Бялград
| Горад | |||||
| Бялград | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| сербск.: Београд, Beograd | |||||
|
|||||
| 44°49′ пн. ш. 20°28′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Унутраны падзел | Бараева, Важдовац, Урачар, Гроцка, Звездара, Земун, Лазарэвац, Младзенавац, Нові-Бялград, Абрэновац, Палiлула, Ракавіца, Саўскі-Венац, Сопат, Стары-Град, Сурчын, Чукарыца | ||||
| Кіраўнік | Aleksandar Šapić[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | III стагоддзе да н.э. | ||||
| Ранейшыя назвы | Сінгідунум | ||||
| Плошча | 389, 12 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 116,75 м | ||||
| Тып клімату | умераны | ||||
| Водныя аб’екты | Сава і Дунай | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Шчыльнасць | 3 830 чал./км² | ||||
| Канфесійны склад | праваслаўе | ||||
| Этнахаронім | бялградзец, бялградка, бялградцы | ||||
| Афіцыйная мова | сербская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +381 11 | ||||
| Паштовы індэкс | 11000 | ||||
| Аўтамабільны код | BG | ||||
|
|
|||||
|
beograd.rs (серб.)(англ.)(ням.) |
|||||
Бялград (сербск.: Београд, Beograd) — сталіца і найбуйнейшы горад Сербіі. Адзін з найстарэйшых гарадоў Еўропы, ляжыць на скрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж Заходняй і Усходняй Еўропай.[2]
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Самая высокая кропка Бялграда — 116,75 м над узроўнем мора, каардынаты горада — 44°49’14" паўночнай шыраты 20°27’44" усходняй даўгаты. Сталіца Сербіі размешчана ў месцы зліцця дзвюх буйных рэк — Дуная і Савы. Гістарычны цэнтр (сённяшняя Бялградская крэпасць) знаходзіцца на правым беразе ракі Сава.
Плошча горада складае 359,92 м², разам з раёнамі Новы Бялград і Земуна.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат — умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад −3 да +9 °C, ліпеня — ад +18 да +25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — прыблізна 700 міліметраў.
Зімою і ўвосень часта дзьмуць вельмі моцныя паўднёва-усходнія вятры, якія зараджаюцца над Афрыкай і ідуць у кірунку Венгрыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вытокі гарадской гісторыі належыць шукаць у эпасе кельтаў, якія заснавалі на месцы зліцця рэк Сава і Дунай сваё паселішча Сінгідунум. У сваёй гісторыі Бялград заваёўвала і руйнавала амаль дашчэнту 40 войскаў, і 38 разоў ён быў адбудаваны нанава. Старажытныя сцены горада пабачылі кельтаў і рымлян, готаў і франкаў, славян і туркаў.
Сербскае Каралеўства
[правіць | правіць зыходнік]З 1817 горад з’яўляўся сталіцай Княства Сербіі (за выключэннем перыяду з 1818—1841, калі сталіцай быў Крагуевац[3]).
Калі Сербія атрымала поўную незалежнасць у 1878 г. і стала каралеўствам, Бялград ізноў стаў адным з ключавых гарадоў на Балканах, пачаў вельмі хутка развівацца[4][5].
Пасля адкрыцця чыгункі з Бялграда да Ніша насельніцтва горада пачало павялічвацца, у 1900 г. у горадзе пражывала прыкладна 69 100 чалавек[6]. Неўзабаве, у 1905 г. насельніцтва павялічваецца да 80 000, а ў пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 г. да 100,000, не лічачы Земуна, які належаў тады Аўстра-Венгрыі.
Пасля Першай сусветнай вайны і акупацыі аўстра-венгерскімі і нямецкімі войскамі, Бялград зноў пачынае імкліва развівацца і мадэрнізавацца ў якасці сталіцы Каралеўства Югаславіі.
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1941 г. Югаславія падпісала Траісты пакт і такім чынам далучылася да краін нацыскага боку. 27 марта ўрад, які падпісваў пакт быў зрынуты, краіна выйшла з дагавора.
6 і 7 красавіка горад моцна бамбардзіраваўся нямецкімі паветранымі сіламі. Пасля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі, Бялград быў уключаны ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыі (нацысцкай марыянеткавай дзяржавы).
