Таледа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Таледа)
Горад
Таледа
Toledo
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
192 да н.э.[1]
Плошча
232,1 км²
Вышыня цэнтра
529 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
78 618 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+34
Паштовыя індэксы
45001-45009
Аўтамабільны код
TO
Афіцыйны сайт
Таледа на карце Іспаніі
Таледа (Іспанія)
Таледа
Таледа (Іспанія)
Таледа

Таледа (ісп.: Toledo) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, сталіца правінцыі Таледа і аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча. Размешчаны да паўднёва-захаду ад Мадрыда на рацэ Таха і з'яўляецца цэнтрам архіепіскапства. Насельніцтва ў 2007 годзе складала 78 618 жыхароў. У 1986 годзе гістарычны горад Таледа быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя пастаянныя паселішчы на тэрыторыі горада былі крэпасцямі, узведзенымі ў эпоху кельта-іберыйцаў. У 192 годзе да н.э. рымляне заснавалі тут фарпост Талетум (па-лацінску: Toletum). Дзякуючы знаходжанню жалезнай руды каля горада, Таледа ператварыўся ў значны пасёлак, які чаканіў уласныя манеты. Раскопкі шыкоўных віл таго часу сведчаць аб глыбокай раманізацыі паселішча, якое мела свой акведук, да сённяшняга дня цалкам разбураны.

Пасля першых нападаў варвараў былі ўмацаваны антычныя сцены. У 411 годзе горад кароткачасова захапілі аланы. У 418 годзе ён перайшоў да вестготаў і заставаўся іх сталіцай да 711 ​​года. За гэты час Таледа стаў цэнтрам каталіцкага архібіскупства. У Сярэднявеччы Таледскія архібіскупы мелі ўласнае войска і прымалі ўдзел у Рэканкісце і ў іншых ваенных аперацыях іспанскіх каралёў.

Маўры заваявалі сталіцу дзяржавы вестготаў у 712 годзе. Росквіт Таледа пад імем Талайтола прыйшоўся на час іх панавання. Альфонс VI заваяваў горад 25 мая 1085 года. Таледа стаў адной з рэзідэнцый каралёў Кастыліі і заставаўся ёю да 1561 года, пакуль Філіп II не перанёс сваю рэзідэнцыю на 71 км у Мадрыд, які ляжыць якраз пасярод Пірэнейскага паўвострава і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад усіх партоў. Аднак Таледа застаўся рэлігійным цэнтрам.

Знакамітыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Эль Грэка жыў у Таледа з 1577 года да сваёй смерці ў 1614 годзе і стварыў тут шматлікія шэдэўры, у тым ліку «Пахаванне графа Оргаса» ў царкве Санта-Томэ.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Краявід Таледа

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.toledo-turismo.com/es/toledo-en-la-historia_60 Праверана 3 жніўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]