Горвальскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Го́рвальскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVIXVIII стст. каля в. Горваль Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У XVI ст. быў бастыённым, але меў і драўляныя ўмацаванні. Горвальскі замак з'яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай цераз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра.

У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў украінскія казакі разбілі ў 1648 годзе пад Горвалем войска стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага і авалодалі замкам. У лістападзе 1654 годзе казакі ўкраінскага гетмана І. Залатарэнкі бралі Горвальскі замак штурмам, y выніку ён быў спалены.

Пазней адноўлены, але ў час Паўночнай вайны 17001721 гадоў канчаткова знішчаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]