Змаганне за вызваленне Бялграда пачалося 13 кастрычніка, горад быў канчаткова вызвалены 20 кастрычніка 1944 сумеснымі сіламі партызан і Чырвонай Арміі.
СФР Югаславія
[правіць | правіць зыходнік]У пасляваенны перыяд Бялград з’яўляўся сталіцай новай Югаславіі, і неўзабаве ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтр. У 1951 г. пачалося будаўніцтва новага раёна горада — Новы Бялград, па іншым боку ракі Савы.
На працягу ўсіх 70-х горад заставаўся арэнай студэнцкіх і палітычных дэманстрацый.
У маі 1980 г. у горадзе памірае пажыццёвы прэзідэнт Югаславіі Іосіп Броз Ціта. На яго пахаванні прысутнічала амаль 700 тыс. чалавек.
Органы ўлады
[правіць | правіць зыходнік]Бялград мае статус адмысловай тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Рэспублікі Сербіі, са сваімі мясцовымі органамі ўлады[7].
Рада
[правіць | правіць зыходнік]Рада горада з’яўляецца прадстаўнічым органам, які выконвае асноўныя функцыі органаў мясцовага самакіравання, устаноўленых заканадаўствам і статутам горада. Рада ўключае 90 членаў, якія абіраюцца на мясцовых выбарах на тэрмін 4 года.
Граданачальнік
[правіць | правіць зыходнік]Мэр Бялграда прадстаўляе горад і выконвае выканаўчыя функцыі. Абіраецца, спачатку, ў якасці члена Рады горада, затым прамым тайным галасаваннем, тэрмінам на чатыры года. Мэр не можа выконваюць іншых дзяржаўных функцый, акрамя сваёй пасады.
Гарадскі савет
[правіць | правіць зыходнік]Гарадскі савет з’яўляецца органам, які каардынуе ажыццяўленне функцый мэра горада і ажыццяўляе кантрольна-наглядныя функцыі за работай гарадской адміністрацыі. Гарадскі савет складаецца з мэра, намесніка мэра і 9 членаў, абіраецца членамі Рады горада.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле дадзеных перапісу 2002 г., у Бялградзе пражывае прыкладна 1 576 124 чалавек. Па этнічным складзе, сярод жыхароў пераважаюць сербы (1 417 187), затым югаславы (22 161), чарнагорцы (21 190), цыганы (19 191), харваты (10 381), македонцы (8 372) і мусульмане (4 617)[9].
Акрамя таго, у Бялградзе жыве вялікая колькасць сербаў з усёй былой Югаславіі, якія прыбылі ў горад у пошуках лепшага жыцця, або бежанцы ад вайны і этнічных чыстак[10]. Беручы пад увагу вялікую колькасць сербскіх бежанцаў з Харватыі, Босніі і Герцагавіны і з Косава, а таксама студэнтаў, агульная колькасць жыхароў Бялграда, па неафіцыйных дадзеных, можа перавышаць 2 млн чалавек.
У Бялградзе таксама жывуць і шматлікія іншыя народы былой Югаславіі, што ў значнай ступені з’яўляецца вынікам былога статусу горада — сталіцы шматэтнічнай Югаславіі. Па некаторых звестках, у Бялградзе жыве некалькі тысяч кітайцаў, якія прыехалі сюды ў сярэдзіне 1990-х на будоўлю.[11][12]. Ёсць і арабская абшчына, якую ўтвараюць былыя студэнты з арабскіх краін, якія пасля вучобы засталіся ў Сербіі.[13][14]. Большасць арабаў, якія жывуць у Бялградзе, з’яўляюцца выхадцамі з Сірыі, Іарданіі і Ірака.
Сярод разнастайнага склада насельніцтва, вылучаюцца наступныя рэлігійныя абшчыны: праваслаўная — самая вялікая на сённяшні дзень (прыкладна 1 429 170 чал.), мусульманская (20 366 чал.) і каталіцкая(16305). Існавала вялікая яўрэйская абшчына, але пасля нацысцкай акупацыі 1941 г. іх колькасць скарацілася да 415, таксама існуе пратэстанская (3 796)[15].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Бялград мае найважнейшае транспартнае значэнне як важны чыгуначны вузел і месца скрыжавання асноўных аўтамагістралей, міжнародны рачны порт, аэрапорт і тэлекамунікацыйны цэнтр. Тут засяроджаныя важныя эканамічныя і сельскагаспадарчыя магутнасці, асабліва металургічная, машынабудаўнічая і электронная прамысловасць, затым гандаль і банкаўская справа.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Бялград — сталіца сербскай культуры, адукацыі і навукі. У горадзе сканцэнтраваны найбольшы лік устаноў нацыянальнага значэння з вобласці навукі і мастацтва.
