] (1494кастрычнік 1502)

Герцаг Корнуальскі (кастрычнік 150221 красавіка 1509)

Прынц Уэльскі (люты 150321 красавіка 1509)

Граф Чэстэр (люты 150321 красавіка 1509)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́нрых VIII Цю́дар (англ.: Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лондан) — кароль Англіі з 22 красавіка 1509 года, сын і спадчыннік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдараў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, англійскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірландыі», аднак у 1541 годзе, па патрабаванню адлучаны ад каталіцкай царквы Генрыха VIII, ірландскі парламент надзяліў яго тытулам «Кароль Ірландыі».

Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік еўрапейскага абсалютызму, да канца царавання жорстка пераследваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанентаў. Падчас праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.

Генрых VIII вядомы незвычайным для хрысціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, з якіх ён з дзвюма развёўся, а дзвюх пакараў смерцю па абвінавачванні ў здрадзе.

Зноскі