У Бялградзе знаходзяцца Храм Святога Савы (самая вялікая царква на Балканах), Калемегдан (Бялградская крэпасць), помнікі культуры і іншыя нерухомыя культурныя каштоўнасці, шматлікія археалагічныя раскопы з узорамі матэрыяльнай культуры, якія сведчаць аб развітой цывілізацыі і культуры на тэрыторыі Бялграда ад мінулага да сённяшняга дня.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У Бялградзе дзейнічаюць два дзяржаўныя ўніверсітэты і некалькі прыватных інстытутаў, якія даюць вышэйшую адукацыю: Бялградскі ўніверсітэт мастацтваў. Бялградскі ўніверсітэт бярэ вытокі ад Вялікай школы, заснаванай у 1808[16]. Сёння тут навучаюцца больш за 70 000 студэнтаў[17].
У горадзе размешчаныя Сербская акадэмія навук і мастацтваў, заснаваная ў 1886 г. як Сербская каралеўская акадэмія, і Нацыянальная бібліятэка Сербіі, якая з’явілася ў 1832 г.
Бялград таксама мае прыкладна 200 пачатковых школ і 85 сярэдніх, у іх уваходзяць: рэгулярныя школы, адмысловыя і школы для пачатковай адукацыі дарослых. Сістэма сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе 51 прафесійных, 21 сярэдніх школ.
230 000 студэнтаў, якія вучацца ў горадзе, навучаюць 22 000 супрацоўнікаў у больш чым за 500 будынкаў агульнай плошчай 1 100 000 квадратных метраў[18].
Цікавае
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя, 1920)
- Ваенны крыж (Чэхаславакія, 1925)
- Ордэн Народнага героя Югаславіі (1974)[19]
Гістарычныя назвы
[правіць | правіць зыходнік]| назва | тлумачэнне |
|---|---|
| Singidūn(on) | кельтская назва |
| Singidūnum | раманізаваная кельтская назва |
| Београд, Beograd | славянская назва, пераклад з кельтскай; першае ўпамінанне ў 878. у пісьме папы рымскага цару Барысу Балгарскаму |
| Бялград на Дунаі | старая харватская назва |
| Alba Graeca | лацінская назва |
| Alba Bulgarica | лацінская назва горада ў часы ўваходжання яго ў склад Балгарыі |
| Fehérvár | венгерская назва |
| Weißenburg | нямецкая назва |
| Castelbianco | італьянская назва |
| Nándorfehérvár | у сярэдневяковай Венгрыі |
| Veligradon | візантыйская назва |
| Veligradi, Βελιγράδι | грэчаская назва |
| Dar Ul Jihad | асманская назва |
| Belgrat | турэцкая назва |
| Prinz Eugen Stadt | нацыская назва |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Афіны, Грэцыя
Баня-Лука, БіГ (2003)
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Вена, Аўстрыя
Вільня, Літва (30 верасня 2010)[20]
Дэйтан, ЗША
Ковентры, Вялікабрытанія (верасень 1957)[21][22]
Кіеў, Украіна (4 чэрвеня 2002)[23][24][…]
Любляна, Славенія (лістапад 2010)[25]
Мехіка, Мексіка
Мінск, Беларусь
Нью-Дэлі, Індыя
Осла, Нарвегія
Падгорыца, Чарнагорыя
Пекін, Кітай
Скоп’е, Паўночная Македонія (2012)[26]
Туніс, Туніс
Тэль-Авіў, Ізраіль
Удзінэ, Італія
Чыкага, ЗША (1 чэрвеня 2005)[25]
камуна Стакгольм, Швецыя
Бялград у відэагульнях
[правіць | правіць зыходнік]Бялград прысутнічае ў папулярнай камп’ютарнай відэагульне Battlefield 2142nd, вытворца EA Games. Зямля, на якой адбываюцца дзеянні — гэта карта Бялграда.
У гульні Half-Life 2, будынак Нацыянальнага ўрада Рэспублікі Сербія прыстасаваны для горада Горад 17, у якім адбываюцца дзеянні гульні. Будынак з’яўляецца там пад назвай Overvoc neksus.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Панарама Бялграда
-
Бялградскі стадыён
-
Рэспубліканскі парк
-
Новы Бялград
-
Калемегданскі парк
-
Бялградскае вадасховішча
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Бранка Міркавіч (нар. 1982) — сербскі баскетбаліст.
- Філіп Адамавіч (нар. 1982) — баснійскі баскетбаліст.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://publikacije.stat.gov.rs/G2023/Pdf/G20234001.pdf
- ↑ Географска позиција Београда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 19 красавіка 2009.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20091217112433/http://www.kragujevac.org.yu/upoznajte_grad/istorija.htm Архівавана 17 снежня 2009. Архівавана 17 снежня 2009. Архівавана 17 снежня 2009. Архівавана 17 снежня 2009. Крагуевац — Гісторыя (Першая сталіца сучаснай Сербіі) (серб.)] Архівавана 17 снежня 2009.
- ↑ извор
- ↑ Град Београд — Историја (Престоница Србије и Југославије)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2011. Праверана 24 красавіка 2009.
- ↑ Статистике — Југославија Архівавана 22 ліпеня 2004.
- ↑ Град Београд — Градске општине(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 19 красавіка 2009.
- ↑ UNdata | record view | City population by sex, city and city type — UNSD. Праверана 17 снежня 2019.
- ↑ Град Београд — Чињенице (Становништво)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 19 красавіка 2009.
- ↑ Refugee Serbs Assail Belgrade Government: Вашингтон пост, 22. јун, 1999.
- ↑ Кинези Марко, Милош и Ана! Архівавана 12 лютага 2009., Курир, 19-20 фебруар 2005.
- ↑ Кинеска четврт у Блоку 70 Архівавана 15 ліпеня 2007., Време бр. 471, 15. јануар 2000.
- ↑ Јединствени пријатељски клуб у Београду, Dawn — International, 7. децембар
- ↑ Government, public diverge in assessment of Kosovo crisis Архівавана 14 студзеня 2012. Jordan Times, 11. април 1999
- ↑ «Књиге резултата Пописа 2002.»: «Књига 3: Вероисповест, матерњи језик и национална или етничка припадност према старости и полу — подаци по општинама» Архівавана 18 кастрычніка 2013., страна 12. Републички завод за статистику Србије, 2003.
- ↑ Универзитет у Београду — Правни факултет (Историјат) Архівавана 12 лютага 2009.
- ↑ Универзитет у Београду — Број студената Архівавана 6 чэрвеня 2007.
- ↑ Град Београд — Образовање и наука(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2011. Праверана 24 красавіка 2009.
- ↑ Град Београд — Чињенице о Београду (примљене награде)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2014. Праверана 19 красавіка 2009.
- ↑ https://vilnius.lt/lt/tarptautinis-bendradarbiavimas/
- ↑ http://www.beograd.rs/index.php?lang=cir&kat=beoinfo&sub=1225698%3f
- ↑ https://www.coventry.gov.uk/info/222/twin_towns_and_cities
- ↑ https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
- ↑ https://www.beograd.rs/index.php?lang=cir&kat=beoinfo&sub=1225698%3f
- ↑ а б http://www.beograd.rs/cms/view.php?id=1225698
- ↑ https://starportal.skopje.gov.mk/DesktopDefault.aspx?tabindex=0&tabid=172
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялград- Бялград Архівавана 27 верасня 2007. — даведнік, фотагалерэя на партале пра Сербію (руск.)
- Афіцыйны сайт Архівавана 6 студзеня 2010. (серб.) (ням.) (англ.)
- Інфармацыя Архівавана 14 студзеня 2006. (англ.)
- Одликовања Београда Архівавана 14 мая 2008. (серб.)
- Бялград у старыя паштоўкі (англ.)
- Историјска галерија Београда Архівавана 2 мая 2013. (серб.)